Архив меток: рэкалекцыі

Ад стомленасці — да еднасці: сведчанне сям’і пасля рэкалекцый “Сужэнскіх сустрэч”

Aліна: Мы Руслан і Аліна Жук, у сужэнстве 17,5 год. Выхоўваем 3 дзяцей (пакуль што))). Руслан: Гэта невялікі, але і ў той жа час вялізны тэрмін, на працягу якога былі ўзлеты і падзенні, радасць і гора, і шмат іншага. Сумесна мы пераадолелі вялізны шлях і прыйшлі да таго, што маем сёння. Aліна: На рэкалекцыі ад «Сужэнскіх сустрэч» упершыню папалі у ...

Читать далее »

Адвэнтавыя рэкалекцыі прайшлі ў парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Астраўцы

Адвэнт перыяд духоўнага ачышчэння, пакаяння, чакання і надзеі. Гэта час разважанняў, унутранай перамены, духоўнай падрыхтоўкі да Божага нараджэння. З 5 па 7 снежня ў астравецкай парафіі Адшукання Святога Крыжа прайшлі адвэнтавыя рэкалекцыі. У гэты дні панавала атмасфера радасных і ўзнёслых перажыванняў, еднасці і малітвы. У гэтым годзе рэкалекцыі праводзіў кс. Ян Рушніцкі пробашч з Каробчыц, які прапанаваў парафіянам на працягу ...

Читать далее »

У Навагрудку прайшлі рэкалекцыі «З Духам Святым» для слухачоў Альфа-курса

21-23 лістапада пра касцёле Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі “З Духам Святым”, для слухачоў Альфа-курса з трох парафій: Нароўля, Мінск-Уручча і Фаніпаль. Некалькі дзён былі вельмі інтэнсіўнымі і напоўненыя малітвамі, прапаведваннем Слова Божага пра Асобу Духа Святога, Эўхарыстыяй, прыняццем сакраманту пакаяння, працай у групах і шматлікімі сведчаннямі. Ладзіць рэкалекцыі дапамагалі служыцелі з Навагрудка, якія ў гэтым сезоне праводзяць ...

Читать далее »

У Навагрудку прайшлі рэкалекцыі ў фармаце Альфа-курса

З 14 па 16 лістапада сцены гістарычнага рэкалекцыйнага дому пры касцёле Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку сталі месцам для асабістай сустрэчы з Божай ласкай. На працягу трох дзён тут ладзіліся рэкалекцыі пад назвай «Выходныя з Духам Святым», арганізаваныя ў фармаце папулярнага Альфа-курса. Гэтая духоўная ініцыятыва аб’яднала каля шасцідзесяці чалавек – вернікаў са сталіцы, з парафіі на Залатой Горцы, якія імкнуліся ...

Читать далее »

У Удзеле ў «Сялібе Беззаганнай» упершыню адбыліся рэкалекцыі для моладзі

З 8 па 11 ліпеня ў Удзеле прайшлі рэкалекцыі для чальцоў Эўхарыстычнага руху маладых. Месцам іх правядзення стаў Дом Марыі, які быў урачыста адчынены 3 мая гэтага года. Рэкалекцыі для моладзі сталі першымі, якія адбыліся ў новапабудаванай «Сялібе Беззаганнай». Эўхарыстычны рух маладых (ЭРМ) — гэта касцёльны рух, што аб’ядноўвае дзяцей і моладзь, якія разам перажываюць Евангелле і разам з Езусам ...

Читать далее »

Крыжовы шлях вуліцамі горада і адкрыццё дзвярэй “Вялікага Тыдня” – у Смаргоні прайшлі велікапостные рэкалекцыі (+відэа)

  З 11 па 13 красавіка ў смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла адбыліся велікапостныя рэкалекцыі, якія правёў для вернікаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Рэкалекцыйны трыптых змяшчаў у сабе тры тэмы: Крыж, як знак нашайга збаўлення любові Бога да нас; Споведзь – сакрамэнт паяднання і аднаўлення; Касцёл – месца, дзе Бог жывы. У першы дзень рэкалекцый адбыўся штогадовы ...

Читать далее »

Усё больш французаў шукаюць цішыні ў кляштарах

Касцёл у Францыі адзначае рэзкі рост цікавасці да рэкалекцый, якія праводзяцца ў манаскіх супольнасцях. Летась зарэгістравалася больш за 75 тысяч чалавек. Сярод іх усё больш мужчын, а таксама непрактыкуючых. «Тыя, хто прыязджае на рэкалекцыі, удзельнічаюць у жыцці манаскай супольнасці на працягу некалькіх дзён. Яны прытрымліваюцца цішыні і строгага малітоўнага распарадку». «Сама прысутнасць манаскай супольнасці ўжо з’яўляецца для іх евангелізацыяй», — ...

Читать далее »

У Баранавічах пройдуць «Выходныя з Францішкам»

З 14 па 16 сакавіка браты капуцыны і Францішканскі ордэн свецкіх запрашаюць на асаблівы духоўны досвед — “Выходныя з Францішкам”, якія пройдуць у Баранавічах (Пінская дыяцэзія). Паводле інфармацыі арганізатараў, гэтыя дні маюць стаць часам для таго, каб адарвацца ад паўсядзённай мітусні, знайсці гармонію ў цішыні і паглыбіцца ў духоўнае жыццё паводле традыцый святога Францішка Асізскага. Праз малітву, медытацыю і разважанні ...

Читать далее »

Рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню паклікання, прайшлі ў гродзенскай семінарыі

З 3 па 5 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі рэкалекцыі на тэму распазнання паклікання. На духоўных практыкаваннях сабраліся юнакі з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі і з іншых месцаў – у цэлым больш за 30 чалавек. Галоўнай думкай, над якой разважалі ўдзельнікі, быў верш з Евангелля паводле Яна “Я ж назваў сябрамі вас…” (Ян 15, 15) . Рэкалекцыі ...

Читать далее »

Як добра перажыць адвэнтавыя рэкалекцыі? Вам дапаможа правіла трох крокаў

Гэтая старая практыка таксама дазволіць вам зразумець, што яна насамрэч мае вырашальнае значэнне для якасці рэкалекцый. Цяпер у Касцёле Адвэнт — час чакання на прыйсце Пана. Ён мае дваісты характар. Гаворка ідзе не толькі аб традыцыйным перажыванні Калядаў з сям’ёй і сябрамі. Адвэнт нагадвае нам, што сапраўды павінны чакаць другога прыйсця Хрыста ў славе ў канцы часоў. Таму гэта асаблівы ...

Читать далее »