Каляндар

25 красавіка — успамін святога, які пасварыў апосталаў

Адна з маіх любімых частак Новага Запавету – Дзеі Святых Апосталаў. Люблю гэту кнігу і за яснае апісанне жыцця першых хрысціянскіх супольнасцей, і за дынамізм веры, але таксама і за яскравыя, не падманлівыя партрэты апосталаў-місіянераў на чале з апосталам Паўлам. Гэта менавіта Павел узяў у сваё першае місіянерскае падарожжа Барнабу і яго стрыечнага брата Марка, які таксама быў называны Янам. ...

Читать далее »

Папяльцовая серада распачынае саракадзённы час пакаяння

Сёння, 1 сакавіка, у Каталіцкім Касцёле пачынаецца Вялікі пост. Гэты саракадзённы перыяд, які рыхтуе вернікаў да велікодных урачыстасцяў, пачынаецца ў Папяльцовую сераду. Адначасова Папяльцовая серада завяршае перыяд карнавалу, час забаваў, уводзячы людзей у цалкам іншы настрой – роздуму, сур’ёзнасці, разважання. Назва “Папялец” паходзіць ад абраду пасыпання попелам, які здзяйсняецца ў гэты дзень у Касцёле. Прымаючы попел, вернікі ўваходзяць у час, ...

Читать далее »

5 лютага – успамін святой Агаты

На працягу некалькіх стагоддзяў у Рыме пабудавалі тры касцёлы, прысвечаныя гэтай святой. Людзі як бы не маглі насыціцца яе святасцю і заступніцтвам. Кожны новы храм, кожны будынак сведчыў: мы табе давяраем, апякуйся намі! Гэта паказальна, што святая Агата, сама паходжаннем з Сіцыліі, з горада Катанія, змагла павярнуць да сябе патрабавальных жыхароў Рыма. Яе гісторыя ў прынцыпе падобная да гісторыі святых ...

Читать далее »

22 студзеня — успамін бласлаўлёнай Лаўры Вікуна

Гэта была незразумелая для ўрачоў хвароба: імклівае яе развіццё, дзіўныя сімптомы, немагчымасць паставіць дыягназ – дзяўчынка памірала на вачах. Лекары былі бездапаможныя не таму, што ім не хапала адукацыі, досведу або ўменняў. Проста хвароба мела духоўную, а не фізічную праяву. І ў духоўным свеце гэта было не паразай, а вялікім трыумфам 13-гадовай чылійскай дзяўчынкі. Так здараецца часта: упарадкаванае, шчаслівае жыццё ...

Читать далее »

Фаўстына – Хрыстова нявеста без пасагу

У мясцовасці, дзе ў 1905 г. нарадзілася Гелена, будучая святая Фаўстына, не было ні школы, ні касцёла. Яе адукацыя складала тры класы, якія дапамаглі навучыцца пісаць, чытаць і трошкі лічыць. На нядзельную Імшу ў суседнюю вёску дзяўчынка хадзіла раз на 2–3 тыдні, калі наставала яе чарга апранаць святочнае адзенне. Усе гэтыя жыццёвыя абмежаванні не сталі перашкодай для аб’яўлення праз сястру ...

Читать далее »

Святой с кожей в руках. 10 интересных фактов про апостола Варфоломея

24 августа католики вспоминают святого апостола Варфоломея. По сравнению с другими святыми в христианской традиции о Варфоломее мало сведений в Библии. Большая часть его жизнеописания известна по апокрифам (произведениям с библейским сюжетом, содержащим отступление от официального церковного учения) и житиям святых. «Витебский курьер» собрал несколько интересных фактов про святого. Факт 1. Ученик Христа Святой Варфоломей – один из двенадцати апостолов, ...

Читать далее »

11 ліпеня – успамін св. Бэнэдыкта, абата і апекуна Еўропы

Спіс вялікіх людзей Еўропы немагчыма ўявіць без духоўных асобаў. Бэнэдыкт з Нурсіі – святар, манах і абат – нездарма названы патрыярхам манаскага жыцця на хрысціянскім Захадзе. Менавіта “Рэгула жыцця св. Бэнэдыкта” да сённяшняга дня, гэта значыць, ужо больш за 1500 гадоў, з’яўляецца жыццёвым правілам для тысяч манахаў. Бэнэдыкт – нашчадак аднаго з багатых і знакамітых родаў Італіі. Ужо з маладосці ...

Читать далее »

29 мая – успамін святой Уршулі Ледухоўскай

Адна з кніг, прысвечаных святой Уршулі і сёстрам-уршулянкам, называецца “Амазонкі Бога”. Гэта назва добра адлюстроўвае жыццёвы настрой і дзейнасць будучай святой, а таксама ордэна, які яна заснавала. Народжаная ў арыстакратычнай сям’і Ледухоўскіх у другой палове XIX стагоддзя, Уршуля з маленства насычалася культурнымі, патрыятычнымі і велікасвецкімі традыцыямі, але перадусім ‒ духам служэння Богу і чалавеку. Сям’я Ледухоўскіх незвычайная. Старэйшая сястра Уршулі ...

Читать далее »

Католікі святкуюць Пяцідзесятніцу: Бог не пакідае нас адных

15 мая Каталіцкі Касцёл святкуе Пяцідзесятніцу, або Спасланне Святога Духа — адно з галоўных хрысціянскіх святаў. Пяцідзесятніца завяршае Велікодны перыяд.  — Гасподзь не пакідае нас адных і пасылае Святога Духа. Ён хоча, каб мы не былі ў стане трывогі, страху. Ён умацоўвае нас, як мацаваў апосталаў: Ён не мог пабудаваць свой Касцёл толькі на іх, таму што яны, як і ўсе мы, людзі вельмі ...

Читать далее »

29 красавіка – успамін св. Кацярыны Сіенскай

У ХІV ст., калі жыла будучая святая, горад Сіена па сваіх памерах быў большым за Парыж і Лондан. Кацярына нарадзілася ў заможнай сям’і фарбавальшчыка тканіны. Дзяўчынка-прыгажуня, па задумцы бацькоў, павінна была выйсці замуж за прадстаўніка адной з шанаваных сем’яў Сіены. Бацькоўскія планы пакрыжавала адно здарэнне, якое карэнным чынам змяніла Кацярыну і яе жыццёвы выбар. Гэта была першая містычная візія Езуса, якую ...

Читать далее »