Архив меток: Мёры

“Сведкі веры ў нованароджанага Езуса Хрыста”. У Мёрах адбыўся фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеема” (+відэа)

У Віцебскай дыяцэзіі ёсць добрая традыцыя: збірацца на пачатку года, каб разам радавацца нараджэнню Езуса Хрыста і праслаўляць Яго сваімі талентамі. Гаворка пра ўсім вядомы фестываль “Зорка Бэтлеема”, які сёлета ХХІ раз прайшоў у Мёрах. Раніцай 3 студзеня ўдзельнікаў з Браслава і Полацка, Варапаева і Мінска, Глыбокага і Пастаў гасцінна прымалі ў мясцовым доме культуры. Да конкурснай праграмы падрыхтаваліся таксама ...

Читать далее »

У Мёрах пройдзе чарговы фестываль-конкурс каляднай песні “Зорка Бэтлеема”

Запрашаем да ўдзелу ў дыяцэзіяльным фестывалі каляднай песні “Зорка Бэтлеема”, які адбудзецца 3 студзеня 2026 года. Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях: малодшая (да 8 гадоў), сярэдняя (9-12 гадоў) і старэйшая (13-17 гадоў) па намінацыях: сола, гурт, інструментальная творчасць. Да ўдзелу запрашаюцца творчыя калектывы ад парафій. Працягласць выступлення не павінна перавышаць 20 хвілін. Удзельнікам конкурсу неабходна прайсці анлайн рэгістрацыю тут ...

Читать далее »

Лістападаўскі з’езд святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі прайшоў у Мёрах

11 лістапада ва ўспамін св. біскупа Марціна Турскага ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах праходзіла сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі разам з біскупам Алегам Буткевічам. Як адзначыў на самым пачатку іерарх, “перад усім гэта сустрэча з Езусам, са Словам Божым, якому мы сталіся слугамі. Божае слова нагадвае, каб не чакаючы ўзнагароды тут у гэтым свеце, мы ...

Читать далее »

У касцёле ў Мёрах дзейнічае фотавыстава, прысвечаная ксяндзу Яну Грабоўскаму

30 красавіка 2025 года спаўняецца 40 гадоў з дня адыходу ў вечнасць ксяндза Яна, які 28 гадоў свайго жыцця прысвяціў Мёрскай парафіі. Яго душпастырская дзейнасць выпала на часы ваяўнічага атэізму. Святар быў нявінна асуджаны, аднак не згубіў веру і годна рэалізаваў сваё пастырскае пакліканне. Жыццё і дзейнасць ксяндза Яна Грабоўскага — гэта ўжо гісторыя. Пра яго памятаюць пераважна людзі старэйшага ...

Читать далее »

Больш 50 прац прынялі ўдзел у выставе «Хрыстос нарадзіўся!» у Мёрах

6 студзеня ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана ў Мёрах былі падведзены вынікі выставы малюнкаў і стаенак «Хрыстос нарадзіўся!», якая праходзіла ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі з 24 снежня па 6 студзеня. На выставе ў гэтым годзе былі прадстаўлены 53 работы. Пасля Літургіі адбылося падвядзенне вынікаў выставы. Пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік выказаў словы ўдзячнасці ўсім дзецям, якія прынялі ўдзел, а ...

Читать далее »

Юбілейны конкурс каляднай песні прайшоў у Мёрах (+відэа)

Распачынаць новы год з праслаўлення Хрыста Нованароджанага на фестывалі “Зорка Бэтлеема” – добрая шматгадовая традыцыя. А 2025 год стаў асаблівым.  Трэцяга студзеня ўжо 20 раз мёрскі дом культуры збіраў гасцей з розных куточкаў Віцебскай дыяцэзіі. На пачатку конкурсу прысутных прывітаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Ён нагадаў як анёлы першыя абвясцілі нараджэнне Езуса Хрыста радасным спевам, а сёння прысутныя маюць магчымасць ...

Читать далее »

Ва ўрачыстасць святога Язафата ў Мёрах ушанавалі яго рэліквіі

12 лістапада ў гонар св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, галоўнага апекуна Віцебскай дыяцэзіі і парафіі ў Мёрах святочную Эўхарыстыю ўзначаліў ксёндз Віктар Сініцкі SCJ, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне. Сярод прысутных святароў на ўрачыстасці былі кс. Уладзіслаў Шарковіч, пробашч парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Дрысвятах і кс.Іван Кароткін, пробашч парафіі Святога Міхала Арханёла ў Лужках. ...

Читать далее »

Адпустовая ўрачыстасць і асвячэнне пладоў новага ўраджаю адбыліся ў Мёрах

15 жніўня ў нашай святыні адбылася адпустовая парафіяльная ўрачыстасць у гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Ганаровым госцем свята стаў канцлер Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі ксёндз канонік Віктар Місевіч, які ўзначаліў Эўхарыстыю а 18-ай гадзіне. Канцэлебраваная святая Імша распачалася з урачыстага ўваходу літургічнай службы і святароў у храм, дзе чакалі вернікі, каб праславіць Панну Марыю і падзякаваць Богу за сёлетні ўраджай. Па ...

Читать далее »

У Мёрах прайшоў адкрыты турнір Віцебскай дыяцэзіі па міні-футболе сярод міністрантаў

11 ліпеня з нагоды юбілею 25-годдзя Віцебскай дыяцэзіі ў Мёрах прайшоў адкрыты турнір па міні-футболе сярод міністрантаў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел чатыры каманды з трох дыяцэзій: Віцебскай, Гродзенскай і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Прыняць удзел у спаборніцтвах акрамя гаспадароў пажадалі каманды міністрантаў з Глыбокага, Гервятаў (Гродзенская дыяцэзія) і Маладзечна (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). Праграма турніру распачалася ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе ўдзельнікаў ...

Читать далее »

Мёрскія парафіяне здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў Будслаў

11 мая вернікі з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый у Будславе, каб скласці свае падзякі і просьбы да Маці Божай. Прыемнай нечаканасцю для пілігрымаў стала сустрэча і супольная малітва з арцыбіскупам Юзафам Станеўскім. Аўтобусная пілігрымка да цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай у маі, калі няма ніякіх урачыстасцяў, на першы погляд падаецца нязвыклай, ...

Читать далее »