Архив меток: моладзь

Маёўка моладзі пройдзе ў Удзеле

Дарагая моладзь! Вучні школаў, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючыя маладыя людзі, запрашаем вас 7 мая 2022 г. на “МАЁЎКУ”, якая адбудзецца ў аг. Удзела, Глыбоцкі р-н. У праграме: Св. Імша, канферэнцыя, гульні і спевы, вогнішча. Пачатак 15.00 Заканчэнне 22.00 Просім паведаміць аб прысутнасці да 05.05.2022 па тэлефоне +37529 566 48 33 — кс. Алег альбо e-mail: ddm.vicebsk@gmail.com     ...

Читать далее »

«Дух павёў яго на пустыню»: у Оршы адбыліся рэкалекцыі для моладзі

5-8 сакавіка ў Оршы адбыліся рэкалекцыі для моладзі 18-35 год. Якія асацыяцыі ў вас узнікаюць, калі вы чуеце слова «пустыня»? Напэўна, у большасці з нас перад вачыма адразу ўзнікае шмат пяску, гарачыня, а яшчэ думкі аб выпрабаваннях і цяжкасцях. А ці вы былі калі-небудзь на пустыні? Удзельнікі рэкалекцый «Дух павёў Яго на пустыню…» мелі магчымасць выйсці на пустыню, каб засяродзіцца ...

Читать далее »

Трапіць у Будслаў — у віртуальнай пілігрымцы школьнікаў з Нарачы

Вучні Нарацкай сярэдняй школы №2 разам са сваімі педагогамі стварылі ўнікальны анлайн-праект — віртуальную пілігрымку ў Будслаў. Духоўна-пазнавальны ролік ад школьнікаў з Нарачы змешчаны на youtube-канале мядзельскай раённай газеты «Нарачанская зара». Паколькі пасля пажару ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай да гэтага часу набажэнствы ў касцёле не праводзяцца, праект нарачанцаў дапамагае ўсім ахвотным прынамсі віртуальна дакрануцца да вялікай святыні нашага ...

Читать далее »

Папа Францішак да моладзі: будзьце крытычным сумленнем грамадства

Папа ўзначаліў св. Імшу ў ватыканскай базыліцы ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Сёлета ўпершыню менавіта ў апошнюю нядзелю літургічнага года адзначаецца дыяцэзіяльны 36-ы Сусветны дзень моладзі. У сваёй гаміліі, цалкам скіраванай да моладзі, Папа Францішак падкрэсліў, што “Езус будзе мець апошняе слова ў нашым існаванні”. “Гэтае прароцтва надзеі асвятляе нашы ночы. Яно кажа нам, што Бог прыходзіць, прысутнічае, што Ён ...

Читать далее »

«Савіо-Клуб» пры мінскім араторыі ўрачыста распачаў новы душпастырскі год

Новы душпастырскі год суполка для падлеткаў «Савіо-Клуб» у мінскім араторыі, які дзейнічае пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы, распачалася ў два этапы. Першы этап адбыўся 25 верасня ў суботу. Дзеці, іх бацькі і аніматары клуба сабраліся на сямейны пікнік. Нягледзячы на даволі мокрае надвор’е сумесны грыль і пасілак адбыліся ў духу радасці і аптымізма. Пасля сумеснага спажывання ежы ўдзельнікаў ...

Читать далее »

Папа да моладзі: нікому і ніколі не позна змяніць сваё жыццё

Ты не можаш заставацца на зямлі «шкадуючы сябе», цябе чакае місія! Таму, у імя Хрыста, кажу табе: Устань і давай сведчанне”, — звярнуўся Папа ў пасланні на 36-ы Сусветны дзень моладзі. Упершыню свята пройдзе ў дыяцэзіях свету не ў Пальмовую нядзелю, а ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету – 21 лістапада 2021 г. на тэму: “Устань! Зраблю цябе слугою і сведкам ...

Читать далее »

Што рабіць, калі моладзь не хоча хадзіць у касцёл?

Часцей за ўсё цяжкасці рэлігійнага выхавання датычаць моладзі ва ўзросце 13–18 гадоў. Тады бацькі часцей за ўсё могуць пачуць, што іх дзіця не пойдзе ў касцёл або на споведзь, што яму не патрэбна катэхеза да канфірмацыі. Бунтар апраўдваецца тым, што яму проста не хочацца. Што тады адбываецца з маладым чалавекам? У сітуацыі, калі сям’я поўная, моцна веруючая і практыкуючая, дзе ...

Читать далее »

Святы Айцец да моладзі: споведзь – сакрамант радасці

Самай вялікай марай у жыцці чалавека з’яўляецца любоў, якая, аднак, патрабуе высілкаў, як і ўсё вялікае ў жыцці, нагадаў Папа Францішак славацкай моладзі, з якой сустрэўся 14 верасня 2021 года ў горадзе Кошыцы. “Сябры, не будзем баналізаваць любоў, бо гэта не толькі эмоцыя ці пачуццё, яны бываюць толькі на пачатку. Любоў не значыць мець “усе і адразу”, не адпавядае логіцы ...

Читать далее »

Фестываль хрысціянскай музыкі прайшоў на Глыбоччыне

14 жніўня пры парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле (Глыбоцкі дэканат) упершыню адбыўся фестываль хрысціянскай музыкі — SD FEST. Музычны фэст прайшоў у дзень успаміну св. Максіміліяна Марыі Кольбэ пад дэвізам «У любові няма страху». У Удзела прыехала моладзь з Віцебска, Мінска, Брэста, Варапаева, Браслава, Полацка, Падсвілля. Арганізавала SD FEST моладзь з Глыбокага разам з кс. Яўгенам Шымановічам, ...

Читать далее »

Экуменічная пілігрымка ў інтэнцыі кліматычнай справядлівасці

14 жніўня 2021 года з польскай Зялёнай Гуры вырушыла экуменічная пілігрыма ў інтэнцыі кліматычнай справядлівасці і прыцягнення ўвагі да праблем навакольнага асяроддзя. Канчатковым пунктам малітоўнага падарожжа стане шатландскі горад Глазга, дзе з 1 па 12 лістапада пройдзе Канферэнцыя ААН аб змене клімату. У пілігрымцы бяруць удзел каля трыццаці юнакоў і дзяўчат розных канфесій і нацыянальнасцей. Працягласць падарожжа – 1450 км. ...

Читать далее »