Архив меток: Папа Францішак

Папа Францішак крытычна пра “фасадную” рэлігійнасць

Cтаць вучнем Хрыста можа кожны грэшнік, які прызнае ўласныя правіны і адкрываецца на Божую міласэрнасць, лічыць Папа Францішак. Ён узначаліў 13 красавіка 2016 г. у Ватыкане агульную аўдыенцыю. Падcтавай для яго разважанняў стала евангельскае апавяданне пра пакліканне св. Мацвея. “Выбраўшы Мацвея, Езус паказвае грэшнікам, што не глядзіць на іх мінулае, на іх сацыяльны стан, на знешнюю прыстойнасць, але, у першую ...

Читать далее »

Дзе Папу Францішка любяць найбольш?

У якой краіне свету Папа Францішак карыстаецца найбольшай папулярнасцю? У роднай Аргенціне? У Мексіцы або на Філіпінах? «WIN/Gallup International», міжнародны незалежны кансорцыум, які займаецца даследаваннем грамадскай думкі апублікаваў вынікі апытання, якія могуць нас здзівіць. Так аказваецца, што больш за ўсё любяць Пантыфіка ў Партугаліі, гэта 94% апытаных; далей — Філіпіны (93%), і толькі на трэцім месцы знаходзіцца Аргенціна (89%). Даследаванні ...

Читать далее »

Кардынал Грахалеўскі – спецыяльны пасланнік Папы ў Беларусь

Святы Айцец прызначыў кардынала Зянона Грахалеўскага, прэфекта на пенсіі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, сваім спецыяльным пасланнікам на Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс у Беларусі, які будзе праходзіць у Гродна 24-26 мая 2016 года з нагоды 25-годдзя ўтварэння Гродзенскай дыяцэзіі. Раней Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч звярнуўся да вернікаў і духавенства са спецыяльным лістом, у якім нагадаў, што 25-годдзе ўтварэння дыяцэзіі рашэннем св. Яна Паўла ...

Читать далее »

Пантыфік: Пасхальны Трыдуум – гэта мемарыял драмы любові

Катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 23 сакавіка 2016 г. Папа Францішак прысвяціў падзеям Святога Пасхальнага Трыдуума, які пачнецца ў Касцёл літургіяй Вячэры Пана, у Вялікі Чацвер. Пантыфік нагадаў, што гэты час дазваляе непасрэдна ўнікнуць у таямніцу ўваскрасення Езуса Хрыста. “Усё ў гэтыя тры дні кажа пра міласэрнасць, бо дэманструе, да чаго можа дайсці любоў Бога. Паслухаем апавяданне пра апошнія ...

Читать далее »

Папа Францішак асудзіў тэракты ў Брусэлі

Пантыфік выказаў свае спачуванні ў сувязі з выбухамі ў Брусэлі. “Францішак даручае Божай міласэрнасці тых, хто загінуў, і далучаецца праз малітву да болю іх родных”, — гаворыцца ў спецыяльнай тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Папа выказвае сваю падтрымку пацярпелым і іх сем’ям, а таксама ўсім, хто ўносіць свой уклад у аказанне дапамогі. Ён просіць Бога, прынесці ім палёгку ...

Читать далее »

Святы Айцец паведаміў, дзе хоча быць пахаваным

Гэта вялікі блок з белага мармуру (саркафаг), на якім яшчэ няма надпісу. Кс. Фэдэрыка Ламбардзі пракаментаваў гэтую навіну так: «Гэта не складае ніякай таямніцы». — Неабходна прадбачыць у Ватыканскіх гротах месцы для пахаванняў на наступныя гады, — сказаў кс. Ламбардзі. — Гэта апошняя вольная капліца. Сам Папа Францішак хоча быць пахаваным у тым жа месцы, дзе раней стаяла труна Яна ХХІІІ, ...

Читать далее »

Тэлеграмы Францішка пасля падзей у Стамбуле і Растове

Пантыфік накіраваў дзве тэлеграмы ў сувязі з трагічнымі падзеямі, якія адбыліся ў турэцкім Стамбуле, дзе праграмеў выбух, і расійскім Растове-на-Доне, дзе пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт. “Яго Святасць Францішак быў засмучаны, даведаўшыся пра чалавечыя ахвяры ў выніку выбуху ў Стамбуле”, — гаворыцца ў першай тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Францішак выказаў у ёй сваю “малітоўную салідарнасць” з усімі, хто ...

Читать далее »

Першы пост Папы ў “Instagram”: маліцеся за мяне

19 сакавіка пачаў дзейнічаць акаўнт папы Францішка ў “Instagram”. Пры актывацыі профіля Святога Айца прысутнічалі сузаснавальнік гэтай медыяплатформы, амерыканскі праграміст і бізнесмен Кэвін Сістрам, і сакратар Сакратарыяту па камунікацыі Апостальскай Сталіцы, кс. Лусіа Адрыян Руіс. Профіль Пантыфіка называецца “@Franciscus” (з лацінскай мовы – Францішак). Першы фотаздымак, які на ім быў апублікаваны, прадстаўляе Папу, засяроджанага на малітве. Тут быў размешчаны таксама ...

Читать далее »

Папскі прапаведнік пра экуменізм “прымірэння сэрцаў”

Усё падштурхоўвае нас ісці наперад у аднаўленні адзінства паміж католікамі і пратэстантамі, сказаў айцец Раньера Канталамеса падчас пятага велікапоснага казання, з якім 18 сакавіка звярнуўся да папы Францішка і супрацоўнікаў Рымскай курыі.  Ён нагадаў, што хрысціянскі свет рыхтуецца да ўспаміну 500-годдзя Рэфармацыі. “Сутнасна важна для ўсёй будучыні Касцёла не змарнаваць гэту нагоду застаючыся нявольнікамі мінулага”, таму што Бог “вылівае свайго ...

Читать далее »

Пантыфік будзе мець профіль у “Instagram”

Профіль Папы Францішка з’явіцца ў папулярнай сацыяльнай сетцы для абмену фотаздымкамі і відэазапісамі “Instagram”. Ён пачне дзейнічаць 19 сакавіка 2016 г. і будзе называцца “Franciscus”. Інфармацыю аб з’яўленні акаўнта Святога Айца на гэтай медыяплатформе пацвердзіў прэфект Сакратарыяту па камунікацыі Апостальскай Сталіцы кс. Дарыё Вігано. 26 лютага 2016 г. Папа Францішак прымаў на аўдыенцыі ў Ватыкане заснавальніка “Instagram” Кевіна Сістрома. Аб ...

Читать далее »