Архив меток: перэгрынацыя

Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай прыбылі з перэгрынацыяй у Чашнікі

15 ліпеня спісы пілігрымуючых Марыйных абразоў сустрэлі вернікі Чашніцкай парафіі Перамянення Пана, паведамляе chyrvony.by. Прыбылі абразы ў Чашнікі (Віцебская дыяцэзія, Лепельскі дэканат) з Мінскага грэка-каталіцкага храма душпастырскага цэнтра святога Праведнага Язэпа, дзе гэтым днём там адбылося абвяшчэнне Апостальскай адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі. А двумя тыднямі раней славутыя вобразы Багародзіцы найбольш шанаваныя на нашай зямлі вярнуліся з Рыма, дзе падчас ...

Читать далее »

Цудоўны медалік Маці Божай

У Беларусі 4 верасня распачалася перэгрынацыя Цудоўнага медаліка. Яна праходзіць у межах дзевяцігадовай навэнны, якая распачалася ў 2021 годзе і скончыцца ў 2030-ым, калі мы будзем святкаваць 200-годзе аб’яўленняў Маці Божай Кацярыне Лябурэ. Ініцыятыву навэнны прапанаваў ксёндз-місіянер св. Вінцэнта дэ Поля Вальдэмар Ракоцы, а сёстры-шарыткі (сёстры Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля) сталі дапамагаць у яе распаўсюджванні. Гэта адбылося ў Польшчы ...

Читать далее »

Перэгрынацыя Цудоўнага медаліка ў Верхнядзвінску

13 лістапада парафію Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску наведалі сёстры з Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці святога Вінцэнта дэ Поля (шарыткі) разам з прадстаўнікамі Вінцэнтскай Марыйнай моладзі (Дзеці Марыі), каб расказаць вернікам пра Цудоўны медалік. Сустрэча адбылася ў рамках падрыхтоўкі да 200-годдзя аб’яўлення Найсвяцейшай Панны Марыі святой Кацярыне Лябурэ, якое будзе адзначацца ў 2030 годзе. Па ініцыятыве Місіянераў святога Вінцэнта дэ Поля ...

Читать далее »

Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх Марыйных санктуарыяў прыбылі ў Вільню

10 лістапада копіі цудадзейных абразоў Багародзіцы з беларускіх Марыйных санктуарыяў прыбылі ў Вільню, дзе яны будуць знаходзіцца да 20 лістапада. Перэгрынацыя прымеркавана да святкавання Апекаў Маці Божай, што адбываецца на працягу тыдня з нагоды ўрачыстасці Маці Божай Вастабрамскай, Маці Міласэрнасці — найбольш славутага абраза Багародзіцы на землях колішняга Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая ўрачыстасць штогод адзначаецца 16 лістапада. Абразы з Беларусі ...

Читать далее »

Цудадзейныя абразы Божай Маці перэгрынуюць па Астравеччыне

Копіі цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, якія здзяйсняюць перэгрынацыю па розных парафіях Беларусі, 14 кастрычніка наведалі касцёл св. Міхала Арханёла ў Міхалішках (Астравецкі дэканат). Разам са сваім пробашчам ксяндзом Анатолем Захарэўскім вернікі парафіі, праслаўляючы Марыю спевам, у працэсіі ўнеслі абразы ў сваю святыню. Як адзначыў, звяртаючыся да прысутных, пробашч, Марыя хоча іх наведаць, як наведала Альжбету, хоча запытацца ў кожнага, ...

Читать далее »

Перэгрынацыя фігуры св. Міхала Арханёла адбылася ў Васілішках

З 23 па 25 верасня ў парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Васілішках (Шчучынскі дэканат) праходзіла перэгрынацыя фiгуры св. Міхала Арханёла – копіі фігуры з санктуарыя на гары Гаргана ў Монтэ-Сант-Анджэла (Італія). Фігура прыбыла ў Васілішкі з Гатава (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). Сустракалі яе ўсёй парафіяльнай супольнасцю. Асаблівым упрыгожваннем працэсіі сталі духавы аркестр, які дадаў ёй урачыстасці. Урачыстую Імшу ў дзень прыбыцця фігуры ...

Читать далее »

Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай прывіталі ў дзятлаўскай парафіі

У свята Перамянення Пана ўрачыстай працэсіяй па вуліцах старажытнага Дзятлава вернікі пранеслі да касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай. Копіі абразоў прыбылі з парафіі святога Мікалая ў Свіры (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). Прывітаўшы нябесную Матулю каля галоўнага ўваходу ў святыню, пробашч дзятлаўскай парафіі ксёндз Здзіслаў Пікула SDB падзякаваў арганізатарам перэгрынацыі за магчымасць аддаць пашану і хвалу Найсвяцейшай Апякунцы ...

Читать далее »

У Празарокі на парафіяльны фэст завіталі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай

2 жніўня, калі ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін Маці Божай Анельскай, у парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Празароках (Глыбоцкі дэканат) прыбылі копіі славутых ласкамі абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў. У чэрвені 2021 года адбылася аўтамабільная пілігрымка з гэтымі абразамі ўздоўж межаў Беларусі, якая пераадолела больш за 2500 км. Яна была арганізавана па ініцыятыве пробашча мінскай парафіі св. Сымона ...

Читать далее »

Перэгрынацыя фігуры св. Міхала Арханёла адбываецца ў Віцебску

Увечары ў сераду, 16 верасня, фігуру святога Арханёла Міхала, нябеснага апекуна Касцёла на Беларусі, урачыста прывіталі ў Віцебскай катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага, паведамляе vitkatedra.by. Зараз наша Радзіма перажывае вельмі трывожны час, і ад таго, як мы сёння будзем дзейнічаць, ад нашай шчырай малітвы залежыць наша будучыня. 21 верасня ў 18.00 адбудзецца св. Імша з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ў ...

Читать далее »

Фігура св. Міхала Арханёла з найстарэйшага санктуарыя ў Італіі наведала Навагрудак

З 22 па 29 студзеня ў Навагрудскай каталіцкай супольнасці адбылася адметная падзея – перэгрынацыя дакладнай копіі фігуры Св. Міхала Арханёла з гарганскіх гор, што ў Італіі, з найстарэйшага санктуарыя прысвечанага гэтаму святому. 22 студзеня ў 18 гадзін на гарадской плошчы адбылася ўрачыстая сустрэча фігуры, якую прывёз кс. Ігар Лашук, пробашч парафіі ў Стоўбцах, адказны за арганізацыю перэгрынацыі. Падчас урачыстай сустрэчы ...

Читать далее »