Архив меток: Ватыкан

У Ватыкане пачалося ўсталяванне калядных ясляў

На плошчы св. Пятра пачалося ўсталяванне ясляў Божага Нараджэння, якія сёлета ахвяравала Перу. Афіцыйная інаўгурацыя каляднай інсталяцыі адбудзецца вечарам 10 снежня 2021 г. Кампазіцыя, якая складаецца з больш чым 30 частак, адсылае да 200-годдзя абвяшчэння незалежнасці краіны і дэманструе фрагмент паўсядзённага жыцця народаў Анд. Над ёй працуюць пяць лепшых мастакоў з горада і рэгіёна Уанкавэліка, адкуль прывезлі яслі. Фігуры Дзіцятка ...

Читать далее »

У Ватыкане пачалі прышчапляць трэцяй дозай вакцыны

У Ватыкане распачаўся чарговы этап вакцынацыі ад каронавіруса, у рамках якога будзе ўводзіцца трэцяя доза вакцыны. Першы этап праходзіў са студзеня па чэрвень 2021 г. “У другой палове кастрычніка Упраўленне аховы здароўя і гігіены Дзяржавы Ватыкан пачало прышчапляць трэцяй дозай вакцыны ад COVID-19, аддаючы прыярытэт людзям, старэйшым за шэсцьдзесят гадоў, і ўразлівым асобам”, — паведаміў, адказваючы на пытанне журналістаў, кіраўнік Залы ...

Читать далее »

Святы Айцец паступова аднаўляецца пасля аперацыі

Дзень Папы Францішка прайшоў спакойна, з чаканым клінічным курсам. Аналізы крыві здавальняючыя, працягваецца прызначанае лячэнне. Ён паступова аднаўляе працу і працягвае шпацыраваць па калідоры. Як паведаміла Зала Друку Святога Пасаду, 9 ліпеня 2021 г. Пантыфік цэлебраваў св. Імшу ў прыватнай капліцы, а ўвечары абедаў з тымі, хто дапамагае яму ў гэтыя дні. “Папа, асабіста адчуўшы чалавечую адданасць медыцынскага і санітарнага ...

Читать далее »

Папа Францішак правядзе ў шпіталі не менш за тыдзень

Хірургічная аперацыя, якую перанёс Святы Айцец, працягвалася каля трох гадзін. Папа правядзе ў шпіталі па меншай меры тыдзень, — паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. “Яго Святасць Папа Францішак знаходзіцца ў добрым агульны стане, ён у прытомнасці і дыхае самастойна. Хірургічная аперацыя ў сувязі з дывертыкулярным стэнозам была праведзена вечарам 4 ліпеня, яна прадугледжвала левабаковую гемікалектамію і працягвалася ...

Читать далее »

Дзень малітвы за Ліван прайшоў у Ватыкане

1 ліпеня 2021 г. у Ватыкане адбыўся Дзень малітвы і рэфлексіі ў інтэнцыі міру і стабільнасці ў Ліване. У ім бралі ўдзел прадстаўнікі хрысціянскіх супольнасцей з гэтай блізкаўсходняй краіны. Дзень малітвы распачаўся сустрэчай яго ўдзельнікаў са Святым Айцом у ватыканскім Доме св. Марты. Ліванскіх іерархаў суправаджалі кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, і кардынал Леанарда Сандры, прэфект ...

Читать далее »

Святы Пасад зрабіў заяву па Беларусі

Кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Матэа Бруні апублікаваў заяву па Беларусі. Яна стала адказам на шматлікія запыты журналістаў. “Святы Пасад працягвае ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі і крокамі, якія робяцца рознымі зацікаўленымі суб’ектамі, захоўваючы прыхільнасць да дасягнення дэмакратычных і мірных шляхоў рэалізацыі законных патрабаванняў беларускага народа», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве. Нагадаем, што 16 жніўня 2020 года, падчас ...

Читать далее »

Англікане і католікі працуюць над дакументам аб маралі

Англіканска-каталіцкая міжнародная камісія (ARCIC) 10 і 12 мая 2021 г. абмяркоўвала будучы дакумента «Цэрквы і маральнае распазнаванне – Падтрымка дыялогу для пабудовы камуніі». Другі год запар пасяджэнне праводзілася анлайн з прычыны абмежаванняў на перамяшчэнне, звязаных з пандэміяй. Праект дакумента прадставілі: Мірыям Війленс, сустаршыня рабочай групы і дарадца ARCIC, і доктар Дэвід Кірххофер, які адказвае за яго рэдагаванне. Англіканска-каталіцкая міжнародная камісія ...

Читать далее »

Святы Айцец: любоў і радасць – плёны прабывання з Езусам

Заставацца ў любові Езуса і ўзрастаць у любові да ўсіх, даючы сведчанне радасці ўваскрослага Пана, — заклікаў Пантыфік, каментуючы евангельскае чытанне на VI Велікодную нядзелю (Ян 15,9-17). Выкарыстоўваючы ключавы дзеяслоў “заставацца”, Езус тлумачыць які плён прыносяць тыя, хто застаецца ў еднасці з Ім: гэтым плёнам з’яўляецца любоў. “Езус заклікае нас заставацца ў Яго любові, каб Яго радасць была ў нас, ...

Читать далее »

У Ватыкане аднаўляецца малітва на плошчы св. Пятра каля крыжа СДМ

Пасля некалькіх месяцаў перапынку, выкліканага пандэміяй COVID-19, аднаўляецца евангелізацыйная ініцыятыва на плошчы св. Пятра, якую рэалізуе моладзь з Цэнтра Сан-Ларэнца, створанага Янам Паўлам II. Малітва, якая праходзіць кожную пятніцу з 15.00 да 16.00 ля фасада ватыканскай базылікі, з’яўляецца адной з нешматлікіх «вулічных» прапаноў для рымлян, якія шукаюць духоўны змест у гарадской прасторы. У канцы працоўнага тыдня маладыя людзі з Цэнтра ...

Читать далее »

Папа Францішак з трывогай сочыць за падзеямі ва ўсходняй Украіне

Маліцца аб міры ва ўсходняй Украіне, — заклікаў Пантыфік падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Уладарка Неба, якая прайшла 18 красавіка 2021 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “З глыбокім хваляваннем сачу за падзеямі ў некаторых частках усходняй Украіны, дзе на працягу апошніх месяцаў учасціліся выпадкі парушэння перамір’я. Я з трывогай назіраю за ўмацаваннем вайсковай актыўнасці. Калі ласка, рашуча ...

Читать далее »