Архив меток: Папа Францішак

Папа Францішак пра евангелізацыю праз мастацтва

17 лютага 2022 года Пантыфік прыняў у Ватыкане прадстаўнікоў французскага аб’яднання Дыяконія прыгажосці (Diaconie de la Beauté), якое займаецца евангелізацыяй праз мастацтва. Святое Пісанне шмат гаворыць пра прыгажосць сусвету, якая па аналогіі адносіцца да прыгажосці Створцы, яно таксама нагадвае аб тым, што кожны чалавек натуральным чынам пакліканы быць майстрам і захавальнікам гэтай прыгажосці, — заўважыў Папа Францішак. “Мастацкі твор у ...

Читать далее »

Святы Айцец пашырыў кампетэнцыі мясцовых біскупаў

Святы Айцец пашырыў кампетэнцыі біскупаў і вышэйшых настаяцелей манаскіх супольнасцей, змяніўшы некаторыя нормы Кодэкса кананічнага права Касцёла і Кодэкса канонаў Усходніх Касцёлаў. 15 лютага 2022 года ў Ватыкане быў абнародаваны motu proprio папы Францішка пад назвай Assegnare alcune competenze (Надаць некаторых кампетэнцыі), якім прадугледжваецца большая дэцэнтралізацыя ў пытаннях, звязаных з кіраваннем семінарыямі, фармацыяй святароў, рэдагаваннем і выданнем катэхізісаў і іншымі сферамі. Цяпер ...

Читать далее »

Папа Францішак здзейсніў рэформу Кангрэгацыі Веравучэння

14 лютага 2022 года быў абнародаваны Апостальскі ліст папы Францішка ў форме motu proprio пад назвай Fidem servare, якім была зменена ўнутраная структура Кангрэгацыі Веравучэння. Святы Айцец выразна размежаваў дактрынальную і дысцыплінарную кампетэнцыі ватыканскага ведамства, стварыўшы ў ім дзе асобны секцыі: Дактрынальную і Дысцыплінарную. Кожная з іх будзе каардынавацца асобным сакратаром, які будзе дапамагаць прэфекту ў канкрэтнай галіне сваёй кампетэнцыі, ...

Читать далее »

Святы Айцец разлічвае на сумленнасць палітыкаў ва “ўкраінскім пытанні”

Папа Францішак у чарговы раз за апошнія дні звярнуў увагу на сітуацыю вакол Украіны. Адмысловы заклік ён скіраваў 13 лютага 2022 года падчас традыцыйнай сустрэчы з вернікамі на Анёл Панскі. “Навіны, якія прыходзяць з Украіны, вельмі непакояць. Я давяраю ўсе намаганні на карысць міру заступніцтву Панны Марыі і сумленню палітычных лідараў”, — сказаў Папа і запрасіў усіх сабраных на плошчы ...

Читать далее »

Папа Францішак павіншаваў Барталамея І з юбілеем абрання

Пантыфік павіншаваў Барталамея І з 30-годдзем абрання на Канстантынопальскую кафедру. Ён зрабіў гэта 10 лютага 2022 года ў форме відэазвароту. Папа Францішак назваў Патрыярха сваім “сябрам і братам” і адзначыў, што “добрыя асабістыя адносіны” паміж імі нарадзілася ўжо ў дзень папскай інаўгурацыі, а “выспявалі ў братэрскім сяброўстве падчас шматлікіх сустрэч”, якія адбываліся ў Рыме, Канстантынопалі, Іерусаліме, Асізі, Каіры, на Лесбасе ...

Читать далее »

Папа да семінарыстаў: будзьце пастырамі, уважлівымі да пакут народа

Будзьце святарамі, якіх спальвае жаданне несці Евангелле на шляхі свету, — заклікаў Пантыфік навучэнцаў Папскай ламбардскай семінарыі святых Амброзія і Карла ў Рыме, якіх прыняў 7 лютага 2022 года. Папа Францішак нагадаў, што 6 лютага адзначалася 100-годдзе з дня абрання на Пасад святога Пятра Пія ХІ – аднаго з першых выпускнікоў ламбардскай духоўнай семінарыі. Першым публічным жэстам гэтага Папы стала ...

Читать далее »

Папа да паліцэйскіх: бараніце годнасць і бяспеку людзей

Папа падзякаваў за прафесіяналізм італьянскім паліцэйскім, якія займаюцца аховай плошчы св. Пятра і клапоцяцца аб бяспецы Пантыфіка падчас яго падарожжаў па тэрыторыі Італіі. 3 лютага 2022 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі кіраўніцтва і супрацоўнікаў Інспекцыі па ахове грамадскага парадку “Ватыкан”. Ён выказаў падзяку сваім гасцям за іх “непрыкметную і адначасова эфектыўную прысутнасць”, якая гарантуе бяспеку вернікам, што прыходзяць памаліцца ў ...

Читать далее »

Знакаміты футбаліст атрымаў футболку Ватыканскага спартыўнага клуба з папскім аўтографам

Футбаліст Ліянэль Месі атрымаў у падарунак футболку Ватыканскага спартыўнага клуба, якую для яго падпісаў Папа. Так Святы Айцец падзякаваў свайму суайчынніку, які ў кастрычніку мінулага года даслаў яму футболку з аўтографам (перадаўшы яе праз прэм’ер-міністра Францыі, паколькі цяпер ён гуляе за Пары Сен-Жэрмен). Папскі падарунак футбалісту ўручыў біскуп Эмануэль Гобіяр, які займаецца душпастырствам спартсменаў, а ў французскім епіскапаце адказвае за ...

Читать далее »

Святы Айцец патэлефанаваў да італьянскай прыёмнай сям’і

Папа патэлефанаваў да італьянскай прыёмнай сям’і, у якой выхоўваюцца двое дзяцей з адметнасцямі развіцця, і падзякаваў за іх увагу да хворых і патрабуючых падлеткаў. “У мяне было адчуванне, што я размаўляю з сябрам. Ён хацеў пазнаёміцца з гісторыямі нашых дзяцей”, — прызналася Катэрына, якая доўга не магла паверыць, што чуе ў трубцы голас Святога Айца. Папа Францішак даведаўся пра сям’ю ...

Читать далее »

Крызіс вакол Украіны: Папа абвясціў Дзень малітвы за мір

Пасля малітвы Анёл Панскі, якая 23 студзеня 2022 года прайшла ў Ватыкане, Папа Францішак выказаў занепакоенасць сітуацыяй вакол Украіны і абвясціў спецыяльны Дзень малітвы за мір. “З трывогай назіраю за ўзрастаннем напружанасці, якая пагражае нанесці новы ўдар па міры ва Украіне і ставіць пад пытанне бяспеку на ўсім еўрапейскім кантыненце, з яшчэ больш шырокімі наступствамі. Горача заклікаю ўсіх людзей добрай ...

Читать далее »