Паводле даных газеты «La Croix», на Юбілей Моладзі ў Рым прыбудзе каля 25 тысяч французаў – гэта нашмат больш, чым з многіх “традыцыйна каталіцкіх” краін. З самога Парыжа чакаецца больш за 1 500 чалавек. Пілігрымы з Францыі падрыхтавалі ўласны гімн «Пакаленне Юбілею» (Génération Jubilé) і тэатральную пастаноўку «Перад крамай ювеліра» паводле твора Караля Вайтылы. «Мы хочам кранаць гледачоў і перадаць ...
Читать далее »Архив меток: моладзь
У Удзеле ў «Сялібе Беззаганнай» упершыню адбыліся рэкалекцыі для моладзі
З 8 па 11 ліпеня ў Удзеле прайшлі рэкалекцыі для чальцоў Эўхарыстычнага руху маладых. Месцам іх правядзення стаў Дом Марыі, які быў урачыста адчынены 3 мая гэтага года. Рэкалекцыі для моладзі сталі першымі, якія адбыліся ў новапабудаванай «Сялібе Беззаганнай». Эўхарыстычны рух маладых (ЭРМ) — гэта касцёльны рух, што аб’ядноўвае дзяцей і моладзь, якія разам перажываюць Евангелле і разам з Езусам ...
Читать далее »“Езус ідзе з вамі”: у Гродне стартавалі Агульнабеларускія дні моладзі
20 чэрвеня ў парафіi Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне пачаліся Агульнабеларускія дні моладзі. Дэвіз форуму – “Мы – пілігрымы надзеі”, ён сугучны з дэвізам Юбілейнага 2025 года – “Пілігрымы надзеі”. На сустрэчу прыбыло каля 600 маладых людзей з усіх дыяцэзій Касцёла на Беларусі, большая частка з Гродзенскай. Ад імя ўсёй супольнасці мясцовага Касцёла ўдзельнікаў прывітаў у парафіяльнай святыні біскуп Гродзенскі Уладзімір ...
Читать далее »Францыя: усё больш моладзі вывучае тэалогію
Духоўнае адраджэнне ў Францыі, якое назіраецца ў апошнія гады, праяўляецца не толькі ў жаданні ахрысціцца, але і ў жаданні браць удзел у закрытых рэкалекцыях і навучацца на тэалагічных факультэтах. Па словах Веранік Бруар-Буто, дырэктаркі па праграмах бакалаўрыяту ў Каталіцкім інстытуце ў Парыжы, студэнцкі склад маладзее, а некаторыя вывучаюць тэалогію паралельна з прафесійнай дзейнасцю. Гэта хрысціяне, якія жадаюць удзельнічаць у жыцці ...
Читать далее »Цешуся, што магу праславіць Бога талентам. Цікавае захапленне 14-гадовай Аліны
Аліна Заплеціна – падлетак. Дзяўчына ходзіць у школу, спявае ў парафіяльным хоры, вядзе каталіцкі Тік-Ток блог. А калі застаецца вольны час, піша абразы. Сваю першую ікону яна стварыла мінулай вясной, маючы 13 гадоў. Гэта быў абраз Маці Божай Вострабрамскай. Сур’ёзная не па гадах Аліна прызнаецца, што ёй вельмі блізкі культ Божай Міласэрнасці. “Маці Божая Вострабрамская, па іншаму – Маці Міласэрнасці, ...
Читать далее »Трохдзённая сустрэча сэрцанскай моладзі прайшла ў Паставах
28 сакавіка 2025 года распачалася трохдзённая сустрэча сэрцанскай моладзі пад дэвізам «Слядамі шаноўнага Слугі Божага Яна Леона Дэона». У першы дзень удзельнікі маліліся супольным Крыжовым шляхам, а потым удзельнічалі ў Ахвяры св. Імшы, пазней выслухалі канферэнцыю, якую прамовіў кс. Генадзь Лаўніковіч SCJ. У сваёй прамове святар закрануў тэму выхавання сэрцанскай моладзі. Праца ў групах аб’яднала хлопцаў і дзяўчат і дапамагла ...
Читать далее »Святы Айцец правёў тэлемост з украінскай моладдзю
Увечары 1 лютага 2025 года Папа Францішак правёў гадзінную анлайн-сустрэчу з 250 украінскімі юнакамі і дзяўчатамі, якія сабраліся ў кіеўскім грэка-каталіцкім катэдральным саборы Уваскрасення Хрыстовага. Быць патрыётамі і любіць сваю Айчыну, параненую вайной, — заклікаў Пантыфік у размове з маладымі католікамі лацінскага і грэка-каталіцкага абрадаў, якія прыбылі ў сталіцу з розных куткоў Украіны, а таксама далучыліся з Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі, ...
Читать далее »У Гродне прайшла сустрэча моладзі ўсіх мясцовых парафій
11 студзеня ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі адбылася аплаткавая сустрэча для моладзі ўсіх парафій горада. Сустрэча прайшла пад дэвізам “У Бетлеем паспяшаемся!”. Мерапрыемства распачалося адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту. На адарацыі вікарый гродзенскай катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя кс. Яўген Амасёнак засяродзіў увагу на тым, што Бог любіць кожнага такім, які ён ёсць. Маладыя вернікі са сваімі душпастырамі дзякавалі ...
Читать далее »Моладзь са Смаргоні здзейсніла пілігрымку па Віцебшчыне
Традыцыйная пілігрымка моладзі парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні ў гэтым годзе прайшла па тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі. Гэтая пілігрымка здзяйсняецца ў гонар нябеснага апекуна смаргонскай парафіі. Маладыя людзі са сваім пробашчам кс. Яўгенам Учкуронісам наведалі святыні віцебскай зямлі, пабудаваныя ў розных архітэктурных стылях, пабывалі ў Нацыянальным парку “Браслаўскія азёры”, у аграгарадку Друя, які знаходзіцца на самым краі Беларусі, пабачылі ...
Читать далее »Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка ў Будслаў запрашае ўдзельнікаў
З 30 чэрвеня па 6 ліпеня запланавана Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка ў Нацыянальны санктуарый у Будславе. Завершыцца яна ўрачыстасцю ў гонар Маці Божай Будслаўскай. За шэсць дзён пілігрымкі яе ўдзельнікі пераадолеюць 105 кіламетраў шляху. Пілігрымы будуць жывымі сведкамі Хрыста, евангелізуючы людзей, якіх сустрэнуць, паўдзельнічаюць у рэкалекцыях, будуць працаваць у групах, убачаць прыгожыя краявіды нашай бацькаўшчыны і, канешне, занясуць свае інтэнцыі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!