Архив меток: Параф’янава

Імя Найсвяцейшай Панны Марыі спевам і малітвай ушанавалі ў Параф’янаве

13 верасня парафія ў Параф’янаве (Докшыцкі дэканат) адзначыла фэст у гонар Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Святкаванне было перанесена на суботні дзень, каб як мага больш парафіянаў змаглі прыняць удзел у адпустовай урачыстасці. Святкаванне распачалося з канцэрта хора “Ave Maria” з Глыбокага, які ў гэтым годзе адзначыў свой срэбны юбілей існавання. Адметнасцю стала тое, што на ўсе спевы, якія прагучалі, тэкст ...

Читать далее »

Адноўленую капліцу Маці Божай Ружанцовай асвяцілі ў Параф’янаве

Урачыстасць Спаслання Святога Духа з’яўляецца днём нараджэння ўсяго Касцёла. А вернікі Параф’янаўскай парафіі адзначалі “другое нараджэнне” – адкрыццё адноўлена капліцы Маці Божай Ружанцовай. 8 чэрвеня 2025 каля святыні з густам упрыгожанай і ўтульнай, хоць і не вельмі вялікай, парафіяне чакалі асаблівага госця свята — біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча. Іерарха прывіталі традыцыйнымі хлебам-соллю, а таксама перадалі ключы ад капліцы і ...

Читать далее »

120 гадоў таму быў асвечаны касцёл у Параф’янаве

Не так даўно быў артыкул пра заснаванне рыма-каталіцкай парафіі ў Параф’янаве і яе дзейнасць да пачатку ХІХ стагоддзя. Цяпер варта працягнуць гэтую тэму і разгледзець гісторыю пабудовы мураванага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Для гэтага ёсць добрая нагода, бо касцёл быў асвечаны роўна 120 гадоў таму – 20 лістапада 1904 года. У ХІХ стагоддзі колькасць вернікаў у Параф’янаўскай парафіі хутка ...

Читать далее »

400 гадоў першаму касцёлу ў Параф’янаве

Сёлета ў Параф’янаве адзначаюць 120-годдзе з даты асвячэння касцёла. Пакуль не збудавалі сучасны храм, на яго месцы стаялі два драўляныя. Першы з іх быў заснаваны роўна 400 гадоў таму. Наогул першыя звесткі пра Параф’янава звязаныя з заснаваннем у 1435 годзе пасады віленскага архідыякана. Архідыяканам быў святар з катэдральнай капітулы, які выконваў абазвязкі дэлегата біскупа ў справах адміністрацыі і дысцыпліны на ...

Читать далее »

Падчас парафіяльнага фэсту ў Параф’янаве прайшла сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі

12 верасня парафія ў Параф’янаве (Докшыцкі дэканат) адзначыла фэст у гонар Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама 120 гадоў святыні. Нягледзячы на тое, што гэта была сярэдзіна тыдня і працоўны дзень, шмат вернікаў сабралася ў святыні. Незвычайным стаў гэты дзень для мясцовасці, бо на ўрачыстасць сабралася духавенства і манаскія асобы з Віцебскай дыяцэзіі на агульнадыяцэзіяльную сустрэчу са сваім ардынарыем. Спатканне ...

Читать далее »

У Параф’янаве адбылося пахаванне кс. Чэслава Адамовіча

2 снежня на 75-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Чэслаў Адамовіч. 3 снежня адбылася пахавальная святая Імша ў касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Параф’янаве, якую цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На пахавальную цырымонію таксама прыбылі біскуп Юрый Касабуцкі, кс. Дзмітрый Пухальскі, святары з суседніх парафій. Арцыбіскуп Тадэвуш распавёў, што шлях да святарства спачылага кс. Чэслава быў няпросты. Святарскую фармацыю ён ...

Читать далее »

Сакрамант канфірмацыі і развітанне з пробашчам у Параф’янаве

Падзея адбылася ў нядзелю 20 чэрвеня. Святая Імша распачалася а 11-й гадзіне з урачыстага ўваходу біскупа Алега Буткевіча, пробашча ксяндза Рамана Мурзіча і міністрантаў у храм. Напачатку вернікі ўрачыста прывіталі біскупа Алега і паднеслі яму каравай. Біскуп у адказ выказаў словы падзякі, а таксама падзякаваў Богу за добрае сонечнае надвор’е. Сакрамант канфірмацыі прынялі 36 чалавек Пасля Літургіі слова пробашч ксёндз ...

Читать далее »

«Веліч Бога можа праявіцца толькі тады, калі сэрца чалавека шчырае». У Параф’янаве адзначылі адпуст у гонар святога Антонія

Урачыстае богаслужэнне пачалося а 13-й гадзіне ў нядзелю 13 чэрвеня. Хаця храм у Параф’янаве носіць тытул Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, святы Антоній змешчаны на адным з бакавых алтароў касцёла, таму гэтага святога ўшаноўваюць тут з даўніх часоў. У гэтым годзе ўрачыстасць у гонар святога Антонія прыпала на нядзелю, таму шмат хто са святароў не змог прыехаць у Параф’янава. Тым не ...

Читать далее »

Урачыстасць святога Антонія адзначылі ў Параф’янаве Докшыцкага дэканату

Гэты святы з’яўляецца патронам парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Параф’янаве. Святкаванне адбылося ў сераду 13 чэрвеня, калі Касцёл адзначае ўспамін гэтага святога. На фэсце прысутнічалі ксёндз Алег Мурзіч з Канстанцінава Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, які з’яўляецца братам пробашча ў Параф’янаве Рамана Мурзіча, і айцец Анджэй Юхневіч OMI з Шуміліна, які два дні праводзіў рэкалекцыі ў Параф’янаве. Святую Імшу ўзначаліў ксёндз Алег ...

Читать далее »

У Параф’янаве адзначылі фэст у гонар св. Антонія і 15-гадовы юбілей святарства

13 чэрвеня ва ўспамін святога Антонія ў Параф’янаве мясцовыя вернікі адзначылі парафіяльны адпуст. На працягу дня ў касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі трывала малітва. А 11-й гадзіне распачалася св. Імша, якую ўзначаліў кс. Мікалай Ціхановіч, дзекан з Глыбокага, слова да вернікаў прамовіў кс. Алег Півавар з Ваўкалаты. Пробашч кс. Раман Мурзіч на самым пачатку прывітаў прысутных святароў і вернікаў, якія ...

Читать далее »