Малітва ў Бібліі часта спалучаецца з пастом. Пост заключаецца ў духоўным і фізічным устрыманні ад празмернасцей. Ён дапамагае чалавеку духоўна ўзбагачацца і ўзрастаць у веры. Праз пост чалавек выказвае сваю любоў да Бога. У гэтым нумары вернікі распавядаюць “Каталіцкаму Весніку”, як выглядае іх пост. Рэгiна Канюк: – Мой пост – гэта перш за ўсё ачышчэнне сябе, сваіх думак, сваёй прасторы. ...
Читать далее »Апытанне
Праз якія Святыя Дзверы Вы пройдзеце ў Год Міласэрнасці?
У снежні 2015 года распачаўся Год Міласэрнасці і Папа Францішак адчыніў Святыя Дзверы ў базыліцы св. Пятра. Упершыню ў гісторыі з’явілася магчымасць адчыняць Святыя Брамы ў асобных касцёлах па ўсім свеце. У Беларусі было адчынена 17 сімвалічных Брамаў Міласэрнасці. А праз якія Святыя Дзверы збіраецеся прайсці Вы ў Год Міласэрнасці? Ірына Петрусевіч: – Канешне, як мага часцей буду наведваць нашу ...
Читать далее »Як Вы ставіцеся да хрысціянскіх знакаў на грашах?
У сувязі з дэнамінацыяй у Беларусі з’явяцца новыя грошы. На некаторых купюрах будуць змешчаны хрысціянскія знакі: царква, крыж і Евангелле, у той час як на манетах будуць выявы паганскіх арнаментаў. Як ставіцеся Вы да хрысціянскіх знакаў на грашах? Андрэй Нарэль: – Грошы кожнай краіны маюць свой дызайн, сваю форму і памер. Некаторыя ўзялі за аснову аднолькавыя грошы, як, напрыклад, ЕС, ...
Читать далее »Ці дапамаглі б Вы бежанцам з Сірыі?
Папа Францішак заклікаў каталіцкія парафіі Еўропы прыняць па адной сям’і бежанцаў у знак салідарнасці. А калі б уцекачы з Сірыі трапілі ў Беларусь, ці дапамаглі б Вы ім? \ Вольга Маслоўская: – Напэўна, адказаць на гэтае пытанне ў глыбіні душы хацелася б наступным чынам: “Так, я згодна прыняць бежанцаў у свой дом”. Але рэчаіснасць мне гаворыць іншае… На жаль, я ...
Читать далее »Што Вы памятаеце з урокаў рэлігіі?
Распачаўся новы навучальны год, таму Касцёл заклікае дарослых і дзяцей удзельнічаць у катэхезах, каб атрымаць пэўныя рэлігійныя веды. А што Вы запомнілі са сваіх катэхезаў? Алена Мiлюк: – На катэхезу я пачала хадзiць пры касцёле св. Вацлава ў Ваўкавыску. Мне было дзесьцi 7-8 гадоў. Першае ўражанне звязана з сястрою Вiялетай, што вяла ў нас заняткi. Нават зараз успамінаю яе добры, ...
Читать далее »Ці здараліся цуды ў Вашым жыцці?
Неверагодныя цуды чытачоў “Каталіцкага Весніка”, якія з імі адбываліся. Кацярына Дзерваноўская: – Калі расплюшчваю вочы, кожны дзень бачу цуд. Справа ў тым, што, калі я зацяжарыла старэйшым сынам Янам, выпадкова знайшла ў грудзях невялікі камочак. Мой урач супакойваў, кажучы, што гэта не страшна. Я ўсё ж дамаглася абследавання. Знайшлі пухліну. Пачаліся бясконцыя паходы да ўрачоў. Праз цяжарнасць камочак рос. Было ...
Читать далее »Які Ваш вопыт пешага пілігрымавання?
Лета – найбольш спрыяльны час для пешых паломніцтваў. З году ў год тысячы пілігрымаў ходзяць у святыя месцы, каб духоўна ўзбагаціцца. А які Ваш вопыт пешага пілігрымавання? Юлія Іода: – Пачала хадзіць у пілігрымкі з 14 гадоў. Ужо была ў шасці вандроўках. Я з Гродзеншчыны, таму штогод хадзіла ў Тракелі. Ліпень, гарачыня, а мы ідзём дарогай, спяваючы песні да Марыі ...
Читать далее »Ці думалі Вы стаць святаром або манахіняй?
Духоўныя асобы з’яўляюцца прыкметай Бога ў розных сферах жыцця. Праз іх людзі чуюць голас Хрыста. Кожная духоўна асоба – дар для супольнасці Касцёла. А ці думалі чытачы “Каталіцкага Весніка” стаць святаром або манахіняй? Вольга Монцік: – Калі ў дзіцячым садку ў мяне пыталіся, кім я хачу стаць, то я адказвала, што хачу быць манахіняй. Мне падабалася жыццё сясцёр, калі я ...
Читать далее »Як выглядае Ваша нядзеля?
Нядзеля ў хрысціянскіх краінах лічыцца святым днём, які трэба прысвяціць Богу і для адпачынку. А як выглядае гэты дзень у беларускіх вернікаў? Арцём Ткачук: – У дадзены момант разам з нарачонай працуем у місіі ў Камеруне. Нядзеля тут заўсёды аднолькавая. Раніцай сняданак, трошкі вольнага часу, а 10-й гадзіне супольная св. Імша. Звычайна дзеці пасля абеду нешта дамываюць са свайго адзення ...
Читать далее »Апытанне. Ці думалі Вы стаць святаром або манахіняй?
Духоўныя асобы з’яўляюцца прыкметай Бога ў розных сферах жыцця. Праз іх людзі чуюць голас Хрыста. Кожная духоўна асоба – дар для супольнасці Касцёла. Чакаем Вашага меркавання! [poll id=»9″]
Читать далее »