Фундаментам хрысціянскага жыцця з’яўляецца Езус Хрыстус, які моліцца за нас перад абліччам Айца, адзначыў папа Францішак 28 кастрычніка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Аналізуючы ўрывак з Евангелля паводле св. Лукі (Лк 6, 12-19), Пантыфік падкрэсліў, што краевугольным каменем хрысціянскага жыцця з’яўляецца Езус у малітве. “Езус узышоў на гару маліцца і правёў ноч у малітве да Бога”, — гаворыцца ў Святым ...
Читать далее »Архив меток: Ватыкан
Ватыканскія латэрэйныя білеты можна будзе набыць у інтэрнэце
Дабрачынная латэрэя, прымеркаваная да заканчэння Юбілейнага Году Міласэрнасці і свята Божага Нараджэння, пройдзе ў Ватыкане. Францішак пажадаў, каб сабраныя ад яе правядзення сродкі былі накіраваны на дапамогу бяздомным і пацярпелым ад землятрусу, які адбыўся ў цэнтральнай Італіі 24 жніўня 2016 года. Па традыцыі, прызы для латэрэі прадставіў сам Святы Айцец. Гэта каштоўныя рэчы, якія былі падораны яму з розных нагод. ...
Читать далее »Францішак заклікаў быць місійнымі вучнямі Хрыста
Быць адважнымі і альтэрнатыўнымі свету не становячыся пры гэтым палемічнымі і агрэсіўнымі, заклікаў Святы Айцец падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 23 кастрычніка ў Ватыкане. Францішак адзначыў важнасць быцця “місійнымі вучнямі, каб несці пасланне збаўлення ўсёй чалавечай сям’і”. “Другое чытанне сённяшняй літургіі прадстаўляе нам заклік св. Паўла да Цімафея, яго паплечніка і ўмілаванага сына, у якім ён разважае ...
Читать далее »Святому Айцу ўручылі «пастарал бедных»
Папа Францішак атрымаў у дар «пастарал бедных» – сімвал духоўнай улады біскупа, якім ён карыстаецца падчас набажэнстваў. Яго зрабілі з металалому, знойдзенага на сметніку, жыхары трушчоб Кібера ў сталіцы Кеніі – Найробі. Пастарал, пасля агульнай аўдыенцыі 19 кастрычніка 2016 г., пачаў перэгрынацыю па італьянскіх парафіях. Папа атрымаў таксама зроблены з металічных адходаў табернакулюм. Ён застанецца ў Ватыкане, а яго копіі ...
Читать далее »Беларускі іерарх будзе дакладчыкам на ватыканскім форуме
Тэма душпастырства пакліканняў будзе абяркоўвацца ў Ватыкане. Ёй будзе прысвечана міжнародная канферэнцыя, якая 19-21 кастрычніка адбудзецца па ініцыятыве Кангрэгацыі па справах Духавенства. У форуме прымуць удзел каля 300 дэлегатаў з розных краін свету. З дакладам, прысвечаным задачам пастыраў адносна пакліканняў, удзельнікаў форума пазнаёміць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Тэма канферэнцыі спасылаецца на маючы адбыцца ў кастрычніку 2018 годзе ...
Читать далее »Ролю жанчын у Касцёле абмеркавалі ў Ватыкане
Ролю жанчын у Касцёле абмеркавалі па ініцыятыве Кангрэгацыі Веравучэння ў рамках семінару ў Папскім універсітэце “Урбаніянум”. Форум праходзіў 26-28 верасня 2016 г. пры ўдзеле каля пяцідзесяці тэолагаў, гісторыкаў, экспертаў у кананічным праве, законніц і свецкіх верніц з усіх кантынентаў. Падчас цырымоніі адкрыцця семінару да яго ўдзельнікаў звярнуўся кардынал Герхард Людвіг Мюлер, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння. На працягу трохдзённай сустрэчы закраналіся самыя ...
Читать далее »Ватыканскі геліпорт будзе мадэрнізаваны
Нацыянальнае агенцтва грамадзянскай авіяцыі Італіі і Губернатарат Дзяржавы Ватыкан 21 верасня 2016 года падпісалі Пратакол аб узаемаразуменні з мэтай мадэрнізацыі верталётнай інфраструктуры Ватыкана і вызначэння адмысловых тэхнічных і эксплуатацыйных патрабаванняў. Ужо на працягу некалькіх месяцаў, на падставе дамовы зацверджанай Святым Айцом, Ватыкан прадастаўляе выкарыстанне сваёй верталётнай інфраструктуры для транспартыроўкі хворых ў педыятрычны шпіталь “Дзіцятка Езуса” (Ospedale Pediatrico Bambino Gesù). Згодна ...
Читать далее »Папа Францішак: «Міжнародныя сустрэчы не дапамогуць стварэнню міру, калі ў сэрцы пануе вайна»
Прасіць у Бога аб “мудрасці”, каб будаваць мір вакол сябе, бо менавіта праз маленькія штодзённыя жэсты ўзнікае магчымасць для дасягнення міру ва ўсім свеце, заклікаў Папа Францішак 8 верасня 2016 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане – першай пасля перыяду летняга адпачынку. У сваёй гаміліі Пантыфік спаслаўся на евангельскае апавяданне (Мц 1,18-23) пра св. Юзафа, якому ў сне з’явіўся Анёл ...
Читать далее »Папа Римский пожал лапу псу, который спас девочку после землетрясения в Италии
Папа Римский Франциск встретился в Ватикане с собакой, которая участвовала в поисковой операции после сильного землетрясения 24 августа в Италии и спасла четырехлетнюю девочку из-под завалов. Понтифик пожал псу лапу и поблагодарил волонтеров и полицейских, которые помогали в спасении людей, сообщает Premier Christian Radio. Число погибших от землетрясения достигло 295 человек. Черный лабрадор по кличке Лео нашел четырехлетнюю девочку под ...
Читать далее »Маці Тэрэза з Калькуты – святая
Каталіцкі Касцёл мае новую святую. 4 верасня 2016 г. падчас урачыстай Эўхарыстыі на плошчы св. Пятра Папа Францішак кананізаваў Маці Тэрэзу з Калькуты – заснавальніцу Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Божай Любові. Гэта падзея стала кульмінацыяй сусветнай сустрэчы валанцёраў і супрацоўнікаў дабрачынных арганізацый, якая ў гэтыя дні праходзіць у Рыме ў рамках Юбілею Міласэрнасці. У св. Імшы прынялі ўдзел больш за 100 ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!