Гэтая старая практыка таксама дазволіць вам зразумець, што яна насамрэч мае вырашальнае значэнне для якасці рэкалекцый. Цяпер у Касцёле Адвэнт — час чакання на прыйсце Пана. Ён мае дваісты характар. Гаворка ідзе не толькі аб традыцыйным перажыванні Калядаў з сям’ёй і сябрамі. Адвэнт нагадвае нам, што сапраўды павінны чакаць другога прыйсця Хрыста ў славе ў канцы часоў.
Таму гэта асаблівы час, які многія касцёльныя супольнасці будуць выкарыстоўваць для арганізацыі рэкалекцый — дзён духоўных практыкаванняў. Таму варта пазнаёміцца з адным старажытным прынцыпам, які вельмі проста кажа нам, наколькі добра і плённа перажыць такія падзеі.
- INTRA TOTUS — УВАЙДЗІ ЦАЛКАМ
Гэта значыць, што для таго, каб як мага больш плённа перажыць рэкалекцыі, трэба як мага паўней удзельнічаць у іх. Уваходзьце цалкам, прымаючы свядомае рашэнне надаць ім больш увагі і часу.
Гаворка толькі пра шчодрасць. Больш часу для чытання Пісанняў, медытацыі і малітвы. Гэта перыяд, калі можна паспрабаваць зрабіць так, каб усяму, што вы робіце, папярэднічала малітва, каб усё было напоўнена малітвай, каб усё стала малітвай. Чаму? Бо менавіта малітва вырашае, ці будуць гэтыя рэкалекцыі якаснымі.
- MANE SOLUS – ЗАСТАНЬСЯ САМ НАСАМ
Гэта запрашэнне адысці ад усяго лішняга падчас рэкалекцый, што можа быць перашкодай і з чым я звязаны (вось згода на пэўныя пакуты ад абмежаванняў).
Так што гаворка ідзе пра выхад у пустыню, якая пазбаўляе гарантыі. Гэта дазваляе па-сапраўднаму зірнуць на сябе, а разам з тым — лепш пакаштаваць Божага натхнення. Гэта таксама час, калі вы павінны старацца лепш адпачываць і добра спаць.
- EXI ALIUS — ВЫЙДЗІ ІНШЫМ
Апошні крок вядзе нас з пустыні, дзе адбылася змена. Якая? Такая, якая дазволіла мне пачаць нанова і паглыбіць сваё навяртанне.
Гэта не павінна быць поўная змена. Часам самае галоўнае — выйсці з рэкалекцый хаця б з надзеяй, што маё жыццё можа змяніцца і што ў гэтым мяне суправаджае сам Бог.
Intra totus, mane solus, exi alius!
Па матэрыялах pl.aleteia.org
Пераклад Марыны Сінкевіч