Архив меток: сям’я

Роля сям’і ў прафілактыцы нарказалежнасці

На практыцы часта даводзіцца сутыкацца з тым, што бацькі падлеткаў, у асноўным, вельмі мала знаёмыя з наркаманіяй як адной з самых небяспечных сацыяльных з’яў. Дакладней, іх веды носяць хутчэй абстрактны характар. Так, усе мы ведаем, што «наркаманія — гэта страшна», што на руках «абавязкова павінны быць сляды ад уколаў», і спадзяемся, што «гэтага, вядома ж, не здарыцца з маім дзіцём, ...

Читать далее »

Францішак заклікаў вярнуць пашану да сужэнскай вернасці

“Неабходна вярнуць пашану грамадства да вернасці ў любові”, — сказаў папа Францішак 21 кастрычніка падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. Ён падкрэсліў, што вернасць абяцанням з’яўляецца “шэдэўрам чалавецтва” і рысай кожнай сапраўднай формы любові.  Святы Айцец нагадаў, што сям’я жыве абяцаннем любові і вернасці, якое даюць адно аднаму мужчына і жанчына.“Яно прадугледжвае абавязак выхавання дзяцей. Спаўняецца таксама ў клопаце ...

Читать далее »

Сінод выпрацуе новые душпастырскія прапановы

Не трэба чакаць ад Сінода дактрынальных змен, але можна спадзявацца на аднаўленне мовы і душпастырскай практыкі, асабліва слухання людзей, якія жывуць у неўпарадкаваных сітуацыях, адзначалася 19 кастрычніка 2015 года падчас брыфінгу ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.  Прысутны на сустрэчы з журналістамі лацінскі Патрыярх Іерусаліма арцыбіскуп Фуад Тваль падкрэсліў, што ўсе Сінадальныя Айцы жадаюць дабра сям’і. Яны паходзяць з розных душпастырскіх ...

Читать далее »

Папа: сямейны дух – канстытуцыйная хартыя для Касцёла

Аб патрэбе сучаснага свету ў моцнай “ін’екцыі” сямейнага духа, казаў папа Францішак 7 кастрычніка падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. У кантэксце правядзення Сінода Біскупаў, Пантыфік вырашыў прысвяціць свае бліжэйшыя катэхезы адносінам паміж Касцёлам і сям’ёй, у перспектыве іх карысці для ўсяго чалавецтва. “Уважлівы позірк на штодзённае жыццё сучасных мужчын і жанчын дэманструе неадкладную патрэбу ў моцнай ін’екцыі сямейнага ...

Читать далее »

Дадзены пачатак Сіноду Біскупаў на тэму сям’і

4 кастрычніка 2015 г. у ватыканскай базыліцы ўрачыстай Эўхарыстыяй адкрылася XIV Генеральная Асамблея Сінода Біскупаў на тэму: “Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце”. Папа Францішак, які ўзначаліў св. Імшу, заклікаў Касцёл да абвяшчэння “Евангелля сям’і” у праўдзе і любові. Пантыфік адзначыў, што сучасны чалавек перажывае драму глыбокай адзіноты. І гаворка ідзе не толькі пра ўдаўцоў або людзей, ...

Читать далее »

“Евангелле сям’і” – гэта сапраўды Добрая Навіна ў свеце

Нават ва ўмовах цяжкіх выпрабаванняў ёсць “шмат сем’яў, якія застаюцца вернымі сваім абяцанням і захоўваюць вернасць”, і прызнанне гэтага дару застаецца для Касцёла нязменным “душпастырскім выклікам нашага зменнага часу”. Пра гэта 27 верасня 2015 г. у сваёй прамове да больш чым 300 біскупаў з розных краін, якія прыбылі на Сусветную сустрэчу сем’яў у Філадэльфіі, казаў Папа Францішак. Спатканне прайшло ў ...

Читать далее »

Сям’я з Беларусі падаравала Папу незвычайны ружанец

Раніцай 10 верасня Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане ўдзельнікаў міжнароднага руху сужанскай духоўнасці «Суполкі Маці Божай» («Équipes Notre Dame»), заснаванага ў Францыі ў 1938 годзе па ініцыятыве а. Анры Каффареля. Сярод прадстаўнікоў руху была і сужанская пара з Беларусі — Угорыч Максім і Аліна. Рыхтавацца да сустрэчы са Святым Айцом беларускія сем’і пачаліся яшчэ ў маі. Менавіта ...

Читать далее »

Жанчыны, адкрыйце сэнс і прыгажосць сваёй слабасці

Дзяўчына, якая да нядаўняга часу была суровай атэісткай і раптам адкрыла для сябе веру ў Бога, вядзе блог, у якім разважае на розныя кранальныя тэмы з пункту гледжання хрысціянкі з багатым атэістычным досведам. Прапануем вашай увазе артыкул адносна ўзаемаадносін мужчыны і жанчыны ў сям’і. Памятаю, мама заўсёды вучыла мяне: «Ты заўсёды павінна працаваць, заўсёды павінна быць самастойнай, каб калі муж ...

Читать далее »

Муж не ходзіць у касцёл. Што рабіць?

“Мы з мужам католікі. Ён хрышчаны, але не практыкуе веру. Як прымусіць яго хадзіць у касцёл?” Крысціна На пытанне адказвае кс. Валерый Марціноўскі: – Як прымусіць хадзіць у касцёл свайго мужа? Прымусіць… Адабраць свабоду выбару, зрабіць сабе падданым, выхаваць на свой манер – гэта, канешне, абсалютна не адпавядае хрысціянскаму бачанню сужэнства і адносін паміж мужам і жонкай. Выбіраць, хадзіць у ...

Читать далее »

Лучай сабраў сужэнствы ў 4 раз на Дзень святасці сям’і

Лучайская парафія ў чацвёрты раз сабрала вернікаў на Дзень святасці сям’і. Асаблівая атмасфера, пануючая заўсёды ў такі дзень, не стала выключэннем і 28 чэрвеня. Сямейныя пары, для якіх сёлетні год стаў юбілейным, сабраліся, каб аднавіць шлюбную прысягу. Сярод іншых вернікаў і сем’яў прыбылі і нарачоныя, якія рыхтуюцца да сакраманту сужэнства. Як інфармуе парафіяльны сайт, распачаўся Дзень святасці сям’і з канферэнцыі, якую праводзіў ...

Читать далее »