Архив меток: Папа Францішак

Пантыфік прызнаўся, што едзе ў Мексіку, каб “заразіцца” там багаццем веры

Духоўнае абнаўленне, барацьба з карупцыяй і насіллем, прыхільнасць дыялогу і міру – гэта асноўныя тэмы інтэрв’ю Францішка мексіканскаму інфармацыйнаму агенцтву “Notimex”, якое з’явілася за некалькі дзён да яго апостальскага падарожжа ў Мексіку, запланаванага на 12-18 лютага 2016 г. Прычым, пытанні Пантыфіку агенцтва папрасіла задаць некалькіх мексіканцаў. “У Мексіцы я жадаю быць прыладай міру”, — прызнаўся Францішак і сказаў, што хоча ...

Читать далее »

Маскоўскі Патрыярхат пра спатканне Папы і Патрыярха

Узноўленыя нядаўна спекуляцыі вакол сустрэчы паміж Папам і Патрыярхам Маскоўскім у гэтым годзе не маюць пад сабой падставы, вынікае з выказванняў Мітрапаліта Іларыёна, кіраўніка Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата. Сустрэча, па словах высокага іерарха, можа адбыцца толькі тады, калі будзе дасягнута згода па асноўных праблемах, якія ёсць у адносінах паміж двума Цэрквамі. У канцы студзеня было апублікавана інтэрв’ю Мітрапаліта ...

Читать далее »

Папа Рымскі здымецца ў фільме

Фільм «Па той бок Сонца» — гэта прыгодніцкая сямейная гісторыя, дзе дзеці розных культур сімвалізуюць апосталаў, якія шукаюць Езуса. Фільм павінен стаць для Папы акторскім дэбютам. Але ў Ватыкане адзначаюць, што Пантыфік не будзе граць. Ён з’явіцца ў ролі самога сябе. У канцы фільма будзе эпілог ад Папы Францішка, дзе ён раскажа дзецям як і дзе знайсці Езуса. Фільм пачнуць здымаць ...

Читать далее »

Папа звярнуўся з парадамі да кансэкраваных асобаў

1 лютага 2016 года Папа Францішак сустрэўся з удзельнікамі завяршальных мерапрыемстваў Года кансэкраванага жыцця, які працягваўся ў Каталіцкім Касцёле з 30 лістапада 2014 г. У аўдыенцыі з Пантыфікам прынялі ўдзел каля 4 тыс. законнікаў і законніц з розных краін свету. Адклаўшы загадзя падрыхтаваны тэкст прамовы Святы Айцец звярнуўся да сабраных спантанна. Ён заклікаў кансэкраваных асобаў быць прарокамі ў сучасных грамадствах: ...

Читать далее »

Папа прыняў на аўдыенцыі Леанарда Дзі Капрыа

“Акцёр і абаронца навакольнага асяроддзя”, — менавіта так акрэсліў сябе на афіцыйнай старонцы ў “Твітэр” зорка амерыканскага кіно Леанарда Дзі Капрыа, якога 28 студзеня 2016 г. прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Папа Францішак. Знакаміты сваёй дзейнасцю ў галіне экалогіі акцёр пажадаў сустрэцца з Пантыфікам, якога лічыць вялікім аўтарытэтам у гэтай сферы, асабліва пасля публікацыі энцыклікі “Laudato si’”. У снежні 2015 ...

Читать далее »

Святому Айцу ўручаць Кнігу спраў міласэрнасці

Наведванне хворых у шпіталях, арганізацыя матэрыяльнай дапамогі для бедных, панаванне над сабой у заторы па дарозе на працу, гатоўнасць прыняцця пілігрымаў – гэта толькі некаторыя напрыклады запісаў у Кнізе спраў міласэрнасці, якую фарміруюць “Маладыя місіянеры міласэрнасці”, каб уручыць яе Папу ў ліпені падчас Сусветных дзён моладзі ў Кракаве. Праекту быў дадзены старт у дзень адкрыцця Юбілейнага Года Міласэрнасці. Тады і ...

Читать далее »

Папа Францішак заклікае не змарнаваць Вялікі Пост

“Міласэрнасці хачу, а не ахвяры” – гэта лейтматыў сёлетняга паслання папы Францішка на Вялікі Пост. Яно было прадстаўлена 26 студзеня 2016 г. у Ватыкане. Пантыфік заклікаў “больш інтэнсіўна” правесці гэты адмысловы час, “цэлебруючы і перажываючы Божую міласэрнасць”. І тут, паводле яго, дапаможа “ўважлівае слуханне Божага слова” і ўдзел у адмысловым пакутным набажэнстве “24 гадзіны для Пана”. Таксама “Місіянеры міласэрнасці” стануць ...

Читать далее »

Папа Францішак ініцыяваў змены ў абрадзе абмыцця ног

Папа даручыў Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў увесці змены ў прадпісанні адносна абраду абмяцця ног падчас Імшы Вячэры Пана ў Вялікі чацвер. У спецыяльным дэкрэце дыкастэрыі нагадваецца, што гэта літургічная практыка была ўведзена ў 1955 г. разам з рэформай Вялікага Тыдня. Дэкрэт “Maxima Redemptionis nostrae mysteria” прадпісвае, кіруючыся душпастырскімі прычынамі правесці абмыванне ног дванаццаці мужчынам падчас Імшы Вячэры Пана, ...

Читать далее »

Святы Айцец і немаўля — хіт інтэрнэту

У Сеціве хапае «салодкіх» ролікаў з дзецьмі і жывёламі ў галоўнай ролі. Аднак калі да гэтай тэмы далучаецца тэма Папы Францішка, то матэрыял імгненна становіцца хітом. Вось некалькі секунд Папы, які трымае немаўля. Відэазапіс зроблены ў сераду, 13 студзеня, пасля агульнай аўдыенцыі, падчас якой Папа параўнаў пяшчоту Бога з пяшчотай маці, якая прытуляе сваё дзіця. “Пан “міласэрны”: гэта слова выклікае стаўленне ...

Читать далее »

Папа Францішак будзе спавядаць у Лагеўніках падчас Сусветных Дзён Моладзі?

Кардынал Станіслаў Дзівіш мяркуе, што падчас Сусветных Дзён Моладзі ў Кракаве Папа Францішак, як і іншыя святары, сядзе ў канфесіянал у санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках, інфармуе deon.pl. У Кракаве падпісана пагадненне паміж Кракаўскай архідыяцэзіяй і працадаўцамі Польшчы аб супрацоўніцтве ў сувязі з СДМ-2016. З гэтай нагоды журналісты спыталі кардынала Дзівіша таксама і аб планах папскага візіту ў Кракаў, яго магчымай прысутнасці ў ...

Читать далее »