Архив меток: Папа Францішак

Святы Айцец напісаў ліст у гадавіну генуэзскай катастрофы

Францішак запэўніў у сваёй малітоўнай памяці пра загінулых і пацярпелых у абвале Понтэ-Марандзі – пуцеправода на аўтастрадзе А10 ля Генуі. Ён звярнуўся з адмысловым лістом праз газету “Il Secolo XIX”. “Хачу сказаць вам, што я не забыўся пра вас, што маліўся і малюся за ахвяр, за іх сем’і, за параненых, за перасяленцаў, за ўсіх вас, за Геную”, — напісаў Святы ...

Читать далее »

Папа Францішак пра важнасць Жэнеўскіх канвенцый

Пантыфік звярнуў увагу на важнасць існавання Жэнеўскіх канвенцый, як значных міжнародных прававых дакументаў, 70 гадоў з дня прыняцця якіх споўнілася 12 жніўня 2019 г. Папа Францішак выказаў спадзяванне, што гэты юбілей “паспрыяе большаму ўсведамленню дзяржавамі неабходнасці абароны жыцця і годнасці ахвяр узброеных канфліктаў”. “Усе павінны выконваць абмежаванні, устаноўленыя міжнародным гуманітарным заканадаўствам, абараняючы бяззбройнае насельніцтва і грамадзянскія структуры, асабліва бальніцы, школы, ...

Читать далее »

Папа на “Анёл Панскі”: Езус ужо цяпер служыць нам

Папа Францішак прааналізаваў 11 жніўня перад “Анёл Панскі” урывак з Евангелля св. Лукі (12, 32-48) і падкрэсліў, што жыццё на зямлі з’яўляецца шляхам да вечнасці і таму павінна быць настроена на прышэсце Бога. Прапануем поўны тэкст разважання Францішка: “У сённяшнім евангельскім урыўку Езус заклікае сваіх вучняў да пастаяннай пільнасці, каб бачыць Божую прысутнасць у жыцці, паколькі Бог увесь час праходзіць ...

Читать далее »

Пантыфік заклікае прысвяціць жнівень малітве за сем’і

Святы Айцец заклікае вернікаў і ўсіх людзей добрай волі прысвяціць жнівень малітве аб тым, “каб сем’і праз жыццё ў малітве і любові станавіліся штораз лепшымі школамі сапраўднага росту чалавечнасці”. Інтэнцыю Папы Францішак абвясціў у відэароліку, падрыхтаваным Сусветнай малітоўнай сеткай. 1 жніўня 2019 г. гэты запіс распаўсюдзіў Vatican News праз свой канал у “YouTube”. Сем’і, на думку Святога Айца, увасабляюць “найлепшую ...

Читать далее »

Папа абнавіў склад Калегіі па цяжкіх кананічных злачынствах

Папа прызначыў новых членаў Калегіі па цяжкіх кананічных злачынствах, якая дзейнічае пры Кангрэгацыі Веравучэння. Склад структуры змяняецца кожныя пяць гадоў. Новымі членамі Калегіі сталі: арцыбіскуп Філіпа Янонэ, біскуп Андрэа Мільявака, біскуп Эджыдзіа Міраголі, арцыбіскуп Карла Рабэрта Марыя Рэдаэлі, арцыбіскуп Артур Рошэ, біскуп П’ер Антоніа Паванэла і арцыбіскуп Кірыл Васіль. Папа прызначыў таксама замяшчаючым членам структуры арцыбіскупа Хасэ Луіса Малагана. Калегія ...

Читать далее »

Папа Францішак перад “Анёл Панскі”: злучыць сузіранне і актыўнае дзеянне

Мудрасць у сэрцы заключаецца ў здольнасці паяднаць два элементы: сузіранне і дзеянне, падкрэсліў Папа падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. Яна прайшла 21 ліпеня 2019 г. у Ватыкане. “У фрагменце на гэту нядзелю евангеліст Лука распавядае пра візіт Езуса ў дом Марты і Марыі, сясцёр Лазара (пар. Лк 10,38-42). Ён быў прыняты імі, а Марыя села каля Яго ...

Читать далее »

Папа заклікаў маліцца аб сумленнасці суддзяў

Сусветная сетка малітвы Святога Айца апублікавала новы відэазварот з малітоўнымі інтэнцыямі на ліпень, у якім Папа заклікае суддзяў дзейнічаць сумленна і прытрымлівацца ў сваёй працы прыкладу Хрыста. «Памолімся, каб усе, хто чыніць правасуддзе, працавалі сумленна, каб несправядлівасць, якая пануе ў свеце, ніколі не мела за сабой апошняга слова». Гэта малітоўная інтэнцыя Папы Францыска на ліпень 2019 года, прысвечаная прадстаўнікам судовай ...

Читать далее »

Святы Айцец сустрэнецца з еўрапейскімі скаўтамі

Папа прыме ў Ватыкане скаўтаў. Аўдыенцыя пройдзе ў рамках сустрэчы “Euromoot-2019”, у якой будуць прымаць удзел члены скаўцкага руху ва ўзросце ад 16 да 21 гадоў. Сёлетні “Euromoot” пройдзе з 27 ліпеня па 3 жніўня 2019 г. На яго збяруцца каля 5 тыс. падлеткаў з дваццаці краін Еўропы. На працягу першых пяці дзён форума юнакі і дзяўчаты будуць пілігрымаваць па ...

Читать далее »

Жэсты і словы Папы – буйная фотавыстава адкрылася ў Аргентыне

«Жэсты і словы Хорхэ Марыё Бэрголіа» – буйная фотавыстава пад такой назвай адкрылася ў Буэнас-Айрэсе. Яна прысвечана жыццю і дзейнасці Папы Францішка. Мэта ініцыятывы – бліжэй пазнаёміць аргентынцаў з постацю Святога Айца, аб якім яны, парадаксальным чынам, ведаюць даволі мала, распавёў Vatican News навуковы куратар выставы, прафесар Масіма Баргезі – пісьменнік, аўтар інтэлектуальнай біяграфіі Папы, выкладчык маральнай філасофіі ў Перуджынскім ...

Читать далее »

Пантыфік моліцца за памерлага кардынала Сардзі

Папа выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю кардынала Паола Сардзі. Італьянскі іерарх адышоў у вечнасць 13 ліпеня ў Рыме на 85-м годзе жыцця. “Узношу падзяку Богу за ўзорнае сведчанне памерлага пурпурата, які прысвяціў служэнню Святому Пасаду большую частку свайго жыцця”, — напісаў Пантыфік у спачувальнай тэлеграме. Звяртаючы ўвагу на высокую тэалагічную падрыхтоўку іерарха, яго святарскі дух, дар разважлівасці і мудрасці, ...

Читать далее »