Тэму дадзенага моўнага артыкула падказала спрэчка, можна сказаць, нават дыскусія, сведкам, а потым удзельнікам якой стаў і аўтар гэтага матэрыялу. Едучы ў цягніку, пасажыры заўважылі праз акно, як два ўжо немаладыя і не вельмі ахайна апранутыя мужчыны корпаюцца ў кантэйнеры для смецця. І вось жанчыны, што сядзелі побач, на цудоўнай беларускай мове пачалі абмяркоўваць, спрачацца, даказваць адна адной, як жа ...
Читать далее »Архив меток: правапіс
Гэта апынулася няпраўдай або гэта аказалася няпраўдай? Як правільна сказаць па-беларуску?
Сярод пытанняў, якія чытачы “Каталіцкага весніка” задаюць аўтару нашай моўнай старонкі, нярэдка сустракаюцца і тыя, што датычаць дакладнасці словаўжывання, правільнасці выбару канкрэтнай лексічнай адзінкі ў адпаведнай маўленчай сітуацыі. Бо часта здараецца так, што пэўныя словы трактуюцца як сінанімічныя, узаемазамяняльныя, хоць насамрэч такімі не з’яўляюцца. Нагодай для сённяшняга культурамоўнага матэрыялу стаў допіс нашай чытачкі з Браслаўшчыны спадарыні Ганны. Яна, у прыватнасці, ...
Читать далее »На масту? На масце? На мосце? Як будзе правільна па-беларуску?
Апошнім часам мы ўсё часцей атрымліваем пытанні адносна правільнасці ўжывання тых ці іншых слоў або словаформаў. І гэта не можа нас не цешыць, паколькі выразна сведчыць пра неабыякавасць чытачоў “Каталіцкага Весніка” не толькі да беларускага слова ўвогуле, але і да асаблівасцяў яго ўжывання. Гэтым разам паспрабуем асвятліць некаторыя аспекты выкарыстання назоўнікаў у месным склоне. Гаворка пойдзе пра назоўнікі мужчынскага роду ...
Читать далее »Два новых дома ці два новыя дамы?
Сярод пытанняў, якія чытачы “Каталіцкага Весніка” адрасуюць аўтару нашай моўнай старонкі, ёсць і тыя, што непасрэдна датычаць асаблівасцяў ужывання лічэбнікаў з назоўнікамі. Гэта насамрэч праблемная пазіцыя, бо ва ўмовах дамінавання ў грамадстве рускай мовы яе правілы нярэдка аўтаматычна пераносяцца на беларускамоўны кантэкст. І тады ствараецца своеасаблівы эфект “трасянкі”, толькі не на арфаэпічным, а на граматычным узроўні. Зразумела, што людзі, якія ...
Читать далее »Дзеясловы з суфіксамі -ірава- (-ырава-) і -ава- (-ява-) у сучаснай беларускай мове (працяг)
У папярэднім артыкуле мы сцісла апісалі праблему, якая паўстае пры выкарыстанні ў сучаснай беларускай мове дзеясловаў з пазначанымі вышэй фармантамі. Таксама мы акрэслілі некаторыя тэарэтычныя аспекты дадзенага пытання, прывялі меркаванні аўтарытэтных лінгвістаў. Сёння ж прааналізуем мэтазгоднасць ужывання ў нашай мове дзеясловаў з суфіксамі -ірава- (-ырава-) і -ава- (-ява-) на канкрэтных прыкладах. Адным з асноўных крытэрыяў мэтазгоднасці ўжывання таго ці іншага ...
Читать далее »Дзеясловы з суфіксам -ава- (-ява-) у сучаснай беларускай мове
Мы часта бачым на старонках беларускамоўных газет і ў інтэрнэт-прасторы формы дзесловаў кшталту фарміраваць і фармаваць, планіраваць і планаваць, дэгусціраваць і дэгуставаць, каменціраваць і каментаваць… Таксама нярэдка сутыкаемся з падобным і ў вуснай камунікацыі. І традыцыйна паўстае пытанне: каторая з прыведзеных формаў правільная? Каторая з іх адпавядае патрабаванням культуры маўлення? Так, наша мова, як і любая іншая, няспынна змяняецца. Прычым ...
Читать далее »Новыя сінанімічныя пары ў сучаснай беларускай мове (Працяг)
У папярэднім артыкуле мы разгледзелі сінанімічныя пары, дзе адзін з кампанентаў – неалагізм. Гэта значыць, слова, якое пакуль яшчэ мае адценне навізны ў нашай мове, хоць і ўжываецца дастаткова часта, найперш у сродках масавай інфармацыі. Нагадаем, што гаворка ішла пра сінанімічныя лексемы каляска – вазок, узрыўчатка – выбухоўка, гасцініца – гатэль, забастоўка – страйк. Сёння мы прыгадаем іншыя сінанімічныя пары, ...
Читать далее »Фонавая лексіка як важны чыннік выхавання моўнага густу
Наколькі важны асэнсаваны выбар слоў у маўленні? Ці змяняецца характар успрымання інфармацыі ў залежнасці ад ужытых у тэксце канструкцый? Ці варта аддаваць перавагу менавіта ўласнабеларускім словам? Гэтыя ды падобныя пытанні сапраўды з’яўляюцца надзвычай актуальнымі, калі гаворка ідзе пра захаванне высокай культуры камунікацыі, пра фарміраванне адмысловага моўнага густу грамадства. Сродкі масавай інфармацыі з’яўляюцца ўнікальнай крыніцай папаўнення лексічнага складу мовы, аказваюць сур’ёзны ...
Читать далее »Ці варта ўжываць у беларускай мове спалучэнне сметанковае масла?
У штодзённай моўнай практыцы мы нярэдка сутыкаемся са спалучэннем сметанковае масла. Найчасцей гэта бывае, напэўна, у краме, калі хтосьці, хто карыстаецца беларускай мовай у побыце, купляе адпаведны прадукт. Такая канструкцыя нібыта служыць для размежавання сэнсу розных паняццяў: масла як “харчовага тлушчу, што атрымліваюць збіваннем смятанкі або смятаны”, і масла як “тлустага рэчыва, якое здабываюць з мінеральных рэчываў” (“Тлумачальны слоўнік беларускай ...
Читать далее »Як лепш сказаць па-беларуску: дзіцячая каляска? Дзіцячы вазок?
У апошняе дзесяцігоддзе ў розных сродках масавай інфармацыі, а таксама ў вусным маўленні ўсё часцей адзначаецца паралельнае ўжыванне назоўнікаў каляска і вазок са значэннем “невялікая павозка спецыяльнага прызначэння”. І калі першы з названых варыянтаў выкарыстоўваўся і ў савецкі перыяд, то другі можна лічыць яшчэ ў пэўным сэнсе неалагізмам. Чаму варта аддаваць перавагу сёння з пункту гледжання культуры мовы? Паспрабуем разабрацца. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!