У Баранавічах пройдуць «Выходныя з Францішкам»

З 14 па 16 сакавіка браты капуцыны і Францішканскі ордэн свецкіх запрашаюць на асаблівы духоўны досвед — “Выходныя з Францішкам”, якія пройдуць у Баранавічах (Пінская дыяцэзія).

Паводле інфармацыі арганізатараў, гэтыя дні маюць стаць часам для таго, каб адарвацца ад паўсядзённай мітусні, знайсці гармонію ў цішыні і паглыбіцца ў духоўнае жыццё паводле традыцый святога Францішка Асізскага. Праз малітву, медытацыю і разважанні ўдзельнікі змогуць наблізіцца да сябе, Бога і свету вакол, а таксама падрыхтавацца да Пасхі.

Пачатак у пятніцу, 14 сакавіка, у 20:00.

Узрост удзельнікаў 18+.

Месца: Баранавічы, вул. Шаўчэнкі 6 (Дом айцоў вербістаў).

Дата: 14-16 сакавіка 2025 года.

Ахвяраванне за ўдзел: 100 руб.

Для прыняцця ўдзелу ў духоўным мерапрыемстве абавязвае папярэдні запіс па спасылцы.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Па ўсіх пытаннях адносны ўдзелу можна звяртацца па нумары тэлефона: +375 (29) 870-05-37 (брат Уладзіслаў Мінько OFMCap).

Сatholicminsk.by

для друку для друку