Архив меток: Разважаем над Божым словам

Разважанне на ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі. 1 студзеня

Евангелле Лк 2, 16-21 У той час: Пайшлі пастухі, спяшаючыся, і знайшлі Марыю і Юзафа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях. А калі ўбачылі, расказалі тое, што было абвешчана ім пра гэтае Дзіцятка. І ўсе, хто чуў, дзівіліся таму, што расказвалі ім пастухі. А Марыя захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім. І вярнуліся пастухі, праслаўляючы і хвалячы Бога ...

Читать далее »

Разважанне на ўрачыстасць Нараджэння Пана. 25 снежня

Евангелле Ян 1, 1-18 На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. Яно было ў Бога спрадвеку. Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не сталася з таго, што сталася. У Ім было жыццё, і жыццё было святлом людзей. А святло свеціць у цемры, і цемра не агарнула яго. З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога; ...

Читать далее »

Разважанне на Вігілію ўрачыстасці Нараджэння Пана. 24 снежня

Евангелле Мц 1, 1-25 Радаслоўе Езуса Хрыста, сына Давіда, сына Абрагама. Абрагам быў бацькам Ісаака; Ісаак — бацькам Якуба; Якуб — бацькам Юды і ягоных братоў; Юда быў бацькам Фарэса і Зары, маці якіх была Тамар. Фарэс быў бацькам Эзрома; Эзром — бацькам Арама, Арам — бацькам Амінадаба; Амінадаб — бацькам Наасона; Наасон — бацькам Сальмона; Сальмон — бацькам Бааза, ...

Читать далее »

Разважанне на IV Нядзелю Адвэнту. Год А. 18 снежня

Евангелле Мц 1, 18–24 Такім было нараджэнне Езуса Хрыста: пасля заручынаў Маці Ягонай Марыі з Юзафам, перш чым пачалі жыць разам, яна зачала ад Духа Святога. Юзаф жа, муж яе, будучы справядлівым і не хочучы зняславіць Яе, хацеў патаемна адпусціць Яе. Калі ён надумаў гэта, вось анёл Пана з’явіўся яму ў сне і сказаў: Юзэфе, сыне Давіда! Не бойся прыняць ...

Читать далее »

Разважанне на IІІ Нядзелю Адвэнту. Год А. 11 снежня

Евангелле Мц 11, 2–11 Калі Ян пачуў у вязніцы пра чыны Хрыста, паслаў вучняў сваіх спытаць Яго: Ты той, які павінен прыйсці, ці нам чакаць іншага? І сказаў ім Езус у адказ: Ідзіце, абвясціце Яну тое, што чуеце і бачыце: сляпыя зноў бачаць і кульгавы ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, памерлыя ўваскрасаюць і ўбогім абвяшчаецца Добрая Навіна. І шчаслівы ...

Читать далее »

Разважанне на IІ Нядзелю Адвэнту. Год А. 4 снежня

Евангелле Мц 3, 1–12 У тыя дні з’явіўся Ян Хрысціцель, які навучаў у Юдэйскай пустыні і казаў: Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае. Бо гэта той, пра каго сказаў прарок Ісая: Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму. Сам жа Ян меў адзенне з вярблюджай воўны і скураны пояс на бёдрах сваіх; а ежай яму была ...

Читать далее »

Разважанне на I Нядзелю Адвэнту. Год А. 27 лістапада

Евангелле Мц 24, 37–44 Езус сказаў сваім вучням: Як было ў дні Ноя, так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага. Бо, як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж аж да таго дня, калі Ной увайшоў у каўчэг, і не ведалі, пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх: так будзе і ў час прыйсця Сына ...

Читать далее »

Разважанне на XXXIV Звычайную Нядзелю. Год С. 20 лістапада

Урачыстасць Езуса Хрыста Валадара Сусвету Евангелле Лк 23, 35–43 Насміхаліся з Езуса разам з народам і кіраўнікі, кажучы: Іншых ратаваў, няхай уратуе сябе самога, калі Ён Месія, выбраны Богам. Таксама і жаўнеры здзекаваліся з Яго. Падыходзілі і падносілі Яму воцат, кажучы: Калі Ты Кароль юдэйскі, уратуй сябе самога. І быў над Ім надпіс: Гэта Кароль юдэйскі. Адзін з павешаных злачынцаў ...

Читать далее »

Разважанне на XXXIII Звычайную Нядзелю. Год С. 13 лістапада

Евангелле Лк 21, 5–19 Калі некаторыя гаварылі пра святыню, што яна ўпрыгожана каштоўнымі камянямі і дарамі, Езус сказаў: Прыйдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не застанецца каменя на камені, які не будзе павалены. І спыталіся ў Яго: Настаўнік, калі ж гэта станецца і што будзе знакам, калі гэта павінна адбыцца?  Ён сказаў: Глядзіце, каб вас не звялі, ...

Читать далее »

Разважанне на XXXII Звычайную Нядзелю. Год С. 6 лістапада

Евангелле Лк 20, 27–38 Тады падышлі некаторыя з садукеяў, якія казалі, што няма ўваскрашэння, і спыталіся ў Яго: «Настаўнік, Майсей напісаў нам, што калі ў некага памрэ брат, які меў жонку, і памрэ бяздзетны, то брат ягоны павінен узяць ягоную жонку і абудзіць патомства свайму брату. Было ж сем братоў. Першы, узяўшы жонку, памёр бяздзетны. Потым другі, і трэці ўзяў ...

Читать далее »