Пару дзён таму Літургічная служба Алтара са Шчучына на пачатак новага навучальнага года здзейсніла першую інтэграцыйную паездку. На гэты раз, галоўнай мэтай паездкі была мяжа нашай краіны, а менавіта памежная застава ім. А.М.Сівачова. Падчас візіту міністранты мелі магчымасць пачуць гісторыю гораду, убачыць умовы, у якіх жывуць салдаты, а таксама пачуць пра тое, як трэніруюць жывёл-гадаванцаў заставы для затрымання людзей, якія хочуць ...
Читать далее »Архив меток: міністрант
Адпачынак, спаборніцтва і малітва. Міністранты сустрэліся ў Жодзіне
«Галоўнае — не перамога, а паяднанне» — менавіта пад такім дэвізам прайшло традыцыйнае спатканне міністрантаў у Жодзіне 10-11 красавіка. Такія сустрэчы сталі звычайнымі для каманд з марыянскіх парафій Жодзіна, Барысава і Мінска, а вось прадстаўнікі Маладзечна і Полацка прынялі ўдзел ў турніры ўпершыню, паведамляе catholic-zhodzina.by. Але ж змены адбыліся не толькі ў складзе ўдзельнікаў, але і ў самой праграме мерапрыемстваў. ...
Читать далее »Міністранты і апекуны парафіяльных супольнасцяў запрашаюцца на аплатковыя сустрэчы
Душпастырства літургічнай службы алтара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае ўсіх міністрантаў і апекуноў парафіяльных супольнасцяў ЛСА на аплатковыя сустрэчы, якія адбудуцца 8 студзеня 2015 г., падчас зімовых школьных канікул: Магілёў, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі 16.30 – рэгістрацыя, 17.00 – святая Імша. Адказны за сустрэчу – кс. Павел Беразун, +375 33 644 16 44. Маладзечна, парафія Св. Юзафа 10.30 – рэгістрацыя, 11.00 ...
Читать далее »Міністранты са Шчучына наведалі кірху і сінагогу ў Гродне
У апошнюю суботу літургічнага года, 29 лістапада, служба алтара парафіі ў Шчучыне мела магчымасць супольнай паездкі. Яе мэтай былі не толькі інтэграцыя групы міністрантаў, але наведванне цікавых месцаў і, канешне, адпачынак. Першым пунктам праграмы экскурсіі стала адзіная ў Беларусі кірха ў Гродне, збудаваная лютэранамі. Пастар Уладзімір, які служыць у гэтай святыні, падрабязна і вельмі цікава распавёў міністрантам аб яе гісторыі ...
Читать далее »Спрайт на Імшы, або Што рабіць, калі храпяць міністранты?
Міністрант – гэта хлапчук, юнак, які прыслужвае святару падчас набажэнстваў. У сённяшнім нумары хлопцы раскажуць “Каталіцкаму Весніку” цікавыя выпадкі са свайго служэння. Уладзіслаў Чаранок: – Аднойчы мы вярталіся з сустрэчы моладзі, што праходзіла мінулай зімой у Полацку. Па планах, дома, у Шуміліне, яшчэ была запланаваная Імша. Пасля дарогі мы былі змучаныя і сонныя. І вось, калі ксёндз пачаў гаварыць казанне, ...
Читать далее »Літургічная служба алтара ў Шчучыне аднавіла міністранцкія абяцанні
23 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, міністранты парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне падчас Эўхарыстыі аднавілі свае абяцанні. Літургічная служба алтара ў шчучынскай парафіі носіць назву «Каласанс» ад імя заснавальніка ордэна піяраў, якія працуюць у парафіі — св. Юзафа Каласанса. У парафіі каля 30 міністрантаў, у асноўным вучні 5–11 класаў, але часта на нядзельных Імшах пры алтары ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!