Папа Францішак наведае Вялікую сінагогу Рыма, прымаючы запрашэнне галоўнага рабіна і юдэйскай супольнасці Вечнага горада. Візіт адбудзецца вечарам 17 студзеня 2016 г. Святы Айцец асабіста сустрэнецца з прадстаўнікамі юдаізма і членамі мясцовай супольнасці. Больш падрабязная праграма візіту будзе апублікавана пазней, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Францішак стане трэцім Пантыфікам, які наведаў рымскую Вялікую сінагогу. Першым Папам, які ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Святы Айцец: Езус хоча вырваць нас з цікаўнасці дат і прагнозаў
Канчатковай мэце чалавека – сустрэчы з Уваскрослым Панам, прысвяціў свае разважанні 15 лістапада 2015 года перад малітвай “Анёл Панскі” Папа Францішак, паведамляе Ватыканскае радыё. “Евангелле гэтай перадапошняй нядзелі літургічнага года прапануе частку прамовы Езуса пра апошнія падзеі чалавечай гісторыі, арыентаванай на поўнае выкананне ў Божым Валадарстве, — звярнуў увагу Папа. — Гэта словы Езуса, сказаныя ў Ерузалеме, перад яго апошняй ...
Читать далее »Пантыфік памаліўся з хворымі і паабедаў з беднымі
Пасля сустрэчы з прадстаўнікамі агульнаітальянскага касцёльнага кангрэсу ў фларэнтыйскай архікатэдры Санта-Марыя-Дэль-Ф’ёрэ 10 лістапада. Папа Францішак накіраваўся ў іншую базыліку – Санцісіма-Анунцыята, каб сустрэцца з хворымі і інвалідамі. Разам з імі Святы Айцец памаліўся “Анёл Панскі”, а затым прывітаў кожнага з прысутных асабіста. Пасля гэтага кароткага спаткання Пантыфік пешшу прайшоў да мясцовай каталіцкай сталоўкі, названай у гонар св. Францішка Асізскага. Тут ...
Читать далее »Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Польшчы
9 лістапада Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і падсакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі кс. Антуанам Камільеры. Размова палітыка са Святым Айцом працягвалася каля 20 хвілін. У ходзе сардэчных перамоваў адзначаўся станоўчы ўклад Каталіцкага Касцёла ў жыццё польскага грамадства, а таксама закраналіся пытанні звязаныя з візітам Пантыфіка ...
Читать далее »Пантыфік даў інтэрв’ю газеце галандскіх беднякоў
Папа Францішак даў інтэрв’ю галандскай газеце “Straatnieuws” – выданню, якое распаўсюджваецца беднымі людзьмі на вуліцах горада Утрэхт. Веруючы чалавек не можа казаць пра беднасць ці бяздомных і весці жыццё фараона, сцвердзіў Святы Айцец. Адказваючы на пытанне аб сваім дзяцінстве, Францішак адзначыў, што вырас у звычайным раёне Буэнас-Айрэса. Пасля заняткаў у школе граў з сябрамі ў футбол, але не быў добрым ...
Читать далее »Святы Айцец чацвёрты ў рэйтынгу “Forbes”
Францішак быў у 2015 г. адной з самых уплывовых фігур у свеце. У штогадовым спісе, складзеным амерыканскім часопісам “Forbes”, ён апынуўся на чацвёртым месцы і, такім чынам, захаваў пазіцыю, якую займаў у рэйтынгу ў 2013 і 2014 гг. Папа апярэдзіў, сярод іншых, старшыню КНР Сі Цзіньпіна, прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана, былога кіраўніка “Microsoft” Біла Гейтса і кіраўніка “Google” Лары Пэйджа. ...
Читать далее »Існуе сур’ёзная заклапочанасць адносна візіту Папы ў Афрыку
Усё больш і больш напружанай становіцца сітуацыя ў сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі. Гэта выклікае сур’ёзную заклапочанасць адносна магчымасці пілігрымкі Папы ў гэту краіну. Яна запланавана на 29 і 30 лістапада 2015 г. За апошнія некалькі дзён у Бангі назіраецца эскалацыя насілля. Ёсць чарговыя смяротныя ахвяры, хутка расце колькасць бежанцаў. Падчас сустрэчы з вернікамі на “Анёл Панскі” у мінулую нядзелю Францішак заклікаў ...
Читать далее »Пантыфік выказаў спачуванні расійскаму народу
Папа выказаў свае шчырыя спачуванні ў сувязі з крушэннем расійскага пасажырскага самалёта ў Егіпце. Ён “з сумам” успрыняў гэту “трагічную” навіну. “Яго Святасць Францішак перадае свае спачуванні Вам і расійскаму народу”, — гаворыцца ў лісце на імя Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, падпісаным кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Пантыфік запэўніў у сваіх малітвах за загінулых, і за тых, хто аплаквае іх ...
Читать далее »Што адлюстравана на крыжы Папы?
“Хвала Хрысту! Падкажыце, калі ласка, што адлюстравана на крыжы, які носіць Папа Францішак?” Тэрэзія На пытанне адказвае кс. Кірыл Бардонаў: – На крыжы, які носіць Папа Францішак, адлюстраваны Хрыстос у вобразе добрага Пастыра, каля Якога знаходзяцца авечкі – вернікі Касцёла. Над Хрыстом прадстаўлены голуб – сімвал Духа Святога. Такі самы крыж носіць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Читать далее »Святы Айцец устанавіў адпуст для Легіянераў Хрыста
У рамках Юбілею Міласэрнасці, які хутка пачнецца ў Касцёле, Папа Францішак устанавіў магчымасць поўнага адпусту для членаў кангрэгацыі Легіянеры Хрыста і апостальскага руху “Regnum Christi”, з нагоды 75-годдзя іх заснавання. Адпаведны дэкрэт быў выдадзены Апостальскай Пэнітэнцыярыяй у адказ на просьбу генеральнага кіраўніка супольнасцяў “Regnum Christi” і Легіянеры Хрыста айца Эдуарда Раблеса Джыля. Поўны адпуст можа быць атрыманы імі ва ўрачыстасці ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!