Архив меток: Ватыкан

Святы Айцец: любоў і радасць – плёны прабывання з Езусам

Заставацца ў любові Езуса і ўзрастаць у любові да ўсіх, даючы сведчанне радасці ўваскрослага Пана, — заклікаў Пантыфік, каментуючы евангельскае чытанне на VI Велікодную нядзелю (Ян 15,9-17). Выкарыстоўваючы ключавы дзеяслоў “заставацца”, Езус тлумачыць які плён прыносяць тыя, хто застаецца ў еднасці з Ім: гэтым плёнам з’яўляецца любоў. “Езус заклікае нас заставацца ў Яго любові, каб Яго радасць была ў нас, ...

Читать далее »

У Ватыкане аднаўляецца малітва на плошчы св. Пятра каля крыжа СДМ

Пасля некалькіх месяцаў перапынку, выкліканага пандэміяй COVID-19, аднаўляецца евангелізацыйная ініцыятыва на плошчы св. Пятра, якую рэалізуе моладзь з Цэнтра Сан-Ларэнца, створанага Янам Паўлам II. Малітва, якая праходзіць кожную пятніцу з 15.00 да 16.00 ля фасада ватыканскай базылікі, з’яўляецца адной з нешматлікіх «вулічных» прапаноў для рымлян, якія шукаюць духоўны змест у гарадской прасторы. У канцы працоўнага тыдня маладыя людзі з Цэнтра ...

Читать далее »

Папа Францішак з трывогай сочыць за падзеямі ва ўсходняй Украіне

Маліцца аб міры ва ўсходняй Украіне, — заклікаў Пантыфік падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Уладарка Неба, якая прайшла 18 красавіка 2021 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “З глыбокім хваляваннем сачу за падзеямі ў некаторых частках усходняй Украіны, дзе на працягу апошніх месяцаў учасціліся выпадкі парушэння перамір’я. Я з трывогай назіраю за ўмацаваннем вайсковай актыўнасці. Калі ласка, рашуча ...

Читать далее »

Кардынал Дзупі: барацьба з пандэміяй патрабуе рэалізму і адказнасці

“Досыць фальшывага аптымізму ў барацьбе з вірусам. Перамога над злом не з’яўляецца хуткай”, — такое меркаванне выказаў італьянскі кардынал Матэа Марыя Дзупі, арцыбіскуп Балоньі. Іерарх заўважыў, што вялікім выклікам з’яўленне назапашванне сродкаў, якія будуць неабходны для адбудовы жыцця пасля пандэміі. Патрэбна ўзаемная адказнасць і салідарнасць, каб аказаць падтрымку асобамі, якія ўжо згубілі працу і якія пазбавяцца яе ў бліжэйшай будучыні. ...

Читать далее »

Велікоднае пасланне Urbi et orbi Папы Францішка

Уваскрослы Хрыстус – гэта надзея для ўсіх, хто пакутуе ад пандэміі, войнаў і канфліктаў, — нагадаў Папа 4 красавіка 2021 г. падчас велікоднага паслання перад благаслаўленнем Urbi et Orbi. «Дарагія браты і сёстры, са святам Пасхі! Святой і спакойнай Пасхі! Сёння па ўсім свеце разносіцца абвяшчэнне Касцёла: «Езус, укрыжаваны, уваскрос, як казаў. Алелюя». Велікоднае абвяшчэнне не паказвае міраж, не адкрывае ...

Читать далее »

Літургія Мукі Пана ў Ватыкане: Касцёл павінен несці адзінства

Вернікаў падзяляе палітычны выбар, а не дагматы, калі для іх панаванне гэтага свету становіцца важнейшым за Валадарства Божае, — адзначыў прапаведнік Папскага дома. Казанне кардынала Раньера Канталамесы прагучала падчас Літургіі Мукі Пана, якую Папа Францішак цэлебраваў 2 красавіка 2021 г., у Вялікую пятніцу, у базыліцы св. Пятра. “Усе людзі з’яўляюцца братамі як стварэнні аднаго Бога і Айца. Да гэтага хрысціянская ...

Читать далее »

Імша Вячэры Пана ў Ватыкане: ўсё паходзіць з Эўхарыстыі

Імша Вячэры Пана ў ватыканскай базыліцы цэлебравалася без удзелу Папы Францішка. З прычыны пандэміі не было традыцыйнага абмыцця ног на ўспамін пра жэст Езуса з Апошняй вячэры. Літургію ўзначаліў дэкан Калегіі кардыналаў. “Існаванне Эўхарыстыі можна патлумачыць толькі тым, што Хрыстус нас палюбіў і хацеў быць побач з кожным з нас ва ўсе вякі, аж да сканчэння свету. Толькі Бог мог ...

Читать далее »

Статыстыка Касцёла: зніжэнне колькасці святарскіх пакліканняў

На азіяцкім і амерыканскім кантынентах рост католікаў перавышае рост насельніцтва, вынікае з новых статыстычных дадзеных Каталіцкага Касцёла. 24 сакавіка 2021 г. у Ватыкане былі прадстаўлены два статыстычныя даведнікі Каталіцкага Касцёла: Annuario Pontificio на 2021 г. і Annuarium Statisticum Ecclesiae за 2019 г. З першага вынікае, што з пачатку 2020 г. у Каталіцкім Касцёле былі створаны дзве новыя мітраполіі і чатыры ...

Читать далее »

Папская акадэмія жыцця: старасць – Божы дар і каштоўны рэсурс

«Старасць – наша будучыня. Стан пажылых людзей пасля пандэміі» – дакумент пад такой назвай быў абнародаваны 9 лютага 2021 г. у Ватыкане. Яго падрыхтавала Папская акадэмія жыцця. У тэксце нагадваецца, што пандэмія паказала “ўзаемазалежнасць паміж усімі людзьмі і існаванне моцнай няроўнасці”. Мы ўсе апынуліся ў моры падчас буры, але маем “розныя лодкі”: “найбольш уразлівыя тонуць штодзённа”. У сувязі з гэтым ...

Читать далее »

Бяздомныя прайшлі вакцынацыю ў Ватыкане

20 студзеня 2021 года раніцай у Ватыкане 25 рымскіх бяздомных атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, — паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. Вакцынацыя супраць COVID-19 праходзіць у ватыканскай Зале Паўла VI і каардынуецца Упраўленнем аховы здароўя і гігіены. Бяздомныя, якія прайшлі першую фазу вакцынацыі, карыстаюцца дапамогай і жыллём, прапанаванымі Апостальскай элемазінарыяй, якую ўзначальвае кардынал Конрад Краеўскі. Як ...

Читать далее »