Архив меток: новы навучальны год

Адбылася пілігрымка з Гродна ў Капцёўку з нагоды пачатку навучальнага года

Традыцыйна ў трэцюю нядзелю верасня адбылася пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы з нагоды пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года. Пілігрымка вырушыла з парафіі Святога Духа (Альшанка) пад кіраўніцтвам вікарыя парафіі кс. Андрэя Струкеля. У набажэнстве ўдзельнічала каля 250 вернікаў розных парафій і рознага ўзросту: малодшаму не споўнілася і ...

Читать далее »

Гродзенскі тэалагічны каледж імя св. Казіміра аб’яўляе набор студэнтаў на 2021/2022 навучальны год

Сярод галоўных мэт тэалагічнага каледжа ў Гродне – умацаванне веры, паглыбленне рэлігійных ведаў і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці. Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання – завочная. Заняткі праводзяцца ў 1-ю і 3-ю суботу і нядзелю месяца. Пасля заканчэння каледжа выпускнікі могуць працягваць навучанне ў каталіцкіх ВНУ і атрымаць ступень магістра або доктара. Навучэнцы ...

Читать далее »

У семінарыі ў Гродне ўрачыста распачаўся навучальны год

3 кастрычніка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася ўрачыстая цырымонія распачацця новага навучальнага года. Для семінарыі гэты год ужо 31-ы. Урачыстасць пачалася ў аўдыторыі імя св. Яна Паўла ІІ. Традыцыйна прагучала песня “Bogurodzica”. Усіх прысутных прывіталі прэфект семінарыі кс. Ян Раманоўскі і рэктар кс. Віталь Вайцяхоўскі. Словы прывітання выказаў таксама біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх падкрэсліў, што семінарыя ...

Читать далее »

30-ы навучальны год распачаўся ў Гродзенскай семінарыі

30 верасня ўрачыстым актам інаўгурацыі навучальнага года Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне ўжо ў 30-ы раз прыняла маладых людзей, якія праз чалавечую, інтэлектуальную, духоўную і пастырскую фармацыю хочуць аддацца выключнаму служэнню Богу і Касцёлу, паведамляе grodnensis.by. На інаўгурацыю прыбыло шмат гасцей. Прысутнічалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф ...

Читать далее »

«Школа сямейнага жыцця» ў Мінску аб’яўляе набор слухачоў

«Школа сямейнага жыцця» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Мінску аб’яўляе набор слухачоў на 2019/2020 гг. Прыём дакументаў адбудзецца 7 верасня з 17 да 19 гадзін у мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл). Жадаючыя могуць атрымаць падрабязную інфармацыю па тэлефоне: +375 44 759 45 25 (а. Сяргей Трысцень OCD) Неабходныя дакументы: просьба аб прыняцці; біяграфія; рэкамендацыя пробашча; 2 фатаграфіі; ксеракопія ...

Читать далее »

Катэхетычны каледж у Баранавічах распачынае ўступную кампанію

Катэхетычны каледж імя З. Лазінскага ў Баранавічах паведамляе аб прыёме кандыдатаў на 2019–2020 навучальны год. Каб стаць навучэнцам каледжа, неабходна: 1. Вызначыцца са спецыялізацыяй. Набор адбываецца ў адну з чатырох груп па спецыялізацыі на выбар: а) катэхетыка (катэхет-арганізатар літургіі; катэхет-арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку); б) агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса); в) сямейнае кансультаванне; г) кансультаванне ў галіне залежнасцяў. Спецыяльнасць ...

Читать далее »

Семінарыя ў Гродне стала міждыяцэзіяльнай. 19 верасня тут распачаўся навучальны год

19 верасня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне распачаўся новы навучальны год. Святую Імшу з гэтай нагоды ў семінарыі цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе Catholic.by. Іерарх прыгадаў, што ў 1990 годзе ён стаяў ля вытокаў гэтай установы, якая стала першай каталіцкай семінарыяй у Беларусі на той час. На першым курсе ў ёй вучыліся і семінарысты з Украіны, таму яна ...

Читать далее »

Моладзь з Браслава арганізавала «School party»

У пачатку навучальнага года моладзь з Браслава правяла вечарыну для школьнікаў і студэнтаў. Гэта была добрая нагода, каб разам сабрацца на малітве, а затым супольна правесці вечар у танцах і забавах. На «School party» у Браслаў завітала моладзь з Мёраў, Слабодкі, а таксама з Глыбокага. Вечар распачаўся сумеснай адарацыяй і малітвай у інтэнцыі паспяховага навучання, а ўжо затым жадаючыя прадэманстравалі ...

Читать далее »

У Браславе адбылося благаслаўленне дзяцей і моладзі на новы навучальны год

Як кожны год на пачатку верасня ў касцёле кс. пробашч Станіслаў Мжыглуд асвяціў школьныя прылады, каб Пан Бог благаславіў вучням і студэнтам на новы навучальны школьны і катэхетычны год. Падчас Святой Імшы вернікі маліліся ў інтэнцыі бацькоў, настаўнікаў, катэхэтаў і выхавацеляў.  За ўсіх дзяцей і моладзь, якія распачалі новы навучальны і катэхэтычны год, за тых хто ў гэтым годзе пайшоў ...

Читать далее »

У «Мiнскiм тэалагiчным каледжы імя св. Яна Хрысцiцеля» адкрыўся новы навучальны год

5 верасня ў «Мiнскiм тэалагiчным каледжы імя св. Яна Хрысцiцеля» ўрачыста распачаўся новы навучальны год. Яго адкрыццё адбылося ў касцёле святых Сымона і Алены. Цырымонія адкрыцця пачалася святой Імшой, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. «Каледж каталiцкай тэалогii iмя св. Яна Хрысцiцеля, якi паўстаў у 2013 г. з заснаванага ў 2010 г. Цэнтра падрыхтоўкi катэхетаў, сёння пачынае пiсаць сваю ...

Читать далее »