9 лістапада Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і падсакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі кс. Антуанам Камільеры. Размова палітыка са Святым Айцом працягвалася каля 20 хвілін. У ходзе сардэчных перамоваў адзначаўся станоўчы ўклад Каталіцкага Касцёла ў жыццё польскага грамадства, а таксама закраналіся пытанні звязаныя з візітам Пантыфіка ...
Читать далее »Архив меток: Польшча
Дамініканскі манах скокнуў з вышыні некалькіх тысяч метраў
Айцец-дамініканін Павел Казацкі з Польшчы скокнуў з парашутам з вышыні некалькіх тысяч метраў над зямлёй. Свой учынак ён прысвяціў 800-годдзю дамініканскага Ордэна. «Дамініканскае жыццё – гэта таксама занадта экстрэмальны вопыт: мы пераязджаем на новыя землі, каб шукаць людзей у пустыні і ўсялякімі магчымымі спосабамі абвяшчаць Евангелле» – сказаў на зямлі дамініканін. Дамініканскі ордэн быў заснаваны ў 1214 годзе, калі вакол ...
Читать далее »У вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Обры (Польшча) вечныя шлюбы складзе наш зямляк — брат Павел Лемех OMI
8 верасня — на Свята Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны — як што год у супольнасці Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі робім для Яе падарунак! Калі нехта любіць, то гатовы падарыць усё! У вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Обры (Польшча) складзе падарунак са свайго жыцця Марыі ў форме вечных шлюбаў 5 манахаў. Сярод іх наш зямляк — брат Павел Лемех ОМІ. Родам ён ...
Читать далее »У Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве штодня будуць адпраўляць Імшу
У капліцы Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве штодня будзе праходзіць каталіцкая Імша, паведаміў святар новаабранага прэзідэнта Анджэя Дуды Збігнеў Крас. Ён адзначыў, што з просьбай узяць на сябе гэтую функцыю да яго звярнуўся сам Дуда 25 ліпеня. Паводле яго слоў, з Анджэем Дудам яны знаёмыя некалькі гадоў. Дуда прыязджаў у Ліпніцу-Мураваную, дзе Крас быў пробашчам парафіі, «у сувязі са сваімі палітычнымі ...
Читать далее »СДЛС атакуе польскага прэзідэнта за тое, што пайшоў у касцёл… у нядзелю
Саюз дэмакратычных левых сіл (СДЛС) атакуе прэзідэнта Анджэя Дуду за ўдзел у чарговых рэлігійных урачыстасцях, паведамляе fronda.pl. Як напісаў у твітэры палітык СДЛС Томаш Каліта: «Абраны прэзідэнт пасля адпачынку пачынае сваю палітычную дзейнасць з рэлігійнай урачыстасці. Ці палякі выбіралі прымаса ці кіраўніка краіны?»
Читать далее »Польскі прэзідэнт ратуе гостыю. Інцыдэнт падчас Імшы
У святкаванні Дня Падзякі ў варшаўскім Віланове прыняў удзел новаабраны прэзідэнт Анджэй Дуда. Падчас Эўхарыстыі здарыўся інцыдэнт — вецер здзьмуў гостыю, паведамляе tvnwarszawa. Дуда зарэгаваў імгненна — схапіў яе і панёс арцыбіскупу Казіміру Нычу. У нядзелю адзначаецца VIII Дзень Падзякі, які ў гэтым годзе мае дэвіз «Каралева сем’яў — дзякуем і даручаем». Пазней прэзідэнт заспяваў з гуртом «Arka Noego» хіт ...
Читать далее »Новаабраны прэзідэнт Польшчы даведаўся аб сваім абранні ў Марыйным санктуарыі
На наступны дзень пасля галасавання на выбарах прэзідэнта Польшчы пераможца гэтых выбараў Анджэй Дуда здзейсніў пілігрымку ў Марыйны санктуарый на Яснай Гары ў Чэнстахове. Пілігрымка мела прыватны характар, паведамляе catholicnews.org.ua. Менавіта тады, калі Дуда знаходзіўся ў санктуарыі, яму прыйшла вестка, што паводле папярэдніх вынікаў выбараў прэзідэнта Польшчы, менавіта ён стаў пераможцам гэтых выбараў. Частка польскіх каталіцкіх публіцыстаў бачыць у гэтым Божы знак.
Читать далее »Сусветныя дні моладзі: 2,5 млн. удзельнікаў
Арганізатары Сусветных дзён моладзі ў Кракаве чакаюць ад 2 да 2,5 млн. удзельнікаў. 28 красавіка 2015 г. у Варшаве адбылося другое пасяджэнне каманды, якая рыхтуе моладзевы форум і візіт папы Францішка ў Польшчу ў 2016 г. Гаворка ішла пра матэрыяльна-тэхнічную базу, неабходную інфраструктуру, бяспеку, візавыя пытанні. Мерапрыемства стане сапраўдным выклікам для Кракава, які ніколі ў сваёй гісторыі не прымаў так ...
Читать далее »Беларусы зладзілі паломніцтва ў Польшчу з нагоды 150-годдзя з дня нараджэння св. Уршулі Ледухоўскай
З нагоды 150-годдзя з дня нараджэння св. Уршулі сёстрамі ўршулянкамі, якія працуюць у Мінску, было арганізавана паломніцтва ў Польшчу, у якім прынялі ўдзел вернікі з парафіі Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны з Сухарава, а таксама бацькі з дзецьмі, якія выхоўваюцца пры Місіі Добрага Самараніна. Пілігрымы распачалі сваё падарожжа наведваннем Санктуарыя Маці Божай у Ліхэні, там прынялі ўдзел у Імшы ў ...
Читать далее »Найбольшае ў Еўропе тэатралізаванае прадстаўленне Мукі Пана
Вечарам напярэдадні Вербнай нядзелі ў познаньскай Цытадэлі (Польшча) адбылося тэатралізаванае прадстаўленне Мукі Пана. Гэта найбольшая містэрыя пад адкрытым небам у Еўропе, а магчыма, і ва ўсім свеце, паведамляе Gość Niedzielny. Відовішча падрыхтаванае з вялікім размахам, у ім бяруць удзел каля 300 акцёраў-аматараў. Яно сабрала каля 20 тыс. гледачоў, не толькі па гэтай частцы Польшчы, але і з усёй краіны і ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!