Зігзагі лёсу: вежа, якая не давала слухаць «Ватыканскае радыё», перададзена касцёлу. Пробашч каталіцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску кс. Юрый Санько распавёў, як будуць выглядаць касцёл і прылеглая тэрыторыя пасля рэстаўрацыі. Нагадаем, цяпер працягваецца збор сродкаў, неабходных для правядзення работ, і за кожнае ахвяраванне ад 3 рублёў парафія аддзячыць пяццю месяцамі малітвы. На тэрыторыі, якую ўлады перадалі ...
Читать далее »Архив меток: Мінск
У Мінску зроблены чарговы крок на шляху дыялогу паміж прадстаўнікамі Касцёла і ісламу
7 мая рыма-каталіцкую парафію Маці Божай Будслаўскай у Мінску наведалі імам з міністэрства па справах рэлігіі Турцыі Мустафа Такасі і аташэ па справах рэлігій пры пасольстве Турэцкай Рэспублікі Байрам Оздэмір, паведамляе Catholic.by. Сустрэча прайшла ў межах міжрэлігійнага дыялогу і стала своеасаблівым адказным візітам на ўдзел прадстаўніка Касцёла кс. каноніка Францішка Рудзя, пробашча парафіі на Каменнай Горцы, у красавіцкіх чытаннях «Ісламскія ...
Читать далее »Футбольны турнір у гонар св. Дамініка Савіо адбыўся ў Мінску
5 мая араторый імя св. Яна Боска пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску сабраў юнакоў 13-15 гадоў для ўдзела ў футбольным турніры ў гонар святога Дамініка Савіо, маладога выхаванца ксяндза Боска, паведамляе sdb.by. Турнір адбываецца ўжо шосты раз, у гэтым годзе ён сабраў 5 каманд: ФК “Дамінік” (Мінск, Серабранка), ФК “Радасць” (Беразінскае), ФК “Фавор” (Полацк), FC “Bosco” (Смаргонь) і ФК ”Міхаэль” ...
Читать далее »“Бог жыве”: у Мінску прайшоў міжхрысціянскі музычны фэст
У Мінску ў гатэлі “Манастырскі” 15 красавіка з нагоды велікодных святаў і трохгоддзя няспыннай малітвы за Беларусь адбыўся міжхрысціянскі музычны фэст “Бог жыве”, які сабраў больш за 100 слухачоў і ўдзельнікаў – вернікаў каталіцкай, праваслаўнай і евангельскіх канфесій. Распачаўся фэст з малітвы “Ойча наш”. Затым перад слухачамі выступілі Віктар Козел з гурта “Тэзаўрус”, Зміцер Цярэнцьеў, гурты “Зоркі забылі зьзяць” і “Рыбы”. Завяршыўся ...
Читать далее »«Пане, дай мне гэтай вады»: у Мінску пройдуць Салезіянскія дні моладзі (+праграма)
З 15 па 17 красавіка ў Мінску, у парафіі Св. Яна Хрысціцеля, пройдуць Салезіянскія дні моладзі пад дэвізам «Пане, дай мне гэтай вады». Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў. У часе сустрэчы маладых вернікаў чакае супольная малітва, канферэнцыі па актуальных пытаннях, карысныя воркшопы, цікавы вечар у Мінску і музычна-евангелізацыйны канцэрт. Зарэгістравацца можна на сайце ...
Читать далее »У Мінску пройдзе фэст хрысціянскай музыкі «Бог жыве»
15 красавіка, у нядзелю, а 17-й гадзіне ў Мінску адбудзецца канцэрт пад назваю «Бог жыве». Фэст хрысціянскай музыкі, як называюць яго арганізатары, ладзіцца з нагоды святкавання Уваскрасення Хрыста і 3-годдзя Няспыннай малітвы за Беларусь. У фэсце прымуць удзел музыкі розных хрысціянскіх канфесій, а менавіта: «РЫБЫ», «Зоркі забылі зьзяць», Зміцер Цярэнцьеў і Віктар Козел (гурт «Тэзаўрус»). Для канцэрта арганізатары выбралі пляцоўку ...
Читать далее »У Мінску працуе выстава 19-гадовага мастака Ягора Арлова
Першая персанальная выстаўка графікі Ягора Арлова «Цыклон» праходзіць ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы. Выстаўка будзе працаваць да 25 мая. Куратар выстаўкі — мастак Надзея Бука. На экспазіцыі прадстаўлены працы за 2017-2018 гг., выкананыя любімымі матэрыяламі аўтара — каляровымі алоўкамі. Назву выстаўкі мастак абраў не выпадкова: асноўны сюжэт яго графічных карцін — неба. Аўтар выяўляе яго ...
Читать далее »28 сакавіка ў Мінску пройдзе «Ноч канфесіяналаў»
Душпастырская ініцыятыва чыкагскіх католікаў упершыню адбылася ў 2007-м годзе і паступова распаўсюдзілася па ўсім свеце. У Мінску яна ладзіцца ўжо сёмы год. У беларускай сталіцы «Ноч канфесіяналаў» традыцыйна пройдзе ў касцёле Маці Божай Будслаўскай і сёлета адбудзецца 28 сакавіка. У гэты дзень там будзе магчымасць прыступіць да споведзі з 18.00 да 24.00. «Гэта ініцыятыва прызначана ў першую чаргу для тых, ...
Читать далее »Апостальскі Нунцый на Пальмовай нядзелі ў Мінску: Крык Езуса на крыжы — гэта зварот вучыцца міласэрнасці
25 сакавіка Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр цэлебраваў у мінскай архікатэдры св. Імшу на 13.00, паведамляе Catholic.by. «Пальмовая нядзеля — гэта ўспамін таго, як Езус Хрыстус увайшоў у Ерузалем. Ён прыехаў з вядомай ужо Яму і Богу мэтай — збаўленне свету праз сваю смерць і ўваскрасенне», — адзначыў іерарх. Паводле яго слоў, разважаючы ў Вялікі тыдзень над шляхам ...
Читать далее »“Вечары для закаханых” будуць праводзіцца ў Мінску
З 4 красавіка 2018 года пры архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску будуць праводзіцца “Вечары для закаханых”. Пачатак у 19.00. Сардэчна запрашаюцца ўсе пары, якія толькі сустракаюцца, ужо вырашылі ажаніцца і якія нават пра гэта не думалі. “Вечары для закаханых” — цудоўная магчымасць распазнаць сваё пакліканне, паглыбіць свае адносіны, а, магчыма, і прыняць рашэнне на будучыню. У “Вечарах” ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!