Архив меток: Папа Францішак

Папа Францішак размаўляў з Білам Клінтанам аб міры

У сераду, 5 ліпеня 2023 года, Пантыфік прыняў у Ватыкане былога прэзідэнта ЗША Біла Клінтана. Сустрэча Святога Айца з амерыканскім палітыкам праходзіла сам-насам, а яе тэмай быў мір. Напрыканцы сустрэчы Папа Францішак коратка прывітаў ахову і іншых людзей, якія суправаджаюцьбылога прэзідэнта ў яго падарожжы ў Рым і Еўропу. Клінтан, які быў 42-м прэзідэнтам ЗША са студзеня 1993 года па студзень ...

Читать далее »

Святы Айцец заснаваў Камісію па справах навамучанікаў – сведак веры

Да Юбілею 2025 года Папа вырашыў стварыць працоўную групу пры Дыкастэрыі па справах кананізацыі для складання каталога ўсіх тых, хто праліў сваю кроў за Хрыста за апошнюю чвэрць стагоддзя. Пошук распаўсюдзіцца на ўсе хрысціянскія канфесіі, а не толькі на католікаў. “Мучанікі ў Касцёле, — напісаў Папа Францішак, — з’яўляюцца сведкамі надзеі, якая паходзіць з веры ў Хрыста і пабуджае да ...

Читать далее »

Галоўныя мерапрыемствы з удзелам Папы ў летнія месяцы

У летнія месяцы Папа Францішак здзейсніць два апостальскіх падарожжы і ўзначаліць адну публічную святую Імшу, – вынікае з раскладу, апублікаванага 4 ліпеня 2023 года Службай папскіх літургічных цэлебрацый. 23 ліпеня ў базіліцы святога Пятра Пантыфік прыме ўдзел у Эўхарыстыі з нагоды III Сусветнага дня бабуль, дзядуль і пажылых людзей. Міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне (Лк 1, 50) – так ...

Читать далее »

Папа запрашае паставіць Эўхарыстыю ў цэнтр жыцця

У новым відэа, апублікаваным 3 ліпеня 2023 года, Папа Францішак заклікае католікаў паставіць цэлебрацыю Эўхарыстыі ў цэнтр жыцця. Святы Айцец сцвярджае, што Эўхарыстыя – гэта тое, што “дае нам адвагу ісці да іншых, выходзіць па-за свае межы і адкрывацца з любоўю на бліжніх”. Тлумачачы, што “гэта Хрыстус ахвяруе сябе” ў Эўхарыстыі, Папа запрашае “дазволіць Яму сілкаваць нашае жыццё і жыццё ...

Читать далее »

Святы Айцец: ісці за Хрыстом і абвяшчаць Евангелле

Прыклад апосталаў Пятра і Паўла вучыць Касцёл ставіць у цэнтр жыцця наследаванне Пана і абвяшчэнне Евангелля, — падкрэсліў Папа падчас святой Імшы, якую ўзначаліў 29 чэрвеня 2023 года ў Ватыкане. Падчас літургіі, якая прайшла ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла ў ватыканскай базіліцы, Пантыфік прапанаваў паразважаць над адказамі гэтых апосталаў на “фундаментальнае, самае важнае пытанне”, якое Езус задаў сваім вучням: ...

Читать далее »

Папа благаславіў копіі абразоў Багародзіцы з Беларусі

Копіі цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, якія ўжо наведалі шмат беларускіх парафій, 28 чэрвеня 2023 года прыбылі на плошчу святога Пятра ў Ватыкане, дзе іх благаславіў Папа Францішак. Збор з пятнаццаці ікон Багародзіцы, напісаныя мастачкай з Маладзечна Ядзвігай Сянько, у трэці раз выехаў за межы краіны. У лістападзе копіі абразоў знаходзіліся ў Вільні падчас Апекаў Маці Божай – урачыстасцей у ...

Читать далее »

Папа суправадзіў місію Клаўдыё Гуджэроці ў Беларусі адмысловым лістом

Папа скіраваў адмысловы ліст да свайго спецыяльнага пасланніка на ўрачыстасці 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай. Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці ўзначаліць урачыстасці ў нацыянальным санктуарыі 30 чэрвеня і 1 ліпеня 2023 года. Пантыфік “з радасцю” надзяляе прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў “паўнамоцтвамі старшынстваваць падчас урачыстасцей” і ад яго імя вітаць і благаслаўляць “духавенства, дзяржаўныя ўлады і ўсіх вернікаў”, каб яны ...

Читать далее »

Папа дзеячам мастацтва: дапамажыце бачыць прыгажосць, якая збаўляе

Дапамагаць людзям разумець сапраўдную сутнасць прыгажосці, заклікаў Святы Айцец дзеячаў культуры і мастацтва з розных краін свету, з якімі сустрэўся ў Сікстынскай капэле. 23 чэрвеня 2023 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі больш 200 мастакоў, скульптараў, архітэктараў, пісьменнікаў, паэтаў, музыкантаў, рэжысёраў і акцёраў. Сустрэча была прымеркавана да 50-годдзя калекцыі сучаснага рэлігійнага мастацтва Ватыканскіх музеяў. Папа Францішак нагадаў, што Касцёл заўсёды меў ...

Читать далее »

Пантыфік прыняў арганізатараў Эўхарыстычнага кангрэса ў ЗША

Папа спадзяецца, што 10-ы Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс у Злучаных Штатах Амерыкі натхніць католікаў краіны да новага захаплення святой Імшой і адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту. 19 чэрвеня 2023 года ён прыняў у Ватыкане чальцоў арганізацыйнага камітэта падзеі. Гэта будзе першы з 1941 года Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс у краіне. Па тэрыторыі ЗША пройдуць чатыры эўхарыстычныя працэсіі. Іх мэтай стане Індыянапаліс, дзе з 17 ...

Читать далее »

Пантыфік з жалем пра падзеі мінулага тыдня ў свеце

18 чэрвеня 2023 года, завяршаючы традыцыйную нядзельную сустрэчу з вернікамі, Святы Айцец выказаў свой смутак і занепакоенасць у сувязі з падзеямі, якія мелі месца на гэтым тыдні ў свеце. Папа Францішак нагадаў аб тым, што ў наступны аўторак, 20 чэрвеня 2023 года, пад эгідай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый будзе адзначацца Сусветны дзень бежанцаў. Ён прызнаўся, што “з вялікім смуткам і вялікім ...

Читать далее »