У апошнюю суботу літургічнага года, 29 лістапада, служба алтара парафіі ў Шчучыне мела магчымасць супольнай паездкі. Яе мэтай былі не толькі інтэграцыя групы міністрантаў, але наведванне цікавых месцаў і, канешне, адпачынак.
Першым пунктам праграмы экскурсіі стала адзіная ў Беларусі кірха ў Гродне, збудаваная лютэранамі. Пастар Уладзімір, які служыць у гэтай святыні, падрабязна і вельмі цікава распавёў міністрантам аб яе гісторыі і лютэранскіх традыцыях.
Потым міністранты наведалі адну з самых вялікіх ва Усходняй Еўропе сінагог. Там для хлопцаў была магчымасць даведацца аб гісторыі яўрэйскага народа на тэрыторыі Беларусі.
Заканчэннем супольнай паездкі для міністрантаў стаў адпачынак у аквапарку.
А. Віталій Слука SP, тэкст
Сяргей Хілмановіч, фота