Выхавацелі вучаць у першую чаргу сваім жыццём, больш чым словамі, заўважыў Папа ў пасланні да ўдзельнікаў сустрэчы лідараў італьянскай каталіцкай скаўцкай арганізацыі AGESCI, якая 25 жніўня 2024 года завяршылася ў Вероне. Пантыфік пажадаў, каб Асацыяцыя Каталіцкіх Скаўтак і Скаўтаў Італіі (L’Associazione Guide e Scout Cattolici Italiani) была “трэніровачнай залай хрысціянскага жыцця, магчымасцю братэрскай еднасці, школай служэння бліжняму, асабліва найбольш абяздоленаму ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Квіткі на папскую Імшу ў Бруселі разышліся за 90 хвілін
Усе індывідуальныя квіткі на папскую Імшу, якая адбудзецца 29 верасня 2024 года на стадыёне караля Бадуэна ў Бруселі, ужо разабраны. Як паведаміў інфармацыйнаму парталу CathoBel Герт Дэ Керпель, яны разышліся за 90 хвілін. Дэ Керпель, які з’яўляецца прэс-сакратаром арцыбіскупа Бруселя-Мехелена і галоўным рэдактарам хрысціянскага штотыднёвіка Tertio, адказвае за камунікацыю падчас візіту Папы Францішка ў Бельгію. Стадыён, адкрыты ў 1930 годзе, ...
Читать далее »Святы Айцец: памятаць у малітве пра краіны, у якіх ідзе вайна
На завяршэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 21 жніўня 2024 года ў Ватыкане, Святы Айцец згадаў пра народы, якія пакутуюць ад войнаў, заклікаючы працягваць маліцца за мір. “Калі ласка, давайце не будзем забываць пра змучаную Украіну, якая вельмі пакутуе. Давайце не будзем забываць пра М’янму, Паўднёвы Судан, Паўночнае Ківу і многія іншыя краіны, дзе ідзе вайна. Давайце будзем маліцца за мір. ...
Читать далее »Папа Францішак: смяротнае пакаранне – атрута для грамадства
Смяротнае пакаранне, далёкае ад правасуддзя, сілкуе пачуцце помсты, якое ператвараецца ў небяспечную атруту для арганізма нашых цывілізаваных грамадстваў, — нагадаў Папа Францішак. Святы Айцец напісаў прадмову да кнігі «Хрысціянін у камеры смяротнікаў. Маё служэнне побач з асуджанымі». Яе аўтар – 72-гадовы Дэйл Расінэла, у мінулым паспяховы юрыст з Уол-Стрыт, які з 1998 года разам са сваёй жонкай духоўна падтрымлівае асуджаных ...
Читать далее »Кардынал Бо: візіт Папы дасць новы імпульс Касцёлу ў Азіі
Святы Айцец убачыць дынамічную разнастайнасць Касцёла ў Азіі і веру яе жыхараў, — перакананы бірманскі кардынал Чарльз Маўнг Бо, старшыня Федэрацыі канферэнцыі епіскапатаў Азіі (FABC). Гаворачы пра рэлігійную сітуацыю на кантыненце, арцыбіскуп Янгона заўважыў, што ў нядзелю многія касцёлы там перапоўнены людзьмі, а, вернікі, якія эмігруюць у іншыя краіны, працягваюць захоўваць жывой сваю веру. “Яны з’яўляюцца нашымі місіянерамі”, — падкрэсліў ...
Читать далее »Папа накіраваў пасланне ў падтрымку праследаваных хрысціян
Папа Францішак накіраваў пасланне італьянскаму Камітэту Nazarat, які падтрымлівае праследаваных хрысціян, з нагоды дзесяцігоддзя малітоўнай ініцыятывы Ружанцы на плошчы ў Рыміні за мір ва ўсім свеце. У сваім пасланні Пантыфік падзякаваў за сведчанне любові і блізкасці да пакутуючых народаў. Ён падкрэсліў, што сёння чалавецтва як ніколі мае патрэбу ў Добрай Навіне пра мір, і кожны хрысціянін пакліканы яе абвяшчаць. Папа ...
Читать далее »Святы Айцец выбраў тэму Сусветнага дня міру – 2025
“Адпусці нам правіны нашы: адары нас Тваім супакоем” – такую тэму Святы Айцец выбраў на 58-ы Сусветны дзень міру, які будзе адзначацца 1 студзеня 2025 года. Папа прысвеціць ёй адмысловае пасланне. 8 жніўня 2024 года Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека выдала паведамленне, у якім патлумачыла, што тэма “сугучная біблійнаму і касцёльнаму сэнсу Юбілейнага года і натхнёная, у прыватнасці, энцыклікамі ...
Читать далее »Новы жэст салідарнасці Папы Францішка з Украінай
8 жніўня 2024 года Святы Айцец адправіць ва Украіну новую партыю прадуктаў харчавання, адзення і медыкаментаў. Грузавікі з гуманітарным грузам адправяцца ва Украіну ад рымскага касцёла святой Сафіі. Яны даставяць у зоны ваенных дзеянняў прадметы першай неабходнасці, такія як адзенне, лекі і прадукты харчавання, у асноўным кансервы з тунцом. За адпраўку і размеркаванне гуманітарнай дапамогі адказвае кардынал Конрад Краеўскі, прэфект ...
Читать далее »На працягу жніўня Святы Айцец заклікае маліцца за палітычных лідараў
На працягу жніўня Святы Айцец заклікае маліцца за палітычных лідараў. Ён абвясціў сваю інтэнцыю ў відэароліку, апублікаваным 30 ліпеня 2024 года Папскай сусветнай сеткай малітвы. “Сёння ў палітыкі не самая лепшая рэпутацыя: карупцыя, скандалы, адарванасць ад штодзённага жыцця людзей. Але ці можам мы прасоўвацца на шляху да ўсеагульнага братэрства без добрай палітыкі? – Не. Як казаў Павел VI, палітыка – ...
Читать далее »Папа міністрантам: еднасць з Богам дазваляе дзяліцца Яго любоўю
Святы Айцец перапыніў свой летні адпачынак дзеля сустрэчы з удзельнікамі ХIII Міжнароднай пілігрымкі міністрантаў. Яна прайшла ўвечары 30 ліпеня 2024 года ў Ватыкане. “Плошча святога Пятра – заўсёды прыгожая, але разам з вамі яна яшчэ прыгажэйшая!”, — сказаў Пантыфік, вітаючы сваіх маладых гасцей. Папа Францішак прапанаваў ім паразважаць на дэвізам пілігрымкі – «З табой» (Іс 41,10) – у канктэксце літургічнага ...
Читать далее »