Святы Айцец: калі моладзь не рухаецца, яна іржавее

Дзяліцца сваёй верай заклікаў Святы Айцец маладых сальвадорцаў у відэазвароце з нагоды Нацыянальных дзён моладзі, якія пройдуць у горадзе Санта-Ана 25 лістапада 2023 года.

«Не заставайцеся дома, ідзіце, рухайцеся, таму што, калі малады чалавек не рухаецца, ён іржавее. Вельмі сумна бачыць заіржавелую моладзь. Набярыцеся смеласці і ідзіце», — з такім пасланнем звярнуўся Папа да 15 тысяч юнакоў і дзяўчат, якія 25 лістапада прымуць удзел у Нацыянальных днях моладзі ў Сальвадоры.

Папскае пасланне з задорыстым надпісам «Забаронена заставацца дома» ужо распаўсюджваюць у сацыяльных сетках розныя групы і суполкі маладых сальвадорскіх вернікаў.

Свята пакліканняў, прабачэння і адарацыі

Як паведамляе Інтэрнет-старонка сальвадорскіх Дзён моладзі — 2023, маладыя людзі змогуць прыняць удзел у кірмашы пакліканняў, кірмашы прабачэння, а таксама ў Эўхарыстычным набажэнстве, якое завершыцца канцэртам і сведчаннем маладых вернікаў. Свята веры пройдзе пад дэвізам «З радасцю і надзеяй Марыя суправаджае нас на шляху».

Заступнікамі моладзевага мерапрыемства былі абраныя святы Ян Павел II, святы Оскар Рамэра і благаслаўлёны Карла Акуціс, якія разам з Найсвяцейшай Паннай Марыяй, апякункай Сальвадора, будуць суправаджаць маладых людзей у іх веры.

Марыя Валодзіна, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі