З 16 па 20 жніўня ў Навагрудку будзе праходзіць першы мастацкі пленэр пры касцёле Cвятога Міхала Арханёла. Правядзе яго Надзея Бука. Каб рабіць замалёўкі на прыродзе не абавязкова быць прафесійным мастаком, дастаткова вашага жадання. У праграме пленэру: — маляванне пейзажаў і архітэктуры Навагрудку, — майстар-класы, — экскурсіі па гораду і наваколлі, — святая Імша. Паведаміць аб удзеле неабходна да 10 ...
Читать далее »Архив меток: Навагрудак
Рэкалекцыі Асацыяцыі Святой Сям’і прайшлі ў Навагрудку
18 па 24 ліпеня каля 20 сем’яў з Асацыяцыі Святой Сям’і пры Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ўдзельнічалі ў штогадовых летніх рэкалекцыях у Навагрудку. Традыцыйна сем’і праводзяць рэкалекцыі разам з дзецьмі. Падчас канферэнцый і працы ў групах для дарослых арганізуюцца адмысловыя заняткі і майстар-класы для дзяцей. Дзякуючы супрацоўніцтву Кангрэгацыі і моладзі з мінскай парафіі св. Яна Евангеліста і св. ...
Читать далее »Ігнацыянскія рэкалекцыі пройдуць летам у Навагрудку
З 11 па 18 ліпеня ў Навагрудку айцы езуіты ў чарговы раз арганізуюць ігнацыянскія рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні па методыцы святога Ігнацыя Лаёлы працягваюцца цэлы тыдзень, праходзяць у маўчанні, кожны дзень адбываецца размова з духоўным кіраўніком. Узяць у дзел у рэкалекцыях могуць усе ахвотныя вернікі, кансэкраваныя асобы і святары. Для тых, хто будзе ўдзельнічаць упершыню, прадугледжаны больш кароткі тэрмін духоўных практыкаванняў. ...
Читать далее »У Навагрудку асвяцілі адноўлены алтар
19 чэрвеня ў касцёле Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбылося асвячэнне адноўленага алтара Святога Крыжа, які разам з будынкам касцёла быў знішчаны бальшавікамі пасля ІІ Сусветнай вайны. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У гаміліі іерарх раскрыў сутнасць Крыжа Хрыстаа, а на заканчэнне Імшы асвяціў адноўлены алтар. Пасля адбылося адкрыццё выставы мастацкіх твораў Анатоля Наліваева пад назвай «Храмы Радзімы». ...
Читать далее »Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у Навагрудку асвеціць адбудаваны алтар і ўрачыста адкрые мастацкую выставу
19 чэрвеня ў 11.00 у касцёле Cвятога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудзецца ўрачыстае асвячэнне алтара Святога Крыжа, якое здзейсніць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Алтар Святога Крыжа быў знішчаны ў савецкія часы, разам з касцёлам. Некалькі месяцаў таму намаганнямі мясцовай супольнасці вернікаў і людзей добрай волі ён быў адбудаваны паводле старых фотаздымкаў. Ансамбль барочнага алтара ўпрыгожвае фігура ўкрыжаванага Езуса Хрыста, якая, паводле ...
Читать далее »Рэкалекцыі ў Навагрудку з айцом Аляксандрам Жарнасекам МІС (+праграма)
З 18 па 20 чэрвеня пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі на тэму звязаную з пазнаннем Божага слова. Рэкалекцыі правядзе айцец марыянін Аляксандр Жарнасек, пробашч з Росіцы, які на працягу 12 гадоў праводзіў рэкалекцыі ў Оршы, шматгадовы капелан 12-й калоніі ў Оршы. Пятніца, 18 чэрвеня: 18.00 – святая Імша; 19.00 – вячэра; 20.00 – Адарацыя, споведзь; 21.00 ...
Читать далее »Працуеш у ІТ-сферы і хочаш узмацніць адносіны з Богам? Запрашаем на рэкалекцыі для айцішнікаў
З 11 па 13 чэрвеня ў Навагрудку пры касцёле Святога Міхала Арханёла адбудуцца рэкалекцыі для працаўнікоў ІТ-сферы на тэму неабходнасці малітвы, шляху і дарастання да адносін з Богам праз малітву. У праграме цікавыя канферэнцыі, малітва, абмен досведам у хрысціянскіх праектах і многае іншае. Рэкалекцыі правядуць кс. Яўген Шымановіч з Глыбокага (Віцебская дыяцэзія), які да святарства працаваў праграмістам, а таксама кс. ...
Читать далее »Біблійная школа ў Навагрудку распачынае новы фармат
Пачынаючы з чарговай сустрэчы, якая адбудзецца з 28 па 30 мая, Біблійная школа “Профэтэс” у Навагрудку распачынае новы, больш даступны фармат навучання. Цяпер навучанне будзе сумяшчаць у сабе больш дакладную працу па зместу Бібліі, паралельна вывучаючы Стары і Новы Запавет, засяроджваючыся на характарыстыцы паасобных Біблійных кніг абодвух запаветаў. Дадаецца таксама адна гадзіна для вывучэння старажытных біблійных моваў, дзеля агульнай арыентацыі ...
Читать далее »Біблійная школа “Профэтэс” вачыма яе выкладчыкаў
У красавіку біблійная школа “Профэтэс”, якая працуе пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку, працягнула сваю работу. Гэта ўжо чацвёртыя заняткі (першыя адбыліся 22-24 студзеня). Карэспандэнт парафіяльнай газеты Фаіна Малюжэнец запыталася ў біблійных багасловаў пра іх бачанне гэтай евангелізацыйнай ініцыятывы. Дзеля інтэрв’ю ў перапынках паміж лекцыямі я сустрэлася з яе выкладчыкамі. Мае мэты былі розныя. Па-першае, хацелася больш дэтальна прыгледзецца ...
Читать далее »Рэкалекцыі «Адчуць Божую міласэрнасць» пройдуць у Навагрудку
З 23 па 25 красавіка пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдуць рэкалекцыі на тэму «Адчуць Божую міласэрнасць», якія правядзе ксёндз Віктар Ханько, пробашч парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах (Гродзенская дыяцэзія). Разуменне і вера ў моц Божага прабачэння і міласэрнасці для сучаснага чалавека — рэч надзвычай складаная і абстрактная. А яшчэ больш складана прыняць Божую міласэрнасць і ...
Читать далее »