9 мая 2024 года, ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, Папа Францішак узначаліў цырымонію, падчас якой была зачытана і ўручана Божаму народу була аб абвяшчэнні Юбілею Святога 2025 года. Цырымонія прайшла ў атрыўме базілікі святога Пятра, перад закрытымі Святымі дзвярыма. Яна папярэднічала малітве Нешпараў, якую затым узначаліў Пантыфік. Дакумент носіць назву Spes non confundit – Надзея не расчаруе. Ён мае 25 раздзелаў ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Святы Айцец: сучасны свет патрабуе цноты надзеі
Тыя, хто натхнёны надзеяй і цярплівыя, здольныя перажыць нават самыя цёмныя ночы, — адзначыў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 8 мая 2024 года ў Ватыкане. Папа Францішак прысвяціў сваю катэхезу надзеі, нагадаўшы, што Катэхізіс Каталіцкага Касцёла называе яе тэалагальнай цнотай, якая дапамагае імкнуцца да Нябеснага Валадарства і прагнуць вечнага жыцця, спадзеючыся не на ўласныя сілы, а на абяцанні Хрыста ...
Читать далее »Фільм, які закрануў сэрца Папы Францішка
Папа даслаў кароткае відэапасланне з нагоды 70-годдзя фільма «Дарога» (La strada) італьянскага рэжысёра Федэрыка Феліні. Яго апублікавала ватыканская газета L’Osservatore Romano. З 2 па 5 мая 2024 года на радзіме Феліні ў Рыміні праходзіць кінафестываль. Адно з мерапрыемстваў прысвечана фільму «Дарога», які сёлета святкуе 70-годдзе. У відэапасланні з гэтай нагоды Пантыфік сказаў: «У дзяцінстве я глядзеў шмат фільмаў Феліні, але ...
Читать далее »Пантыфік: сінадальны шлях – гэта шлях паглыбленага слухання
Сінадальнае падарожжа, у якое мы ўступілі як Касцёл, уяўляе сабой асабісты, супольны і касцёльны духоўны вопыт і таму патрабуе індывідуальнай працы кожнага ўнутры сябе, — адзначыў Папа. Пантыфік напісаў прадмову да кнігі езуітаў Хуана Антоніа Герэры Алвеса і Оскара Марціна Лопеса пад назвай Размова ў Духу – мастацтва распазнавання і практыка сінадальнасці, якая выйдзе на італьянскай мове 30 красавіка 2024 ...
Читать далее »Святы Айцец заклікае распаўсюджваць культуру абдымкаў
«З распасцёртымі абдымкамі» – пад такім дэвізам прайшла 25 красавіка 2024 года сустрэча Папы Францішка з членамі італьянскага руху «Каталіцкая акцыя». У ёй прынялі ўдзел 60 тысяч чалавек. “Абдымкі – адзін з самых спантанных выразаў чалавечага досведу”, — нагадаў удзельнікам ініцыятывы, якія сабраліся на плошчы святога Пятра, Папа. Жыццё чалавека пачынаецца з абдымкаў бацькоў, за якімі ідуць шматлікія іншыя пяшчотныя ...
Читать далее »Папа адзначае імяніны: віншаванні з радзімы яго нябеснага апекуна
23 красавіка 2024 года ў Ватыкане адзначаецца дзень святога Юрыя – нябеснага апекуна Папы Францішка. Карэспандэнт газеты L’Osservatore Romano з дэлегацыяй духавенства з Іерусаліма пабываў на радзіме святога Юрыя, адкуль прывёз віншаванні з імянінамі Святога Айца. Мястэчка Лод месціцца на паўдарозе паміж Іерусалімам і Тэль-Авівам. У старажытнасці горад называўся Лідда. Тут, паводле традыцыі, жыў і, верагодна, памёр святы Юрый. Наведванне ...
Читать далее »Пантыфік у Дзень Зямлі: быць будаўнікамі супольнага дома
Папа нагадаў пра важнасць намаганняў на карысць аховы навакольнага асяроддзя і міру. 22 красавіка 2024 года ён скіраваў кароткае паведамленне з нагоды Дня Зямлі. “Наша пакаленне пакінула ў спадчыну мноства багаццяў, але мы не здолелі захаваць планету і не захоўваем мір. Мы пакліканы стаць рамеснікамі і будаўнікамі супольнага дома, Зямлі, якая “ператвараецца ў руіны”, — напісаў Пантыфік у сацыяльнай сетцы ...
Читать далее »Папа і кардыналы пра ролю жанчын, Сінод і сітуацыю ў свеце
Роля жанчын у Касцёле, праца Сінода і ажыццяўленне рэформы Рымскай курыі, а таксама сітуацыя з войнамі і канфліктамі ў свеце сталі тэмамі пасяджэння Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам. Працы праходзілі ў ватыканскім Доме святой Марты. У іх прымаў удзел Папа Францішак. 15 красавіка 2024 года ўдзельнікі працягнулі разважанне аб ролі жанчын у Касцёле. Падчас гэтай часткі ...
Читать далее »Святы Айцец заклікае маліцца аб павазе да годнасці жанчын
Давайце паважаць жанчын, іх годнасць і асноўныя правы, — заклікаў Папа Францішак у відэароліку Папскай сусветнай сеткі малітвы, абвяшчаючы сваю інтэнцыю на красавік 2024 года. Святы Айцец нагадаў, што ў многіх частках свету да жанчын адносяцца як да непатрэбных рэчаў: ёсць краіны, дзе ім забаронена адкрываць сваю справу ці атрымліваць адукацыю; яны падпарадкоўваюцца законам, якія прымушаюць іх апранацца пэўным чынам, ...
Читать далее »Успаміны Папы Францішка пра Бэнэдыкта XVI: ён быў для мяне бацькам
«Наступнік» – пад такім загалоўкам 3 красавіка 2024 года выйдзе ў свет кніга ўспамінаў Папы Францішка пра Бэнэдыкта XVI. Яна засноўваецца на інтэрв’ю, якое Пантыфік даў іспанскаму журналісту Хаўеру Марцінэсу-Бракалю. «Ён быў для мяне бацькам», — сказаў пра свайго папярэдніка Папа Францішак на старонках кнігі «Наступнік. Мае ўспаміны пра Бэнэдыкта XVI» (El sucesor. Mis recuerdos de Benedicto XVI), якая ў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!