Апытанне

Мінчане распавялі, на чыім баку былі б у дзень распяцця Хрыста

Напярэдадні светлага хрысціянскага свята — Уваскрэсення Езуса Хрыста, карэспандэнт КРЫНІЦЫ.INFO выйшла на вуліцы Мінска, каб даведацца ў яго жыхароў, што б яны зрабілі, калі б апынуліся ў Ерузалеме сярод равучага, жорсткага натоўпу, які крычаў Езусу: «Распні Яго, укрыжуй». Памылі б рукі як Понцій Пілат, падтрымлівалі натоўп або за імя Езуса аддалі б сваё жыццё? А вось, што адказалі на гэтае ...

Читать далее »

Чаму беларусы чакаюць Папу?

Падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь кардынал П’етра Паралін, Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка, адзначыў, што каталіцкая супольнасць нашай краіны заслугоўвае прыезду Пантыфіка. А чаму беларускія католікі чакаюць Папу? Аляксандр Глекаў: – “Беларусь чакае Папу!” – гэтыя словы гучалі падчас тэлемосту з Ватыканам у мінскай катэдры ў 2008 годзе, суправаджалі Дзяржаўнага Сакратара Папы Рымскага Тарчызіа Бэртонэ падчас яго візіту сем гадоў таму ...

Читать далее »

Колькі часу аддаць Богу?

Малітва – гэта сустрэча з Жывым Богам і размова з Ім. Яднанне з Госпадам у малітве – вялікі скарб, дадзены чалавеку. Колькі часу ў дзень вернікі прысвячаюць Богу, вырашыў даведацца “Каталіцкі Веснік”. Таццяна Сабалеўская: – Малітва, або размова з Богам, з’яўляецца важнай часткай жыцця хрысціяніна. Асабліва падчас Вялікага посту наша ўвага павінна асаблівым чынам накіроўвацца на гэту адну з найважнейшых ...

Читать далее »

Колькі беларускія католікі даюць на ахвяру ў касцёле?

Вядома, што парафіяльныя супольнасці ў Беларусі функцыянуюць толькі за кошт ахвяраванняў вернікаў. “Каталіцкі Веснік” цікавіцца, колькі беларускія католікі даюць на ахвяру ў касцёле ў нядзелі і абавязковыя святы. Цігран Латышаў: – Касцёл – гэта дом майго Нябеснага Айца. Я разумею, што ў гэтым свеце грошы адказваюць за многія рэчы і з неба не сыпяцца. Таму я лічу, што кожны хрысціянін ...

Читать далее »

Як пазбавіцца ад алкагольнай залежнасці?

У Беларусі многія людзі, у тым ліку і вернікі, перажываюць залежнасць ад алкаголю. Якім чынам ім можна дапамагчы пераадолець гэтую хваробу, вырашыў даведацца “Каталіцкі Веснік”. Сяргей Панамароў: – Людзям, якія знаходзяцца ў алкагольнай залежнасці, можна дапамагчы вырашыць гэтую праблему па-рознаму. Супольна маліцца з гэтым чалавекам у інтэнцыі, каб Езус дапамог верніку вызваліцца ад залежнасці. Папярэдне важна паразмаўляць з чалавекам, паспрабаваць ...

Читать далее »

Апытанне: чаму Касцёлу патрэбныя манахі?

У першую нядзелю Адвэнту, 30 лістапада, у Паўсюдным Касцёле распачаўся Год кансэкраванага жыцця. У свеце налічваецца каля 950 тысяч манахаў і манахінь, а таксама тых, хто належыць да свецкіх інстытутаў і індывідуальных форм кансэкраванага жыцця. Чаму Касцёлу патрэбныя манаскія супольнасці, вырашыў даведацца “Каталіцкі Веснік”. Брат Францішак, капуцын: – Манаскія супольнасці патрэбныя, бо гэта адказ на пакліканне з любові. Мэта кансэкраванага ...

Читать далее »

Моўная сітуацыя ў Касцёле

Апошнім часам у СМІ гучаць заявы дзяржаўных чыноўнікаў рознага рангу пра неабходнасць падтрымкі і развіцця беларускай мовы ў грамадстве. Гэтыя заявы выклікаюць розную рэакцыю ў людзей. “Каталіцкі Веснік” вырашыў пацікавіцца, што думаюць чытачы пра моўную сітуацыю ў Касцёле ў Беларусі? Зміцер Казакевіч: – Так ужо адбылося ў маім жыцці, што я прыйшоў да Бога праз мову і беларускае слова. Касцёл, ...

Читать далее »

Свецкія акаліты: ці патрэбныя яны ў Беларусі?

На Захадзе вельмі часта можна спаткаць свецкага чалавека, які, з дазволу мясцова біскупа і прайшоўшы спецыяльную патрыхтоўку, удзяляе Св. Камунію вернікам. У Беларусі такога пакуль што няма. Але цікава, што пра гэта думаюць нашы чытачы? Ці патрэбныя ў беларускіх дыяцэзіях свецкія акаліты*? Таццяна Зібарава: – На маю думку, добра, што свецкія маюць магчымасць дапамагчы святару пасля адпаведнай падрыхтоўкі і ў ...

Читать далее »

Спрайт на Імшы, або Што рабіць, калі храпяць міністранты?

Міністрант – гэта хлапчук, юнак, які прыслужвае святару падчас набажэнстваў. У сённяшнім нумары хлопцы раскажуць “Каталіцкаму Весніку” цікавыя выпадкі са свайго служэння. Уладзіслаў Чаранок: – Аднойчы мы вярталіся з сустрэчы моладзі, што праходзіла мінулай зімой у Полацку. Па планах, дома, у Шуміліне, яшчэ была запланаваная Імша. Пасля дарогі мы былі змучаныя і сонныя. І вось, калі ксёндз пачаў гаварыць казанне, ...

Читать далее »

Каханне і побыт

Кажуць, што пачуцці паміж сужэнцамі з часам трацяць сваю прыгажосць. І прычына тут у  побыце. А што на гэты конт думаюць маладыя сем’і? Дзяніс і Індрэ: Індрэ: Штодзённы побыт робіць жыццё крыху сумным і аднабаковым. Але змагацца з гэтым заўсёды трэба толькі разам. Нам з мужам заўжды дапамагаюць супольныя мерапрыемствы. Я вельмі імпульсіўны чалавек. Сядзець на адным месцы – гэта ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі