Вайна не можа быць святой. Як і гібель чалавека і нават злейшага ворага не можа ашчаслівіць таго, хто не быў шчаслівы дагэтуль. Упэўнены, чалавецтва павінна памятаць усю трагедыю другой сусьветнай вайны, каб яна больш ніколі не паўтарылася. Калі ж хтосьці ўзгадвае вайну і радасна гарлапаніць: “можам паўтарыць», то гэта сведчыць толькі аб адным, аб яго прыналежнасці да звыраднелай часткі чалавецтва. ...
Читать далее »Разважанні
Сучаснае і несучаснае
Розныя людзі лічаць сябе хрысціянамі. Ёсць тыя, якія мяркуюць, што дастаткова мець Бога ў сэрцы. Ёсць тыя, якія ўсім сэрцам адданыя справам міласэрнасці. Ёсць тыя, якія кожны дзень распачынаюць і заканчваюць малітвай, а яшчэ ў нядзелю абавязкова наведваюць касцёл. Ёсць тыя, якім не замінае, што нехта верыць інакш, чым яны. Ёсць тыя, якія не супраць існавання Бога, але Яго слова, ...
Читать далее »Удзячныя за несправядлівасць
Чалавек мае схільнасць параўноўваць сябе з іншымі. Часта такія параўнанні могуць быць вынікам расчаравання жыццём, таму што нельга не заўважыць, што навокал шмат несправядлівасці. Хтосьці ўсё жыццё выкарыстоўвае іншых людзей без непрыемнасцей для сябе. Камусьці пашчасціла нарадзіцца ў багатай сям’і і атрымліваць усё без перашкод. А хтосьці імкнецца быць добрым і мае з-за гэтага праблемы… Чаму Бог несправядлівы? Чаму імгненна ...
Читать далее »Любоў без умоў
Часам вельмі стомлены пасля доўгага працоўнага дня заўважаеш у аўтобусе свабоднае месца. І ўжо накіроўваешся, каб заняць яго, але на прыпынку заходзіць старэнькая асоба з каляскай. Нешта ўнутры спадзвігае цябе падысці, дапамагчы падняцца па такіх нязручных прыступках і прапанаваць тое самае адзінае вольнае месца. Пасля бліжні адорвае цябе поглядам, поўным падзякі, і незразумелае цяпло разліваецца ўнутры, дзесьці ля сэрца. Так, ...
Читать далее »Чаму Бог маўчыць? Ці мы Яго не чуем? 7 хвілін разважанняў
Цішыня часта з’яўляецца «месцам», у якім Бог чакае нас, каб мы маглі чуць Яго, замест таго, каб слухаць шум уласнага голасу. Кніга Зыходу апавядае пра тое, як Бог з’явіўся Майсею на Сінаі ў ззянні Сваёй славы: уся гара трэслася, Майсей казаў, і Бог адказваў яму сярод грому і маланак (Зых. 19,16-22). Увесь народ уражана прыслухоўваўся да магутнасці і велічы Бога. ...
Читать далее »Маці Тэрэза: несці святло тым, хто ў цемры
Маці Тэрэза – арцыбіскупу Пер’е, Асансол, 25 студзеня 1947 г.*: “Ваше Высокопреосвященство, отец Ван Эксем передал, что Вы мне напишете – письмо до сих пор не пришло – вероятно, все дело в том, что почта здесь работает из рук вон плохо. Что касается «работы». Я крепко молилась о том, чтобы понять, сколько в идее от моей самости, сколько – от ...
Читать далее »Пра сэнс цярпення ў Катэхізісе Каталіцкага Касцёла
Да таго часу, пакуль чалавек быў паслухмяны Богу, ён не павінен быў ні паміраць, ні пакутаваць. Пасля першароднага граху чалавечая прырода была аддадзеная цярпенням і пакутам, і таму ніхто не можа іх пазбегнуць. Хваробы і пакуты заўсёды былі і ёсць тымі сур’ёзнымі праблемамі, якія выпрабоўваюць чалавека. У хваробе чалавек усведамляе сваё бяссілле, свае межы і сваю смяротнасць. Любая хвароба можа ...
Читать далее »Расчыніце «брамы» свайго сэрца. Пра гімн «Хвала на вышынях Богу…»
Што адчувае чалавек, выбаўлены з няволі? Радасць! Узрушэнне! Жаданне нарэшце ўдыхнуць паветра поўнымі грудзьмі. Хрост робіць нас свабоднымі ад няволі граху. Успамін хросту, вяртанне ў думках і намерах да моманту нашага вызвалення, жаданне зноў жыць у свабодзе дзяцей Божых дае нам сілы не заставацца каля брамы вязніцы, якую мы пакінулі. Адчуванне чысціні сэрца змушае нас быць актыўнымі. Паслядоўнае свядомае перажыванне ...
Читать далее »З разважанняў святога Яна Паўла ІІ пра Вялікі пост
Ipse liberabit te… «Ён сам цябе вызваліць…» — гэтыя словы з 91-га псальма могуць кожнаму з нас прынесці духоўную падтрымку на час Вялікага посту, калі мы з асаблівай руплівасцю стараемся знайсці шляхі набліжэння да Бога і вызвалення ад усяго, што перашкаджае нам у гэтай блізкасці. Разважанні святога Яна Паўла ІІ, якія прапануюцца на гэтай старонцы, дадуць нам новы штуршок, новае ...
Читать далее »Чаму нельга адкладаць споведзь
«Калісьці да споведзі я хадзіў раз у месяц, перад першай пятніцай месяца. Потым быў перыяд, калі я хадзіў радзей… » У мяне такое ўражанне: што свядомая і сталая вера — гэта свядомая і споведзь, і тым больш патрэба споведзі. Споведзь дзіцяці Мы ўсе прайшлі праз этап Першай Святой Камуніі. Хіба ўсе тады былі ў захапленні ад Бога, анёлкаў, лагоднай Маці ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!