Перад малітвай “Анёл Панскі” 30 кастрычніка Папа Францішак выказаў сваю салідарнасць з жыхарамі цэнтральнай Італіі, якія пацярпелі ад землятрусу, паведамляе Ватыканскае радыё. “Таксама сёння раніцай было моцнае страсенне. Я малюся за параненых і за сем’і, якім быў нанесены сур’ёзны ўрон, а таксама за тых, хто ўдзельнічае ў выратаванні і дапамозе. Няхай Уваскрослы Пан дасць ім сілу, а Божая Маці іх ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Пантыфік: Езус у малітве – фундамент хрысціянскага жыцця
Фундаментам хрысціянскага жыцця з’яўляецца Езус Хрыстус, які моліцца за нас перад абліччам Айца, адзначыў папа Францішак 28 кастрычніка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Аналізуючы ўрывак з Евангелля паводле св. Лукі (Лк 6, 12-19), Пантыфік падкрэсліў, што краевугольным каменем хрысціянскага жыцця з’яўляецца Езус у малітве. “Езус узышоў на гару маліцца і правёў ноч у малітве да Бога”, — гаворыцца ў Святым ...
Читать далее »Пантыфік нагадаў пра важнасць ружанцовай малітвы
Пра важнасць ружанцовай малітвы, якой у Касцёле прысвечаны бягучы месяц, нагадаў 26 кастрычніка падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Святы Айцец. Вітаючы прысутных на плошчы св. Пятра пілігрымаў з Польшчы, Папа Францішак падкрэсліў, што ў таямніцах ружанца разам з Паннай Марыя можна сузіраць “жыццё Езуса, якое выпраменьвае міласэрнасць самаго Айца”. “Будзем радавацца Яго любові і прабачэнню, будзем прымаць Яго ў падарожных ...
Читать далее »Ватыканскія латэрэйныя білеты можна будзе набыць у інтэрнэце
Дабрачынная латэрэя, прымеркаваная да заканчэння Юбілейнага Году Міласэрнасці і свята Божага Нараджэння, пройдзе ў Ватыкане. Францішак пажадаў, каб сабраныя ад яе правядзення сродкі былі накіраваны на дапамогу бяздомным і пацярпелым ад землятрусу, які адбыўся ў цэнтральнай Італіі 24 жніўня 2016 года. Па традыцыі, прызы для латэрэі прадставіў сам Святы Айцец. Гэта каштоўныя рэчы, якія былі падораны яму з розных нагод. ...
Читать далее »Францішак заклікаў быць місійнымі вучнямі Хрыста
Быць адважнымі і альтэрнатыўнымі свету не становячыся пры гэтым палемічнымі і агрэсіўнымі, заклікаў Святы Айцец падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 23 кастрычніка ў Ватыкане. Францішак адзначыў важнасць быцця “місійнымі вучнямі, каб несці пасланне збаўлення ўсёй чалавечай сям’і”. “Другое чытанне сённяшняй літургіі прадстаўляе нам заклік св. Паўла да Цімафея, яго паплечніка і ўмілаванага сына, у якім ён разважае ...
Читать далее »Святому Айцу ўручылі «пастарал бедных»
Папа Францішак атрымаў у дар «пастарал бедных» – сімвал духоўнай улады біскупа, якім ён карыстаецца падчас набажэнстваў. Яго зрабілі з металалому, знойдзенага на сметніку, жыхары трушчоб Кібера ў сталіцы Кеніі – Найробі. Пастарал, пасля агульнай аўдыенцыі 19 кастрычніка 2016 г., пачаў перэгрынацыю па італьянскіх парафіях. Папа атрымаў таксама зроблены з металічных адходаў табернакулюм. Ён застанецца ў Ватыкане, а яго копіі ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч і архімандрыт Сяргей Гаек перадалі Папу Францішку беларускую версію кнігі “Імя Бога – Міласэрнасць”
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 19 кастрычніка прыняў удзел у агульнай аўдыенцыі на плошчы Св. Пятра, пасля якой, разам з Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў Беларусі, архімандрытам Сяргеем Гаекам, перадаў Папу Францішку яго ж кнігу “Імя Бога – Міласэрнасць” у перакладзе на беларускую мову. Кароткая размова са Святым Айцом, хаця і адбывалася на працягу некалькіх хвілін, але заставіла вялікія ўражанні, падзяліўся эмоцыямі ...
Читать далее »Святы Айцец кананізаваў семярых благаслаўлёных
Каталіцкі Касцёл мае семярых новых святых. 16 кастрычніка 2016 г. Папа Францішак кананізаваў айца Саламона Леклерка з кангрэгацыі Братоў хрысціянскіх школ, мучаніка антыкаталіцкага пераследу эпохі Французскай рэвалюцыі; Хасэ Санчэса дэль Рыа, мексіканскага пакутніка з часоў рэлігійных пераследаванняў; Мануэля Гансалеса Гарсію, заснавальніка Эўхарыстычнага саюзу ўзнагароджання і Кангрэгацыі Эўхарыстычных Місіянерак з Назарэту; кс. Людавіка Павоні, заснавальніка кангрэгацыі Сыноў Марыі Беззаганна Зачатай; кс. ...
Читать далее »Пантыфік адправіўся ў “Пятніцу міласэрнасці” да дзяцей-сірот
14 кастрычніка 2016 г. у другой палове дня, Святы Айцец, у рамках «Пятніц міласэрнасці», адправіўся ў «SOS-дзіцячую вёску», размешчаную ў рымскім мікрараёне Бачэа. Місія гэтай сеткі ўстаноў заключаецца ў аказанні дапамогі ўсім дзецям, пазбаўленым бацькоўскай апекі, або тым, якія рызыкуюць яе страціць. Рымская вёска складаецца з пяці будынкаў, у кожным з іх жывуць шэсць хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце да ...
Читать далее »Папа збірае Сінод Біскупаў на тэму моладзі
Святы Айцец Францішак, пасля кансультацый з біскупскімі канферэнцыямі, Усходнімі Каталіцкімі Цэрквамі і канферэнцыямі генеральных настаяцеляў манаскіх кангрэгацый, а таксама выслухаўшы прапановы Айцоў апошняга сінадальнага сходу, вырашыў, што ў кастрычніку 2018 годзе пройдзе XV Генеральная Звычайная Асамблея Сінода Біскупаў на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. Абраная тэма, гэта выраз пастырскай заклапочанасці Касцёла адносна моладзі, спасылка на высновы апошніх сінадальных асамблей ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!