21 мая 2016 года Аляксандр Лукашэнка наведае з візітам Дзяржаву Ватыкан. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Прэзідэнта Беларусі. Падчас візіту адбудзецца яго сустрэча з Папам Францішкам. На ёй будзе абмяркоўвацца далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рыма-Каталіцкім Касцёлам. Аляксандр Лукашэнка наведваў Ватыкан 27 красавіка 2009 г. Тады ў Апостальскім палацы адбылася яго сустрэча і размова з Бэнэдыктам XVI.
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Пра крызіс пакліканняў, педафілію і мігрантаў: Святы Айцец даў інтэрв’ю французскаму выданню
Крызіс пакліканняў, пытанні звязаныя з педафіліяй і адносіны з лефебрыстамі – гэта некаторыя тэмы, якія былі закрануты ў інтэрв’ю Папы Францішка французскаму каталіцкаму выданню “La Croix”. “Хоць Францыя і з’яўляецца першароднай дачкой Касцёла”, сёння яна стала “перыяферыяй, якая патрабуе евангелізацыі”, — падкрэсліў Папа. Пантыфік прызнаўся, што атрымаў ад дзяржаўных і касцёльных уладаў запрашэнне наведаць краіну, але хутчэй за ўсё падарожжа ...
Читать далее »Святы Айцец адказаў на вострыя пытанні законніц
Папа правёў жывую размову з законніцамі з усяго свету. Яна адбылася 12 мая 2016 г. у Ватыкане падчас аўдыенцыя для больш чым 800 сясцёр, якія ўдзельнічалі ў пасяджэнні Міжнароднага аб’яднання генеральных настаяцельніц. Размова ў форме пытанне-адказ прайшла ў Зале Паўла VI. Пытанні былі падзелены на чатыры тэматычных блокі і датычылі спраў, якія законніцы лічаць найбольш актуальнымі і на якія чакаюць ...
Читать далее »Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі
13 мая 2016 г. Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім Нунцыем у Беларусі кс. Габара Пінтэра, надаючы яму адначасова годнасць арцыбіскупа. Новы дыпламатычны прадстаўнік Святога Айца ў краіне нарадзіўся ў венгерскім Куншэнтмартон 9 сакавіка 1964 г. Атрымаў святарскае пасвячэнне 11 чэрвеня 1988 г. Пачаў службу ў ватыканскай дыпламатыі 1 ліпеня 1996 г. і працаваў у дыппрадстаўніцтвах Святога Пасаду на Гаіці, у ...
Читать далее »Святы Айцец узначаліць малітву за церпячых фізічны ці духоўны боль
“Выцерці слёзы” і прынесці суцяшэнне і надзею тым, хто пакутуе ад фізічнага ці духоўнага болю мае на мэце малітоўнае чуванне, якое ўзначаліць Папа Францішак 5 мая 2016 г. вечарам у базыліцы св. Пятра. Набажэнства, якой пройдзе ў рамках Юбілею Міласэрнасці, стане бачным знакам салідарнасці з бацькамі, якія страцілі дзяцей, з дзецьмі, які страцілі бацькоў, асобамі, якія змагаюцца з хваробай, з ...
Читать далее »Святы Айцец адзначаны Ордэнам Усмешкі
Папа Францішак адзначаны міжнародным дзіцячым Ордэнам Усмешкі, паведаміў Міжнародны капітул* Ордэна Усмешкі. «Ён адкрыты для дзяцей і мы заўсёды можам на яго разлічваць», — пераконвалі дзеці, якія папрасілі аб гэтай узнагародзе для Францішка. Як паведамляе gosc.pl, на вясновым пасяджэнні Міжнародны капітул Ордэна Усмешкі прыняў шэсць новых прызначэнняў. Просьбу аб узнагародзе для Папы Рымскага склалі польскія дзеці. Адна з просьбаў — ад ...
Читать далее »Папа Францішак заклікаў падлеткаў практыкаваць учынкі міласэрнасці з энтузіязмам
Не задавальняйцеся пасрэднасцю, “марнеючы” і камфортна седзячы, сказаў Папа Францішак 24 красавіка 2016 года ў гаміліі падчас св. Імшы на плошчы св. Пятра. У ёй удзельнічала больш за 70 тыс. падлеткаў ва ўзросце ад 13 да 16 гадоў, якія прыбылі ў Рым з нагоды Юбілею Міласэрнасці, паведамляе Ватыканскае радыё. Звяртаючыся да маладых людзей Пантыфік заклікаў іх будаваць сваю будучыню разам ...
Читать далее »Папа Францішак адказаў на пытанні журналістаў
Папа Францішак падкрэсліў, што яго візіт на грэчаскі востраў Лесбас не быў «палітычным» і звязаным з нядаўнім пагадненнем па мігрантах паміж Еўрапейскім Саюзам і Турцыяй. Падарожжа насіла «гуманітарны» характар, сказаў ён 16 красавіка 2016 г. падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта, вяртаючыся з Лесбаса ў Рым. Папа дадаў, што з разуменнем ставіцца да страху перад феноменам міграцыі з боку «урадаў, а ...
Читать далее »Тры сям’і бежанцаў адправіліся ў Рым з Папам
Разам з папам Францішкам з вострава Лесбас у Рым паляцелі тры сям’і бежанцаў з Сірыі – у агульнай колькасці 12 чалавек, з якіх 6 непаўналетнія. Гаворка ідзе пра людзей, якія знаходзіліся ў лагеры для бежанцаў на Лесбасе да заключэння пагадення паміж Еўрапейскім Саюзам і Турцыяй. Ініцыятыва Пантыфіка была рэалізавана дзякуючы перамовам паміж Дзяржсакратарыярам, а таксама кампетэнтнымі органамі Грэцыі і Італіі. ...
Читать далее »Францішак павіншаваў Бэнэдыкта XVI з днём нараджэння
16 красавіка Бэнэдыкт XVI адзначае сваё 89-годдзе. Папа Францішак нагадаў аб гэтым падчас пералёту з Рыму ў грэчаскі горад Міціліні, адкуль затым накіраваўся на сустрэчу з бежанцамі на востраве Лесбас. Пантыфік заклікаў маліцца за свайго папярэдніка на Пасадзе св. Пятра і скіраваў яму свае самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні, “просячы Пана, каб працягваў благаслаўляць Яго каштоўнае служэнне блізкасці і малітвы ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!