Апытанне

Якое служэнне ў Касцёле Вы несяце?

Кожны вернік нейкім чынам клапоціцца пра Касцёл. А якое служэнне ў Касцёле несяце Вы? Марк Найдзіч SDB: – Мы павінны клапаціцца не толькі пра Касцёл, але таксама пра ўвесь свет. Пра кожнага чалавека, які патрабуе любові. Бо любоў не раздаецца тым, хто заслугоўвае яе, але тым, хто яе патрабуе. Мне здаецца, што любові яшчэ больш патрабуюць тыя людзі, якія не ...

Читать далее »

Святары пра цэлібат (+відэа)

У Рыма-Каталіцкім Касцёле святары не жэняцца. Цэлібат у Касцёле не з’яўляецца дагматам веры, а дысцыплінарным правілам. Папа Рымскі выказаўся, што гэта адкрытая тэма, над якой варта дыскутаваць. Пазіцыя Пантыфіка адносна цэлібату ясная: яго адмяняць ніхто не збіраецца, але абмяркоўваць гэтае пытанне цалкам можна. «Каталіцкі Веснік» ужо цікавіўся ў сваіх чытачоў, што яны думаюць на гэты конт. А што пра гэта ...

Читать далее »

Святары і іх свойскія жывёлы

У гэтым нумары святары расказваюць “Каталіцкаму Весніку” пра сваіх жывёл-улюбёнцаў.  Ксёндз Вячаслаў Адамовіч: – Зараз у мяне жыве ўжо другі кот. Першы “знік без вестак”. Ката завуць Какос. Ён брытанскай пароды. Яшчэ малады, мае толькі пяць месяцаў. Адметна, што паявіўся кот на Божае Нараджэнне, 25 снежня. Як і кожны малады каток, Какос вельмі любіць шкодзіць і паўсюль сунуць свой нос. ...

Читать далее »

5 гадоў за плячыма. На пытанні адказваюць супрацоўнікі “Каталіцкага Весніка”

5 красавіка “Каталіцкі Веснік” адзначыў свой 5-цігадовы юбілей. З гэтай нагоды супрацоўнікі рэдакцыі адказалі на наступныя пытанні: Кс. Віктар Місевіч, галоўны рэдактар: – Што для Вас “Каталіцкі Веснік”? – Газета “Каталіцкі Веснік” для мяне – гэта не проста медыйны праект і нават не проста праца ў рэдакцыі. Газета – гэта як парафія. Гэта вялікая супольнасць. Я адчуваю выразную сувязь з ...

Читать далее »

Чытачы “Каталіцкага Весніка” пра сустрэчу з Нікам Вуйчычам

15 красавіка на “Мінск-Арэне” выступіў вядомы аўстраліец, хрысціянскі прапаведнік, народжаны з рэдкім захворваннем, якое прыводзіць да адсутнасці рук і ног. Сваімі ўражаннямі ад сустрэчы са знакамітым прапаведнікам дзеляцца чытачы “Каталіцкага Весніка”. Марыя Паўлючкова: — Сустрэча з Нікам Вуйчычам была маёй марай даўно. Калі я толькі даведалася пра тое, што ён прыязджае ў Беларусь, я адразу зразумела, што абавязана туды схадзіць. Сустрэча ...

Читать далее »

Што думаюць чытачы «Каталіцкага Весніка» пра сустрэчу Папы і Патрыярха?

12 лютага 2016 года адбылася сустрэча Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Якіх вынікаў чакаюць вернікі ад сустрэчы Папы і Патрыярха, чытайце ў гэтым нумары “Каталіцкага Весніка”. Дзмітрый Шаршунс: – На мой погляд, гэта сустрэча ўносіць гістарычны ўклад у далейшае развіццё адносін паміж Царквой і Касцёлам, паколькі хрысціяне павінны трымацца разам. Ёсць вельмі шмат пытанняў, якія ...

Читать далее »

Як выглядае Ваш пост?

Малітва ў Бібліі часта спалучаецца з пастом. Пост заключаецца ў духоўным і фізічным устрыманні ад празмернасцей. Ён дапамагае чалавеку духоўна ўзбагачацца і ўзрастаць у веры. Праз пост чалавек выказвае сваю любоў да Бога. У гэтым нумары вернікі распавядаюць “Каталіцкаму Весніку”, як выглядае іх пост.  Рэгiна Канюк: – Мой пост – гэта перш за ўсё ачышчэнне сябе, сваіх думак, сваёй прасторы. ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі