4 сакавіка ў касцёле св. Казіміра ў Лепелі адбылося спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі. Святой Імшы папярэднічала малітва і адарацыя Езуса ў Найсвяцейшым Сакраманце. Біскуп Алег Буткевіч на самым пачатку прывітаўшы прысутных, падзякаваў пробашчу кс. Уладзіміру Заянчкоўскаму за гасціннасць і падрыхтоўку да гэтага дня. Іерарх таксама адзначыў, што “традыцыйна збіраемся ў гэтай парафіі, ...
Читать далее »Архив меток: спатканне святароў
Першая ў 2025 годзе сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў юбілейнай святыні ў Оршы
Спатканне адбылося ў сераду, 12 лютага, у парафіі святога Юзафа. Яна была прысвечана да сусветнага дня кансэкраванага жыцця, якое адзначалі 2 лютага. Галоўным момантам стала святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Біскуп Алег Буткевіч адзначыў, што той факт, што сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў праходзяць у розных месцах дыяцэзіі, часам вельмі аддалёных, але такая тэрыторыя Віцебшчыны. Орша ...
Читать далее »У Полацку прайшла калядная пастырская сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі
17 снежня полацкая парафія cвятога Андрэя Баболі гасцінна прымала на сваёй тэрыторыі з’езд святароў і манаскіх асобаў з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Такія духоўныя сустрэчы адбываюцца штомесяц, каб супольна перажыць сустрэчу з Езусам і правесці малітоўныя спатканні разам з пастырам дыяцэзіі. Але гэта была своеасаблівая – святочная. Вырашыўшы розныя пытанні з прадстаўнікамі курыі, святары і сёстры праслухалі канферэнцыі. Айцец Сяргей Більдзіс ...
Читать далее »У Лепелі прайшла чарговая сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі
12 лістапада ва ўрачыстасць галоўнага апекуна Віцебскай дыяцэзіі св. Язафата Кунцэвіча, у касцёле св. Казіміра ў Лепелі адбылася сустрэча духавенства з біскупам Алегам Буткевічам. Месца было выбрана нездарма, бо менавіта ў гэтым годзе Лепельская парафія адзначае 420 гадоў свайго існавання, а ў мінулым годзе адзначаўся 400-гадовы юбілей мучаніцкай смерці св. Язафата. Вырашыўшы розныя пытанні з прадстаўнікамі курыі, набыўшы літаратуру ў ...
Читать далее »У межах святкавання 25-годдзя дыяцэзіі ў Віцебску прайшла сустрэча духавенства
У суботу, 12 кастрычніка, у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася сустрэча святароў і сясцёр законных у межах святкавання Юбілейнага года Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча духавенства пачалася з супольнай малітвы Літургіяй гадзінаў. Пасля чаго ксёндз канонік Валерый Марціноўскі прамовіў кароткую канферэнцыю, прысвечаную ролі катэдральнага касцёла і біскупа ў дыяцэзіі. Пасля заканчэння канферэнцыі адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту з магчымасцю споведзі. Цэнтральнай часткай сустрэчы ...
Читать далее »Падчас парафіяльнага фэсту ў Параф’янаве прайшла сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі
12 верасня парафія ў Параф’янаве (Докшыцкі дэканат) адзначыла фэст у гонар Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама 120 гадоў святыні. Нягледзячы на тое, што гэта была сярэдзіна тыдня і працоўны дзень, шмат вернікаў сабралася ў святыні. Незвычайным стаў гэты дзень для мясцовасці, бо на ўрачыстасць сабралася духавенства і манаскія асобы з Віцебскай дыяцэзіі на агульнадыяцэзіяльную сустрэчу са сваім ардынарыем. Спатканне ...
Читать далее »«Не баяцца і ісці наперад»: сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў прайшла ў Шуміліне
8 мая 2024 года санктуарый Маці Божай Фацімскай у Шуміліне сабраў прэзбітэрый Віцебскага касцёла разам з манаскімі асобамі на чарговую сустрэчу з Пастырам дыяцэзіі. Па традыцыі, якая склалася, духавенства напачатку вырашае розныя свае справы і пытанні паміж сабой, з прадстаўнікамі дыяцэзіяльнай курыі і біскупам, каталіцкімі выдавецтвамі, а пасля ўсе збіраюцца на тэматычныя канферэнцыі і малітоўную частку. Манахіні разам з а. ...
Читать далее »Апостал адзінства сабраў духавенства дыяцэзіі ў Віцебску на распачацце юбілейнага года
З 12 лістапада 2023 года ў Беларусі распачаліся юбілейныя святкаванні 25-годдзя ад заснавання Віцебскай дыяцэзіі. Гэты дзень адметны тым, што з’яўляецца таксама ўрачыстасцю для тэрытарыяльнай адзінкі нашай краіны, бо менавіта 400 год таму арцыбіскуп Полацкі Язафат Кунцэвіч праз прынятую смерць нарадзіўся для неба, супольнасць святых узбагацілася яшчэ адным мучанікам, які праліў сваю кроў у абарону веры і праўды, вернасці Святому ...
Читать далее »“Выплыві на глыбіню адносін з Богам”. Сустрэча духавенства прайшла ў Шуміліне
12 кастрычніка ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне адбылося душпастырскае спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі і кансэкраванымі асобамі Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча распачалася з канферэнцый. Доктар тэалогіі, пробашч катэдральнага касцёла ў Віцебску кс. Валерый Марціноўскі закрануў са святарамі тэму “Духоўнае айцоўства ў святарстве” і прапанаваў прысутным паразважаць над пытаннем “што значыць нараджаць дзяцей для Хрыста?”. Кіруючыся рознымі адказамі і ...
Читать далее »Маёвая сустрэча святароў і манахінь Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Марыйным санктуарыі
11 мая ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне адбылося душпастырскае спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча распачалася з канферэнцый для ксяндзоў і манахінь. Доктар маральнай тэалогіі, пробашч з Глыбокага кс. Мікалай Ціхановіч падзяліўся духоўным і містычным вопытам прыватным аб’яўленняў у служэнні экзарцыста і сведчаннем свайго сыноўства з Маці Марыяй. Святар распавёў, што ...
Читать далее »