Архив меток: Вялікая Пятніца

Папа даверыў моладзі разважанні да Крыжовага шляху

Святы Айцец Францішак даручыў падрыхтаваць сёлетнія разважанні да Крыжовага шляху, які пройдзе ў Вялікую пятніцу ў рымскім Калізеі групе моладзі пад кіраўніцтвам прафесара Андрэа Монда, юрыста і рэлігіязнаўцы, пісьменніка і публіцыста. Маладыя людзі з’яўляюцца вучнямі аднаго з рымскіх ліцэяў, дзе прафесар Монда выкладае рэлігію. Традыцыя правядзення Крыжова шляху ў Калізеі сягае сваімі каранямі ў юбілейны 1750 год, калі Бэнэдыкт XІV ...

Читать далее »

“Наноў зазірніце ў раны Хрыста!”: Вялікая пятніца ў Глыбокім

Набажэнства Вялікай пятніцы ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім распачалося Крыжовай дарогай, падчас якой разважанні былі прысвечаны сямейнай тэматыцы, а крыж па чарзе неслі святары. “Дзякуй Табе, Езу, што запрасіў нас на гэты Крыжовы шлях. Запрасіў вуснамі святара, вуснамі мужа ці жонкі, вуснамі таты ці мамы, вуснамі сына ці дачкі. Увесь час жывём у напружанасці i часта не знаходзім нават хвіліны, ...

Читать далее »

У Віцебскай катэдры прайшла Літургія Мукі Пана

У Вялікую Пятніцу ў Віцебскай катэдры прайшла Літургія Мукі Пана, якой папярэднічаў Крыжовы Шлях. Пакутнае набажэнства правёў пробашч Віцебскай катэдры кс. Андрэй Аніскевіч. Набажэнства Мукі Пана распачаў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Будучы апранутым у чырвоны арнат, ён лёг крыжам на падлогу катэдры на ўспамін аб пакутніцкай смерці Езуса Хрыста. Казанне да прысутных вернікаў прамовіў кс. Андрэй Аніскевіч. Ён ...

Читать далее »

«Абмывайце Крывёю Езуса ўсё»: Вялікая Пятніца ў Глыбокім

Усе хрысціяне ўспамінаюць Вялікую Пятніцу, калі памёр на крыжы Езус. Гэта дзень духоўнага ачышчэння напярэдадні самага светлага хрысціянскага свята Вялікадня. У гэтым годзе Крыжовы шлях у Вялікую Пятніцу адбыўся не па вуліцах горада Глыбокае, а ў парафіяльным касцёле. Разважаннямі да стацый былі відэасцэны з фільма Мэла Гібсана «Пакуты Хрыстовы». Крыкі, моцныя ўдары, шакуючыя моманты, любячы позірк Маці на Сына і ...

Читать далее »

Літургія Мукі Пана ў Віцебску

У віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага 3 красавіка, у Вялікую Пятніцу адбылася Літургія Мукі Пана, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Напачатку Літургіі адбыўся Крыжовы Шлях, падчас якого вернікі разам са сваімі святарамі перажывалі Муку Пана нашага Езуса Хрыста. Гамілію прамовіў пробашч катэдральнай парафіі ксёндз Адам Дынак, у якой распавёў аб значымасці Святога Крыжа ў жыцці чалавека. Ксёндз Адам сказаў, што ...

Читать далее »

Крыжовы шлях у Вялікую Пятніцу прайшоў па вуліцах Глыбокага

Вялікая Пятніца – гэта асаблівы дзень у жыцці кожнага веруючага чалавека. Традыцыяй Каталіцкага Касцёла з’яўляецца перажыванне Крыжовага шляху, а менавіта ўспамін апошніх гадзін жыцця нашага Збаўцы, яго пакутаў і смерці на крыжы. У глыбоцкай парафіі Святой Тройцы ўжо чарговы год запар у гэты асаблівы дзень, дзень задумы, сабраліся шматлікія вернікі, каб прайсці вуліцамі горада ўслед за Крыжом і перажыць супольна ...

Читать далее »