Падчас традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі 12 лістапада 2023 года Святы Айцец звярнуўся з заклікам аб міры ў Судане, Святой Зямлі і Украіне. Папа Францішак нагадаў аб тым, што ўжо на працягу многіх месяцаў у Судане ідзе грамадзянская вайна, “якой не відаць канца”. Яна прывяла “да шматлікіх ахвяр, мільёнаў унутрана перамешчаных асоб і бежанцаў у суседнія краіны, а таксама да ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Святы Айцец заклікае на ўсіх узроўнях цаніць грамадскую ролю бацькоў
“Сёння культурны кантэкст не спрыяе адукацыйнай місіі бацькоў, прынамсі ў Еўропе. Фактычна ён пазначаны этычным суб’ектывізмам і практычным матэрыялізмам”, — лічыць Папа Францішак. 11 лістапада 2023 года ў Ватыкане Папа сустрэўся з удзельнікамі генеральнай асамблеі і канферэнцыі Еўрапейскай бацькоўскай асацыяцыі (European Parents’ Association). “Стаць бацькамі – адна з самых вялікіх радасцей у жыцці. Гэта выклікае ў пар новую энергію, імпульс ...
Читать далее »Увясну выйдзе новая кніга пра жыццё Папы Францішка
«Жыццё. Мая гісторыя ў Гісторыі» – пад такім загалоўкам вясной 2024 года выйдзе ў свет кніга, у якой асабістыя падзеі з жыцця Папы пераплятаюцца з гістарычнымі падзеямі XX стагоддзя і сучаснасці. Кніга «Жыццё. Мая гісторыя ў Гісторыі» выйдзе ў нью-ёркскім выдавецтве HarperCollins, якое 7 лістапада 2023 года анансавала публікацыю. Яна з’явіцца ў кнігарнях шэрагу краін Еўропы і Амерыкі: Бразіліі, Вялікабрытаніі, ...
Читать далее »Папа Францішак ахрысціў 13-е дзіця ўкраінскай сям’і
Надзвычайная падзея адбылася ў Ватыкане 6 лістапада 2023 года ўвечары. Да Папы прыехала сям’я з Украіны. Яны прывезлі сваё малодшае, 13-е дзіця, з просьбай ахрысціць яго. І Папа зрабіў гэта. Усё арганізаваў біскуп Леон Дубраўскі, пастыр Камянецкай дыяцэзіі. Ён прызнаўся, што такое жаданне ў яго было і раней, але дагэтуль не ўдалося рэалізаваць задуманага. “Я вырашыў, што буду хрысціць кожнае ...
Читать далее »Святы Айцец паразмаўляў з Прэзідэнтам Ірана
5 лістапада 2023 года Папа Францішак паразмаўляў па тэлефоне з Прэзідэнтам Ірана Ібрагімам Раісі, — паінфармаваў кіраўнік Залы Друку Матэа Бруні, удакладняючы, што размова адбылася па ініцыятыве іранскага боку. Сайт Прэзідэнта Ірана паведаміў, што Раісі ацаніў заклікі Папы да спынення агню ў Газе. Гэту просьбу Святы Айцец паўтарыў падчас нядзельнай малітвы Анёл Панскі на плошчы святога Пятра, заклікаючы таксама прыкласці ...
Читать далее »Папа Францішак у Дзень задушны: хопіць войнаў, яны знішчаюць жыццё
У літургічны ўспамін Усіх памерлых вернікаў, 2 лістапада 2023 года, Святы Айцец цэлебраваў Імшу на Рымскіх вайсковых могілках – Rome War Cemetery, молячы таксама за ўсіх, хто аддаў жыццё на войнах у нашы дні. “Сёння, думаючы пра памерлых, папросім Пана аб міры, каб людзі больш на забівалі адзін аднаго на вайне. Шмат нявінных загінула, шмат салдат на ёй губляюць жыццё, ...
Читать далее »Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Патрыярхаў з Блізкага Усходу
27 кастрычніка 2023 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі трох Патрыярхаў Каталіцкіх Усходніх Цэркваў з Блізкага Усходу. Яны змаглі асабіста паінфармаваць Папу пра сітуацыю ў гэтым рэгіёне. Сустрэча праходзіла за закрытымі дзвярыма. У ёй бралі ўдзел Патрыярх Антыяхійскі Мельхіцкай Грэка-Каталіцкай Царквы Юсуф Абсі з Сірыі, Патрыярх Антыяхійскі Мараніцкай Каталіцкай Царквы кардынал Бешара Бутрас Раі з Лівана і Патрыярх Кілікійскі Армянскай ...
Читать далее »Святы Айцец: калі моладзь не рухаецца, яна іржавее
Дзяліцца сваёй верай заклікаў Святы Айцец маладых сальвадорцаў у відэазвароце з нагоды Нацыянальных дзён моладзі, якія пройдуць у горадзе Санта-Ана 25 лістапада 2023 года. «Не заставайцеся дома, ідзіце, рухайцеся, таму што, калі малады чалавек не рухаецца, ён іржавее. Вельмі сумна бачыць заіржавелую моладзь. Набярыцеся смеласці і ідзіце», — з такім пасланнем звярнуўся Папа да 15 тысяч юнакоў і дзяўчат, якія ...
Читать далее »Інтэрв’ю з Папам: падтрымаць рэальную інтэграцыю мігрантаў
Ты не адзін. Выклікі, адказы, спадзяванні – пад такой назвай 24 кастрычніка 2023 года выйшла кніга-інтэрв’ю з Папам Францішкам. Размову са Святым Айцом правялі Франчэска Амбраджэці і Сержа Рубін. Сярод тэм, якія абмяркоўваюцца, – складаныя пытанні, звязаныя з феноменам міграцыі ў сучасным свеце. Вытрымкі апублікавала італьянскае выданне La Stampa. “Разумею пэўную асцярожнасць з боку некаторых грамадзян і разважлівасць улад краін, ...
Читать далее »Папа: клапаціцца пра мігрантаў па прыкладзе Добрага Самараніна
Як Добры Самаранін мы пакліканы стаць блізкімі да сучасных вандроўных, каб ратаваць іх жыцці, лячыць іх раны, суцяшаць іх боль, — сказаў Папа, заўважаючы, што міграцыйным патокам, на жаль, наканавана павялічыцца ў бліжэйшыя гады. Увечары 19 кастрычніка 2023 года Пантыфік узначаліў малітву за мігрантаў і бежанцаў. Яна прайшла ля бронзавага помніку мігрантам усіх часоў, які ў 2019 годзе быў устаноўлены ...
Читать далее »