Гродзенскі тэалагічны каледж імя св. Казіміра аб’яўляе набор студэнтаў на 2021/2022 навучальны год

Сярод галоўных мэт тэалагічнага каледжа ў Гродне – умацаванне веры, паглыбленне рэлігійных ведаў і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці. Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання – завочная.

Заняткі праводзяцца ў 1-ю і 3-ю суботу і нядзелю месяца.

Пасля заканчэння каледжа выпускнікі могуць працягваць навучанне ў каталіцкіх ВНУ і атрымаць ступень магістра або доктара.

Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, пастаральнай), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, літургіі, кананічным праве, патралогіі, сямейнай этыцы, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофскіх навуках (гісторыі філасофіі, тэадыцэі), псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы, сродках масавай камунікацыі і іншых дысцыплінах згодна з нормамі і вучэннем Каталіцкага Касцёла.

Дакументы, неабходныя для паступлення:

• заява (напісаная ўласнаручна);

• біяграфія (напісаная ўласнаручна);

• рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;

• копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;

• копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі ці iншыя дакументы аб адукацыi;

• копiя пашпарта (с. 31–33);

• 4 фотаздымкi 3х4;

• медыцынская даведка;

• анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў).

Дакументы прымаюцца пасля папярэдняга запісу з 1 чэрвеня да 20 жніўня кожны аўторак з 10.00 да 12.00 у біскупскай курыі па адрасе: г. Гродна, вул. К. Маркса, 4.

Папярэдні запіс па тэлефонах: + 375 (29) 887 71 05; +375 (15) 261 05 24

e-mail: kaledz.tealagiczny@gmail.com

Кваліфікацыйная размова адбудзецца 24 жніўня ў 11 гадзін.

Дакументы падаюцца асабіста.

Адміністрацыя Тэалагічнага каледжа імя св. Казіміра

grodnensis.by

для друку для друку