Разважанні

Не блытаць веру з пародыяй

Завяршэнне кастрычніка і пачатак лістапада ў Беларусі звязаны з асаблівым успамінам пра памерлых продкаў. Гэтая памяць пра тых, хто ўжо скончыў свой зямны шлях, аб’ядноўвае людзей розных канфесій. Аднак з памяццю пра памерлых часта звязана тое, што да хрысціянскай веры не мае ніякага дачынення. Смерць знаёмага чалавека, нават калі ён не быў нашым родным, але мы шмат часу правялі побач, ...

Читать далее »

10 прычын ганарыцца тым, што ты — хрысціянін

А ці ведаеш, чым па праву Ты як хрысціянін можаш ганарыцца? Загінаем пальцы. Хрысціянства праз Хрыста адкрыла ісціну, што Бог ёсць Любоў. У разуменні іншых рэлігій Усемагутны ўяўляўся і да сёння ўяўляецца як суровы і справядлівы Айцец, які карае за правіны. Хрысціянства адкрыла міласэрнага Стварыцеля, што для збаўлення чалавецтва паслаў свайго Адзінароднага Сына. Некаторыя з першых Айцоў Касцёла фармулявалі гэтую ...

Читать далее »

Дыялог з жывым Богам

Некаторыя людзі сцвярджаюць, што ў Бога яны “вераць у сэрцы”. Часцей за ўсё гэта з’яўляецца апраўданнем сваёй духоўнай ляноты. Шчырая вера праяўляецца ў першую чаргу ў малітве. Для многіх хрысціян, на жаль, слова “малітва” асацыіруецца толькі з паўтарэннем завучаных сказаў. Вопыт завучвання і механічнага паўтарэння такіх малітваў, які некаторыя вынеслі з дзяцінства, можа прывесці да таго, што чалавек у дарослым ...

Читать далее »

Ліст да семінарыста

Аднойчы я была сведкай размовы дзвюх знаёмых мне жанчын. Адна з іх казала пра хлопца, які збіраўся стаць святаром: “Шкада мне яго! І маці яго асабліва. Ні сына не будзе, ні ўнукаў”. І я задумалася тады – спачатку пра сына, пра маці крыху пазней. На маім шляху сустракаліся розныя святары – маладыя, сярэдняга ўзросту і зусім старэнькія, актыўныя і спакойныя, ...

Читать далее »

Шлях да неба

Многія хрысціянскія храмы Беларусі пабудаваны ў гонар Багародзіцы. На гербе нашай сталіцы адлюстраваны вобраз Дзевы Марыі, узятай на неба. Усё гэта сведчыць пра вялікую любоў нашага народа да Маці Хрыста і ўпэўненасць у тым, што завяршэнне яе жыцця на зямлі было незвычайным. Хрысціянская інтуіцыя падказвае чалавеку, што смерцю не заканчваецца яго існаванне. Хоць цела яго памірае, застаецца жыць яго душа. ...

Читать далее »

«Бог паклікаў мяне да сужэнства». І што далей?

Гэта даволі распаўсюджаная сітуацыя, калі ў кагосьці ёсць прэтэнзіі да Бога. Часам гэта схаваны смутак і неразуменне Божай пазіцыі. А часам гэтая незадаволенасць праяўляецца да ўсіх і ўсяго, што акружае чалавека. Прэтэнзіі да Бога маюць розныя падставы, але, калі казаць агульна, то гучаць яны так: Бог штосьці паабяцаў і… не стрымаў слова. Благаслаўленне — гэта не абяцанне Мы часта блытаем ...

Читать далее »

«Дзе плавіцца золата?» Разважанне пра святых і святасць

Я даўно збіралася паразважаць пра святых і святасць. Гэты артыкул планавалася напісаць раней, але па розных прычынах праца над ім адкладалася. Спачатку я хацела паведаміць табе, чытач, як аднойчы перагортвала літаратурны агляд і сярод дзесяці найлепшых мастацкіх твораў усіх часоў і народаў знайшла “Исповедь” Аўрэлія Аўгусціна (калі цікава, агляд рабіў сучасны расейскі пісьменнік, публіцыст і тэлевядоўца Дзмітрый Быкаў, меркаванне якога ...

Читать далее »

У полі жыцця

Чалавек — вельмі складаная істота. Мы, людзі, можам адначасова сумнявацца і верыць, адчайвацца і спадзявацца, ненавідзець і любіць, плакаць і смяяцца, быць грэшнымі і святымі. Пастаянна мы адчуваем сябе поўнымі супярэчнасцей. Пра гэтыя супярэчнасці прыгожа сказана ў евангельскай прыпавесці пра каласоўнік і пшаніцу. Існаванне дабра і зла ў свеце параўноўваецца з сітуацыяй, калі чалавек засеяў раллю добрым збожжам. Пад покрывам ...

Читать далее »

Важныя моманты малітвы

Малітва – гэта сяброўства. Малітва з’яўляецца любоўю ў дзеянні, якая агортвае і напаўняе ўсяго чалавека. Гэта доўгія гадзіны вернасці, спалучанай са сціпласцю ў манатонных штодзённых падзеях. Як і сяброўства, малітва патрабуе хвілінаў дыялогу (перадусім слухання), адзіноты, асабістай і больш блізкай камуніі, яснага ўсведамлення адносінаў, якія ёсць адносінамі з Богам. Гэта ўнутраная патрэба быцця сам-насам з Умілаваным. Сапраўдным арантам (людзям малітвы) ...

Читать далее »

Што думае ксёндз пра войска?

Не так даўно мне пазваніў адзін малады хлопец, якога ведаю з часу майго паслугавання ў адной з парафій Віцебскай дыяцэзіі. Вітаемся. “Як пажываеце, ойча?” – звычайнае пытанне, што задаюць на пачатку размовы. Я таксама запытаўся, як ідуць справы. Хлопец скончыў ВНУ, працуе, дапамагае бацькам. Усё як ва ўсіх. І далей кажа: “А мяне ваенкамат ужо шукае. Хочуць у войска забраць”. ...

Читать далее »