Архив меток: Папа Францішак

Пантыфік моліцца за здароўе Міхаэля Шумахера

Папа Францішак моліцца аб здароўі знакамітага аўтагоншчыка Міхаэля Шумахера. Пра гэта распавёў старшыня Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыі і спецыяльны пасланнік ААН па дарожнай бяспецы Жан Тодт, пасля аўдыенцыі ў Святога Айца, якая прайшла 14 студзеня 2016 года ў Ватыкане.  Галоўнай тэмай сустрэчы была бяспека на дарогах. Пантыфіку быў прадстаўлены кароткі фільм аб пагрозах для жыцця дзяцей, звязаных з дарожным рухам. Адзначалася, што ...

Читать далее »

Папа Францішак патлумачыў сэнс слова “любоў”

Не кожная любоў паходзіць ад Бога, толькі Бог ёсць “сапраўднай любоўю”. Гэтая думка стала цэнтральнай у гаміліі Папы падчас ранішняй св. Імшы 8 студзеня 2016 года ў капліцы Дому св. Марты. Любоў і спагада – як па-рознаму могуць разумець іх Бог і чалавек, адзначыў Святы Айцец і нагадаў, што таксама апостал Ян у сваім Першым Пасланні разважае над дзвюма галоўнымі ...

Читать далее »

Плён візіту Папы ў Афрыку – мір і дыялог

Пілігрымка Папы прынесла мір у Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку і надзею на лепшую будучыню, а таксама дала імпульс для пашырэння дыялогу. Пра гэта засведчылі біскупы краіны, якая выходзіць з трохгадовай крывавай грамадзянскай вайны. Яны ўдзельнічаюць у пленарным пасяджэнні епіскапату. Сустрэча адбываецца ў сталіцы Бангі і прысвечана вынікам папскага візіту, а таксама святкаванню Юбілею Міласэрнасці, які быў адкрыты Пантыфікам у гэтай краіне. “Францішак ...

Читать далее »

Папа Францішак у Twitter мае 26 мільёнаў падпісчыкаў

Паведамленні Папы публікуюцца на дзевяці мовах: іспанскай, англійскай, французскай, нямецкай, партугальскай, польскай і латыні. Іспанскі акаўнт мае найбольшую колькасць падпісчыкаў: больш 10 мільёнаў. Партал CREDO нагадвае, што Папа Францішак карыстаецца папулярнай сеткай мікраблогаў Twitter з пачатку свайго пантыфікату. Аккаунт @pontifex застаўся яму ад Бэнэдыкта XVI і дзейнічае ад 12 снежня 2012 года. Спачатку там публікаваў свае думкі Бэнэдыкт XVI. Twitter — на сённяшні ...

Читать далее »

Падведзены вынікі ўдзелу вернікаў у папскіх мерапрыемствах

Больш за 3210 тыс. чалавек удзельнічала ў папскіх мерапрыемствах у 2015 годзе, гаворыцца ў справаздачы Прэфектуры папскага дома. Статыстыка тычыцца толькі падзей, якія адбываліся ў Ватыкане: агульных і спецыяльных аўдыенцый, літургічных цэлебрацый і сустрэч на нядзельнай малітве “Анёл Панскі” і “Regina coeli”, паведамляе Ватыканскае радыё.  Для параўнання трэба адзначыць, што ў 2014 годзе са Святым Айцом сустрэліся каля 5900 тыс. ...

Читать далее »

Пантыфік скіраваў віншаванні з Божым Нараджэннем

Пасля святочнага паслання і благаслаўлення “Urbi et Orbi” 25 снежня Папа Францішак з лоджыі ватыканскай базылікі скіраваў да вернікаў віншаванне з урачыстасцю Божага Нараджэння. “Да вас, дарагія браты і сёстры, якія прыбылі з розных частак свету на гэту плошчу, і да тых, хто ў розных краінах злучаны з дапамогай радыё, тэлебачання і іншыя сродкаў камунікацыі, скіроўваю маё самае сардэчнае віншаванне”, ...

Читать далее »

Папа ў свой Дзень нараджэння сустрэўся з моладдзю

Павіншаваць Пантыфіка з Днём нараджэння і надыходзячай урачыстасцю Божага Нараджэння 17 снежня 2015 г. прыбылі ў Ватыкан каля 60-ці юнакоў і дзяўчат з руху “Каталіцкая акцыя”. Пантыфік падзякаваў ім за добрыя словы, скіраваныя ў яго адрас, а таксама за падораны торт. У сваёй прамове ён адзначыў, што, дзякуючы “Каталіцкай акцыі” мноства маладых людзей маюць магчымасць лепш пазнаёміцца з Хрыстом, навучыцца ...

Читать далее »

У Рыме канфіскавалі падробленыя папскія “благаслаўленні”

Паліцыя ў Рыме канфіскавала каля 3,5 тыс. падробленых пергаментаў з благаслаўленнем Папы Францішка. Па дадзеных італьянскіх СМІ, 14 снежня 2015 года іх прадавалі ў адной з сувенірных крам побач з базілікай св. Пятра, паведамляе Ватыканскае радыё. На дакуменце з назвай “Бласлаўленне пілігрыма” без дазволу Ватыкана былі змешчаны гербы Пантыфіка і Дзяржавы Ватыкан і фатаграфія Папы Францішка. Агульны кошт гэтых незаконных ...

Читать далее »

Святы Айцец пра сціпласць і беднасць Касцёла

Касцёл павінен быць сціплым, бедным, давяраючым Богу, лічыць Папа. 15 снежня ён узначаліў ранішнюю св. Імшу у капліцы Дому св. Марты. У гаміліі Францішак падкрэсліў, што беднасць з’яўляецца першым з благаслаўленняў, і дадаў, што сапраўднае багацце Касцёла, гэта бедныя, а не грошы ці зямная ўлада. Святы Айцец, са спасылкай на сённяшняе Евангелле (Мц 21,28-32), перасцярог перад спакусамі, якія могуць сказіць ...

Читать далее »

Папа выдаў рэскрыпт аб новых нормах “сужэнскага працэсу”

Святы Айцец выдаў рэскрыпт, у якім нагадаў пра адмену ўсіх існуючых да гэтага часу нормаў вядзення “сужэнскага працэсу”, якія супярэчаць новым – прадстаўленым у Апостальскіх лістах “Mitis Iudex Dominus Iesus” і “Mitis et Misericors Iesus”, падпісаным 15 жніўня. Новыя нормы адносна працэдуры прызнання несапраўднасці сужэнства ўвайшлі ў сілу з пачаткам Года Міласэрнасці, 8 снежня 2015 г.  “Сінод Біскупаў, які нядаўна ...

Читать далее »