8 верасня — на Свята Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны — як што год у супольнасці Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі робім для Яе падарунак! Калі нехта любіць, то гатовы падарыць усё!
У вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Обры (Польшча) складзе падарунак са свайго жыцця Марыі ў форме вечных шлюбаў 5 манахаў. Сярод іх наш зямляк — брат Павел Лемех ОМІ. Родам ён з вёскі Сцешыцы (Вілейскі раён).
Адзін з важных момантаў у законным фарміраванні аблата гэта вечныя шлюбы (аблацыя). Супрацоўніцтва з ласкай Духа Святога, які дае натхненні, прыводзіць да вырашэння аб канчатковым прысвячэнні сябе праз абяцанні.
Складаючы Хрысту вечныя шлюбы чысціні, убоства і паслухмянасці, манахі забавязваюцца любіць свайго Збаўцу ўсім сэрцам – гэтак жа, як і Ён іх палюбіў. Дынамічнасць любові да Хрыста перакладваецца на паслугу дзеля найбяднейшых, найбольш пакінутых і патрабуючых.
Знакам складзенай вечнай аблацыі будзе аблацкі крыж, які місіянеры заўсёды носяць і які няспынна нагадвае любоў Збаўцы. Айцец Заснавальнік, св. Яўген дэ Мазэно, назваў у Канстытуцыях крыж пісьмом, якое пацьвярджае пасланніцтва аблатаў да іншых народаў, да якіх яны высланыя.
З гэтага моманту ў жыцці аблата распачынаецца трывалая (няспынная) манаская фармацыя, якая працягваецца да канца жыцця.
На працягу ўсяго жыцця аблат намагаецца пазнаваць глыбей свайго Збаўцу, захапіцца Ім, наследваць Яму і ўцелаўляць Ягоныя цноты ў сваім жыцці.
Чыніць гэта праз штодзённае жыццё ў манаскай супольнасці і выконваныя паслугі дзеля справы найбольш пакінутых, а таксама ў руплівым чытанні св. Пісання, супольнай малітве і асабістых рэкалекцыях.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!