Будслаўскі фэст – гэта адначасова і рэлігійная ўрачыстасць, і культурная з’ява. Для людзей, якія жылі ў блізкіх і далёкіх ваколіцах Будслава, фэст быў падзеяй абавязковай. Да цудоўнага абраза Маці Божай ішлі пешшу і ехалі на фурманках, прыходзілі і каталікі, і праваслаўныя. Мы пашукалі на старонках старых газет і часопісаў апісанні фэстаў у Будславе ў даўно мінулыя гады. Нейкі І. Станоўскі ...
Читать далее »Гісторыя
Як беларускія ксяндзы ў Кітаі Рускай місіяй кіравалі
Апостальскі экзархат у кітайскім Харбіне – даволі нестандартная старонка ў гісторыі беларускага каталіцкага руху ХХ стагоддзя. І хоць сам экзархат і не быў накіраваны на беларусаў, без беларускіх святароў ён мог і не адбыцца. Горад Харбін быў заснаваны расійскімі ўладамі на тэрыторыі кітайскай Манчжурыі ў 1898 годзе як вузлавая станцыя Кітайскай усходняй чыгункі (КВЖД). І неўзабаве, кажучы словамі праваслаўнага архіепіскапа ...
Читать далее »Да гісторыі будаўніцтва касцёла святога Апостала Андрэя ў Лынтупах
Налета Лынтупская парафія будзе святкаваць 125-годдзе ад пачатку будаўніцтва касцёла св. Апостала Андрэя. Як у невялікім мястэчку паўстала вялікая святыня, каторая нават сучаснікам падавалася агромністай? Паспрабуем адказаць на гэтае пытанне. У гісторыі сакральнай архітэктуры ёсць перыяд імклівага росквіту касцельнага будаўніцтва, падчас якога на тэрыторыі Беларусі за кароткі час у вялікай колькасці паўсталі святыні высокай эстэтычнай вартасці. Гэты перыяд пачынаецца напярэдадні ...
Читать далее »Радыё, бібліятэка і біскупы. Што дала дыяспара Касцёлу ў Беларусі
З самых розных прычынаў цягам ХХ стагоддзя многа беларусаў выязджала з Радзімы на Захад. І шмат хто з іх нават на чужыне не забываўся на беларускую справу, развіваючы яе за мяжой. Іх дасягненнямі Касцёл у Беларусі карыстаецца і сёння. Вельмі доўгі час эмігранты з Беларусі, пераязджаючы за мяжу, раствараліся сярод мясцовага насельніцтва ды эмігрантаў з іншых суседніх краін, найперш сярод ...
Читать далее »Каталіцкія святыні мястэчка Лужкі і ваколіцаў
Сёлетні год багаты на гістарычныя юбілеі. Спаўняецца 510 гадоў ад першай згадкі ў гістарычных крыніцах адразу некалькіх паселішчаў нашага рэгіёна. У 1514 годзе ў дакументах упершыню былі згаданыя Глыбокае, Верхняе, Казлоўшчына, Мосар, Лужкі. Пагаворым гэтым разам пра Лужкі, а найперш пра хрысціянскія святыні, якія існавалі ў гэтым паселішчы. Канечне ж, першая згадка не азначае даты заснавання населенага пункта. Каля Лужак, ...
Читать далее »Кс. Зянон Якуць. Да 100-годдзя адыходу ў вечнасць
9 студзеня 1924 года ў Шаркаўшчыне ва ўзросце 29 гадоў памёр кс. Зянон Якуць. Ён быў адным з нямногіх святароў, якія сто гадоў таму ўжывалі беларускую мову ў казаннях. “Няведама, што вышэй было ў асобе Кс. З.: яго пастырства духоўнае, яго беларускасьць, ці яго важкасьць, як чалавека. Усе гэтыя тры ўласнасьці нябожчыка станавілі адзін суцэльны, адзін ідэальны, адзін нязвычайны характар”, ...
Читать далее »Ксёндз Францішак Будзька і каталіцкія выданні па-беларуску
Летась перад святам Божага Нараджэння на адным з польскіх інтэрнэт-аўкцыёнаў мне трапілася невялікая кніжка, якую прадаваў чалавек з Кракава. Гэтая кніжка была выдадзеная ў 1914 годзе ў Вільні, надрукаваная па-беларуску лацінкай. Загаловак выдання – “Karotkaje wyjaśnieńnie abradau R-Katalickaho kaścioła”. Наверсе вокладкі ёсць надпіс – “Выданне “Беларуса” №5”. На 64 старонках кнігі простымі словамі апісваюцца рэчы, якія датычаць каталіцкай літургіі – ...
Читать далее »Каплічка святога Язафата ў Глыбокім
Сёлета 12 лістапада споўнілася чатырыста гадоў з дня пакутніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча, апекуна Віцебскай дыяцэзіі. На працягу некалькіх стагоддзяў часткай краявіду Глыбокага была каплічка святога Язафата, таму самы час пра яе ўзгадаць. Каплічка стаяла пры дарозе з Глыбокага ў Беразвечча, на правы бок ад дарогі. Цяпер там падворак дома, які мае адрас Савецкая, 114, а на месцы каплічкі засталося ...
Читать далее »Як вернікі ў Дунілавічах вярнулі сабе святыню
У публіцыстычных артыкулах і тэлеперадачах, прысвечаных гісторыі Заходняй Беларусі, нярэдка можна сустрэць сцвярджэнне, што польскія ўлады забралі ў праваслаўных каля 300 цэркваў (некаторыя аўтары называюць лічбу 1.300) і перарабілі іх на касцёлы. Калі чытач або глядач не ведае гістарычнага кантэксту і папярэдніх падзей, у яго можа скласціся ўражанне, што ўлады ўчынілі вялікую несправядлівасць супраць праваслаўных, а на карысць католікаў. Каб ...
Читать далее »Напаўдарозе да беатыфікацыі. Біскуп Лазінскі – крыніца беларускай каталіцкай духоўнасці
На дадзены момант у Касцёле ў Беларусі вядзецца пяць беатыфікацыйных працэсаў: Эдварда Вайніловіча, а. Мельхіёра Фардона, а. Фабіяна Малішэўскага ОР (справа будзе ўзнаўляцца), біскупа Вінцэнта Ключынскага і біскупа Зыгмунта Лазінскага. Шлях да аб’яўлення бласлаўлёным апошняга з’яўляецца найбольш прасунутым. На якім этапе знаходзіцца працэс і чаму справа беатыфікацыі біскупа Лазінскага з’яўляецца асабліва істотнай для мясцовай каталіцкай супольнасці, распавядае кс. Яўген Вінтоў. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!