1. Самы доўгі ружанец
Незвычайны доўгі ружанец знаходзіцца ў польскім санктуарыі ў Кляштарнай Гары. Ідэя стварэння гэтага ружанца нарадзілася ў 80-х гадах XX стагоддзя. Ён з’яўляецца ўнікальным таму, што да яго штогод 1 студзеня дадаецца адна пацерка. На кожнай з іх выгравіраваны адзін год пасля аб’яўлення Маці Божай, якое адбылося ў 1079 годзе. З тых часоў прайшло 942 гады, таму і пацерак на ружанцы ўжо 942. Ён настолькі вялікі, што не змяшчаецца нават у легкавую машыну.
2. Жывы ружанец
Адзін з самых вялікіх “Жывых Ружанцаў” у свеце склалі ўдзельнікі малітоўнай сустрэчы пры парафіі ў польскім горадзе Велюнь.
3. Найбольшая калекцыя ружанцаў
Найбольшая ў свеце калекцыя ружанцаў знаходзіцца ў рэгіянальным музеі Columbia Gorge Interpretive Center ў штаце Вашынгтон. Калекцыя ўяўляе сабой справу жыцця ўжо памерлага Дональда Браўна.
На выставе можна ўбачыць ружанцы са слановай косці, дрэва, шкла або рэдкіх і каштоўных матэрыялаў. Сярод прадстаўленых ёсць ружанцы, бласлаўлёныя айцом Піа і Папам Янам Паўлам ІІ. Калекцыю дапаўняе ружанец, які насіў Джон Кэнэдзі падчас Другой сусветнай вайны, калі будучы прэзідэнт ЗША знаходзіўся на фронце. Дональд Браўн падкрэсліваў, што калекцыя была створана з цікавасці, якая з цягам часу перайшла ў глыбокую пабожнасць.
4. Паветраныя ружанцы
Для католікаў розных краін ужо традыцыяй стала запускаць ружанцы, зробленыя з шароў, у неба з нагоды пэўнага свята, юбілею або нейкай важнай падзеі. Заўсёды сімвалічным з’яўляецца той момант, калі разам з ружанцам да Бога ў неба ляцяць просьбы і малітвы вернікаў.
5. Ружанец, які свеціцца ноччу
У польскай мясцовасці Всоля ў снежні 2017 года на сцяне вежы касцёла быў усталяваны вялікі ружанец, які свеціцца ноччу.
Падрыхтавала Ірына Радзевіч
для друку