Архив меток: Папа Францішак

Беларуская моладзь прыняла ўдзел у Крыжовым шляху з Папам Францішкам

29 ліпеня на Каркаўскіх Блонях Папа Францішак разам з некалькімі сотнямі тысяч маладых людзей прыняў удзел у Крыжовым шляху. Для задавальнення маладых удзельнікаў, аўтары вырашылі стварыць сучасны Крыжовы шлях, які праз  новы, беспрэцэдэнтны спосаб будзе звяртаць увагу не толькі на апошні шлях мучаніцкай дарогі Езуса, але таксама прадставіць Крыжовы шлях у якасці Шляху міласэрнасці. Традыцыйная схема 14 стацый была звязана ...

Читать далее »

Моладзь прывітала Святога Айца (+відэа)

28 ліпеня 2016 года на Кракаўскіх Блонях адбылося ўрачыстае прывітанне Святога Айца, які прыбыў у Польшчу на Сусветныя дні моладзі. Трансляцыя на вялікіх экранах, устаноўленных на полі, распачалася з выхаду Папы Францішка з Дому Арцыбіскупаў у Кракаве. Затым Пантыфік увайшоў у трамвай, на якім разам з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі прыехаў на Блоні. Потым Папа Францішак перасеў на папамабіль, на ...

Читать далее »

Святы Айцец у Чэнстахове: пераадолець крыўды і раны мінулага

Папа Францішак заклікаў польскі народ перасягнуць крыўды і раны мінулага і будаваць адзінства з усімі, не ізалюючыся і не навязваючы сваёй волі. Аб гэтым Пантыфік казаў 28 ліпеня 2016 г. падчас св. Імшы ў марыйным санктуарыі на Яснай Гары ў Чэнстахове, паведамляе Ватыканскае Радыё. Літургія была прымеркавана да 1050-годдзя Хросту Польшчы, якое адзначаецца сёлета. У ёй прынялі ўдзел сотні тысяч ...

Читать далее »

Польшча прывітала Святога Айца

Папа Францішак распачаў апостальскае падарожжа ў Польшчу, якая ў гэтыя дні прымае ўдзельнікаў XXXI Сусветных дзён моладзі. 27 ліпеня 2016 г. у 16.00 у міжнародным аэрапорце Кракаў-Баліцэ імя Яна Паўла II прызямліўся cамалёт італьянскай авіякампаніі “Alitalia” з Пантыфікам на борце. На пляцоўцы другога па велічыні аэрапорта Польшчы ў прысутнасці роты ганаровай варты Святога Айца сустрэлі Прэзідэнт Рэспублікі Анджэй Дуда з ...

Читать далее »

Папа адкрыта абмяняецца думкамі з польскім епіскапатам

Пантыфік абраў менавіта такую формулу сустрэчы з польскімі біскупамі, паколькі яна ўяўляецца яму найбольш адпаведнай, ён выкарыстоўвае яе часцей за ўсё падчас замежных паездак, сказаў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, каментуючы адзін з пунктаў падарожжа Францішка ў Польшчу.  Выконваючы абавязкі кіраўніка Залы Друку Святога Пасаду растлумачыў, што гэта будзе сустрэча “ў форме дыялогу, і таму Папа не хоча выступаць з вялікай прамовай ...

Читать далее »

Папа Францішак пасрэднічае ў перамовах у Паўднёвым Судане

Святы Айцец паслаў ва ўцягнуты ў вайну Паўднёвы Судан свайго спецыяльнага прадстаўніка. Кардынал Пітэр Тарксан перадаў бакам узброенага канфлікту пасланне, у якім Пантыфік рашуча заклікае да спынення насілля і будавання міру. Старшыня Папскай рады “Iustitia et Pax” запэўніў, што ў сталіцу краіны, горад Джуба, хутка прыбудзе ватыканскі транспарт з медыкаментамі і прадуктамі харчавання. “Мая прысутнасць стала важным жэстам салідарнасці, а ...

Читать далее »

Пантыфік патэлефанаваў мэру Ніцы і прапанаваў дапамогу

Францішак патэлефанаваў мэру французскай Ніцы Крысціяну Эстразі. Ён выказаў свой боль з прычыны тэрарыстычнага нападу, які “параніў” гэты горад, і спытаў, ці можа нейкім чынам дапамагчы яго жыхарам. Папа таксама паведаміў, што ў любы момант гатовы сустрэцца ў Ватыкане з сем’ямі загінулых. Пасля размовы мэр напісаў на “Twitter”: “Я ўзрушаны званком ад Папы, які патэлефанаваў, каб запэўніць у сваіх малітвах ...

Читать далее »

Для Пантыфіка пашылі адмысловы арнат на св. Імшу ў Чэнстахове

Папа Францішак узначаліць 28 ліпеня на Яснай Гары ў Чэнстахове св. Імшу ў спецыяльна падрыхтаваным арнаце. Літургічная вопратка будзе ўпрыгожана евангельскай сцэнай Хросту Пана, што стане спасылкай на юбілей 1050-годдзя Хросту Польшчы. “Гэты матэрыял вельмі лёгкі, пяшчотны, пераплецены залатой ніткай. Вышыўка зроблена шоўкам. Пан Езус стаіць у вадзе, а св. Ян хрысціць Яго”, — патлумачыла с. Барбара Сувальска, з Кангрэгацыі ...

Читать далее »

Францішак пра значэнне Эўхарыстыі для вернікаў

Эўхарыстыя з’яўляецца “крыніцай жыцця Касцёла i зарукай будучай хвалы”, — нагадаў Папа, спасылаючыся на саборны дакумент аб экуменізме „Unitatis redintegratio” у лісце да свайго спецыяльнага пасланніка, кардынала Анджэла Баньяска на Італьянскі нацыянальны эўхарыстычны кангрэс. Ён пройдзе 15-18 верасня ў Генуі, арцыбіскупам якой і з’яўляецца кардынал. Апрача таго, іерарх стаіць на чале італьянскай біскупскай канферэнцыі. Францішак заклікаў усіх будучых ўдзельнікаў Кангрэсу, ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікае спыніць хвалю тэрарызму

“Я выказваю сваю блізкасць да сем’яў загінуўшых і параненых падчас нападу ў горадзе Дака, а таксама ранейшага, які адбыўся ў Багдадзе. Памолімся разам. Памолімся разам за іх, за памерлых, і папросім Пана, каб навярнуў сэрцы людзей, якія звяртаюцца да насілля, будучы сляпымі ад нянавісці”, — сказаў Папа Францішак 3 ліпеня пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Ужо ...

Читать далее »