Архив меток: Польшча

Дзеці і моладзь з “Эўхарыстычнага Руху Маладых” адпачылі ў Польшчы

12 удзельнікаў “Эўхарыстычнага Руху Маладых” з мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі  правялі “Канікулы з Богам” у Польшчы. Дзеці адпачывалі сумесна з польскімі суседзямі, з якімі вельмі пасябравалі. Удзельнікі летніка былі раздзелены на невялікія групы, якімі збіраліся разам на тэматычныя сустрэчы. У групах былі свае аніматары, якія клапаціліся аб сваіх падапечных. Кожны дзень быў цікавым і запамінальным: праводзіўся дзень ...

Читать далее »

Польшча прывітала Святога Айца

Папа Францішак распачаў апостальскае падарожжа ў Польшчу, якая ў гэтыя дні прымае ўдзельнікаў XXXI Сусветных дзён моладзі. 27 ліпеня 2016 г. у 16.00 у міжнародным аэрапорце Кракаў-Баліцэ імя Яна Паўла II прызямліўся cамалёт італьянскай авіякампаніі “Alitalia” з Пантыфікам на борце. На пляцоўцы другога па велічыні аэрапорта Польшчы ў прысутнасці роты ганаровай варты Святога Айца сустрэлі Прэзідэнт Рэспублікі Анджэй Дуда з ...

Читать далее »

Дзяржаўныя ўлады адмянілі пастанову аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы

Адменена пастанова аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы. Інфармацыю аб гэтым курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі атрымала з Аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь 14 ліпеня. Такім чынам святары а. Раман Шульц OP — пробашч парафіі Св. Казіміра ў Магілёве, канвентуальны францішканін а. Лех Баханэк OFM Conv — пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла ў Івянцы, ...

Читать далее »

У Польшчы ад удару маланкі загінуў малады дамініканін

«Брат Антоній Марчэўскі ОР не жыве. Загінуў учора ад удару маланкі. Прашу аб малітве за яго і яго родных», — напісаў у Твітэры правінцыял дамініканаў у Польшчы а. Павел Казацкі ОР. «Гэта здарылася, калі бр. Антоні вяртаўся з касцёла, будучы на адпачынку», — паведаміў а. Павел Казацкі парталу gosc.pl. Брату Антонію было 30 гадоў. У Твітэры прадстаўляўся, як брат-студэнт, біёлаг ...

Читать далее »

Польшча: надрукавана першая марка з выявай Папы Францішка

Пошта Польшчы з нагоды Сусветнага дня моладзі ў Кракаве і візіту Папы ў гэту краіну выдала паштовую марку з выявай Папы Францішка. Святы Айцец бласлаўляе групу моладзі – такі малюнак размешчаны на паштовых марках з нагоды СДМ-2016. Аўтар маркі – Агнэшка Сансевіч. Маркі наміналам 2,50 злотых і 6 злотых гэта агульная эмісія Польшчы і Ватыкана. Яны былі прэзентаваны 17 чэрвеня ...

Читать далее »

СДМ: афіцыйная праграма візіту Святога Айца

Падчас візіту ў Польшчу Папу Францішка чакаюць адзінаццаць прамоў і некалькі пералётаў. Гэта стала вядома з апублікаванай 9 чэрвеня 2016 г. афіцыйнай праграмы яго Апостальскага падарожжа, цэнтральнай падзеяй якога стануць Сусветныя дні моладзі, паведамляе Ватыканскае радыё. 27 ліпеня — Пантыфік прыляціць у аэрапорт Кракава. На тэрыторыі Вавельскага замка – старажытнай рэзідэнцый польскіх каралёў, пройдзе яго сустрэча з прадстаўнікамі ўладаў, грамадзянскай ...

Читать далее »

Прэзідэнцкая пара Польшчы запрашае ў Кракаў на Сусветныя дні моладзі (+відэа)

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і першая лэдзі Агата Корнхаузер-Дуда запрашаюць маладых людзей на Сусветныя дні моладзі, якія пройдуць у Кракаве з 26 па 31 ліпеня. «Дарагія сябры! Хутка ў Кракаў прыбудуць пілігрымы з усіх кантынентаў, каб прыняць удзел у Сусветных днях моладзі. Мы рады, што прыбудзе ў Польшчу Святы Айцец Францішак. Нас чакае свята маладосці, радасці і малітвы. Гэта будзе наш ...

Читать далее »

Расія мае новага Апостальскага Нунцыя

Папа Францішак прызначыў 28 мая 2016 года новым Апостальскім Нунцыем у Расійскай Федэрацыі арцыбіскупа Чэлесціна Мільёрэ, да гэтага Апостальскага Нунцыя ў Польшчы, паведамляе Ватыканскае радыё. Новы дыпламатычны прадстаўнік Святога Айца ў Расіі нарадзіўся 1 ліпеня 1952 года ў італьянскім Кунеа. Атрымаў святарскае пасвячэнне ў 1977 г. Вучыўся ў Цэнтры вывучэння тэалогіі ў Фасана, Папскім Латэранскім універсітэце і Папскай Касцёльнай акадэміі. Пачаў ...

Читать далее »

Рэліквіі св. Андрэя Баболі ў палацы прэзідэнта Польшчы

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падзякаваў правінцыйнаму айцу Томашу Ортману SJ за падарунак — рэліквіі св. Андрэя Баболі, якія айцец Ортман перадаў для капліцы прэзідэнцкага палаца, паведамляе portraitdelapologne.com. Ва ўрачыстай Імшы прынялі ўдзел жонка прэзідэнта — Агата Корнхаузер-Дуда і дзяржсакратары канцылярыі прэзідэнта — Анджэй Дэра і Кшыштаф Шчэрски. Прысутнічаў таксама капелан прэзідэнта Збігнеў Крас. Пасля святой Імшы Асацыяцыя памяці св. Андрэя ...

Читать далее »

Уся Польшча будзе танчыць для св. Яна Паўла ІІ

15 мая ўся Польшча ў чарговы раз затанцуе для св. Яна Паўла ІІ, паведамляе gosc.pl. Так званы «фішмоб» звычайна адбываецца ў днях, якія папярэднічаюць 18 мая, калі адзначаецца дзень нараджэння Караля Вайтылы. Гэта магчымасць узгадаць святога Яна Паўла, але адначасова з’яўляецца запрашэннем на сустрэчу моладзі ў польскай Ледніцы, якая ў гэтым годзе будзе праходзіць 4 чэрвеня. У сувязі з падвойным ...

Читать далее »