Архив меток: Віцебск

Расклад набажэнстваў на ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін усіх памерлых у парафіях Віцебска

Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (вул. В. Інтэрнацыяналістаў, 28): Урачыстасць Усіх Святых 1 лістапада (сб) – св. Імша: 8:30, 18:00; 12.00 — малітва на могілках у в. Копці (выезд парафіяльным аўтобусам ад касцёла 11.15); Успамін усіх памерлых 2 лістапада (нд) – 9:30, 11:30, 17:00, 18:00 — нядзельная св. Імша ў касцёле;  Парафія Святой Барбары (вул. Ленінградская, 29): Урачыстасць Усіх Святых 1 лістапада (сб) ...

Читать далее »

Даваць добрае сведчанне: працэсія Божага Цела прайшла на вуліцах Віцебска

У свята Найсвяцейшых Цела і Крыві Хрыста, 19 чэрвеня, вернікі Віцебска прайшлі па вуліцах горада ў працэсіі, даючы сведчанне веры і выпрошваючы Божае блаславенне для ўсіх яго жыхароў. У гэтым годзе працэсія Божага Цела праходзіла ў будзень. Нягледзячы на тое, што многія з удзельнікаў у гэты час толькі вярнуліся з працы, катэдральны Касцёл Езуса Міласэрнага быў поўны людзьмі з розных ...

Читать далее »

25 год таму ў Віцебскай дыяцэзіі адбылося першае прэзбітэрскае пасвячэнне

13 мая Каталіцкі касцёл успамінае аб’яўленні Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фаціме. У 1917 годзе ў гэтай невялікай вёсцы, якая знаходзіцца ў гарах Партугаліі, тром пастушкам – Францыску Марто, Жасінцы Марто і Луцыі Душ Сантуш – аб’явілася прыгожая Панна, “Якая ззяла ярчэй за сонца”. Багародзіца аб’яўлялася дзецям кожны трынаццаты дзень месяца да кастрычніка таго ж года і падчас кожнага аб’яўлення прадказвала ...

Читать далее »

Віцебскія парафіі павіншавалі біскупа Алега Буткевіча з 25-годдзем святарскага пасвячэння

11 мая пасля святой Імшы а 11.30 вернікі з розных парафій Віцебска сабраліся ў канферэнц-зале катэдральнага касцёла, каб адзначыць 25-годдзе святарскага пасвячэння біскупа Алега Буткевіча — нашага дыяцэзіяльнага Пастыра, які дзень за днём вядзе нас па шляху да Бога, які штодня моліцца за ўсіх нас, каб мы маглі духоўна ўдасканальвацца ў сваім жыцці. Вядучы сустрэчы Васіль Мядзюха, дзякуючы тэхнічным магчымасцям, ...

Читать далее »

У Віцебску падведзены вынікі сёмага Конкурсу на веданне Святога Пісання

10 мая ў Віцебскай катэдры адбыўся фінал Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання-2025. Упершыню ў гэтым годзе змаглі прыняць удзел не толькі дзеці, але і дарослыя. Усе ўдзельнікі былі падзелены на тры ўзроставыя катэгорыі і паказвалі свае веды Бібліі па тэме «Ад Апошняй Вячэры да Унебаўшэсця Пана». У фінале прынялі ўдзел 74 асобы: 27 дзетак з малодшай катэгорыі (7-11 гадоў), ...

Читать далее »

Пан намасціў нас. Імша Хрызма ў Віцебску

У Вялікую сераду 16 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбылася Імша Хрызма. Гэта той момант, калі ўвесь прэзбітэрый павінен сабрацца вакол алтара ў катэдральным касцёле. Святая Імша Хрызма – знак адзінства Паўсюднага Касцёла і Касцёла на Віцебшчыне. Адзінства аб якім павінны сведчыць нашым жыццём, святарскай паслугай, жыццём кансэкраваным. І гэтым знакам таксама служыць Эўхарыстыя, якую асаблівым чынам будзем перажываць. ...

Читать далее »

Айцы дамінікане з Віцебску запрашаюць ахвотных глыбей пазнаёміцца з дамініканскай духоўнасцю

Запрашаем на цыкл канферэнцый з сэрыі: «Дамініканская Духоўнасць», у якім прадстаўляем выбраных дамініканскіх святых і шлях, на якім яны дасягнулі свайго духоўнага развіцця. Бліжэйшае спатканне 25 студзеня (суббота) па адрасе: горад Віцебск, вул. 3-Гарадокская 3 (парафіяльны дом). Будзем знаёміцца з святой Кацярынай Сіенскай, якая жыла ў XIV стагоддзі, калі Касцёл перажывал складаны час унутраннага раздзелу. Сам Хрыстус праз містычны дыялог ...

Читать далее »

Дзеці з парафіі св. Уладзіслава ў Віцебску павіншавалі са святам Божага Нараджэння навучэнцаў Віцебскага цэнтра карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі

11 студзеня пры пасрэдніцтве Карытас Віцебскай дыяцэзіі дзеці з віцебскай парафіі св. Уладзіслава павіншавалі са святам Божага Нараджэння навучэнцаў Віцебскага цэнтра карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі. Маленькія вернікі паказалі бацькам і дзецям святочную батлейку – аповед пра нараджэнне Божага Сына. Падчас выступлення гучалі калядкі і ладзіліся карагоды вакол ялінкі. Варта адзначыць, што парафіяне з парафіі св. Уладзіслава ў Віцебску спецыяльна адаптавалі ...

Читать далее »

Калядная сустрэча руху «Маці ў малітве» прайшла ў Віцебску

У катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага 4 студзеня адбылася калядная сустрэча суполак «Маці ў малітве». Прысутнічалі маці з Шуміліна, Талачына, Оршы, Полацка і ўсіх віцебскіх парафій. На гэтае спатканне прыехалі  прынялі дзве мамы з Мінска і Людміла Губіна, кіраўнік руху «Маці ў малітве» ва ўсёй Беларусі. Усяго было 56 удзельнікаў. Пасля цёплых слоў Людмілы Губінай маці накіраваліся на канферэнцыю, якую правёў ...

Читать далее »

Сямейны фестываль прайшоў у Віцебскай катэдры

Першы парафіяльны фестываль сям’і адбыўся 29 снежня ва ўрачыстасць Святой Сям’і ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. На працягу некалькі тыдняў парафіян да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве заахвочваў пробашч кс. канонік Валерый Марціноўскі, каб у творчы спосаб расказаць пра сябе, сям’ю, падрыхтаваць пачастунак і бліжэй пазнаеміцца паміж сабой. Парафія – гэта вялікая сям’я, у якой кожны мае свае месца ...

Читать далее »