Архив меток: Мікалаева

У касцёле ў Уле ўшанавалі памяць вязняў Беразвецкай турмы

Яны былі забітыя савецкімі канваірамі восемдзесят гадоў таму, 26 чэрвеня 1941 года, у вёсцы Мікалаева (зараз Шумілінскі раён). У пачатку вайны тагачаснае савецкае кіраўніцтва прыняло рашэнне эвакуяваць вязняў следчай турмы ў Беразвеччы, што каля Глыбокага, на ўсход. Пачалася вайна і дзяржаве была патрэбная рабочая сіла. Перавесці іх па чыгунцы было ў той час немагчыма, таму вырашылі да Віцебска ісці пешшу. ...

Читать далее »

Дапамога ад Caritas шматдзетным сем’ям парафіі ў Мікалаеве (відэа)

Ксёндз Аляксандр Півавар, які з’яўляецца пробашчам парафій у Бешанковічах, Уле і Мікалаеве, развёз прадуктовую гуманітарную дапамогу шматдзетным сем’ям у вёсках Кардон і Андрэева. Сродкі на гэту дапамогу выдзеліла Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. Ксёндз Аляксандр абслугоўвае самую вялікую тэрыторыю ў Віцебскай дыяцэзіі, ён стараецца падтрымаць шматдзетныя сем’і, а таксама інвалідаў у сваіх парафіях. Вернікі былі вельмі ўдзячныя свайму пробашчу ...

Читать далее »

Памяць ахвяраў “Дарогі смерці” ўшанавалі ў Мікалаеве, што на Шуміліншчыне

Святая Імша на месцы пахавання ахвяраў той трагедыі распачалася ў 11 гадзін 26 чэрвеня. На яе прыбылі кс. Мікалай Ціхановіч, дэкан Глыбоцкі, кс. Вячаслаў Барок з Віцебска, а. Анджэй Юхневіч з Шуміліна, кс. Віталь Галец з Ушачаў, супрацоўнік Віцебскай курыі а. Клеменс Верт. Сабраліся таксама вернікі з Мікалаева і навакольных вёсак. Усіх святароў і вернікаў прывітаў пробашч парафіі ў Мікалаеве ...

Читать далее »

Ксёндз Аляксандр Півавар у Мікалаеве: “Няхай Дух Святы будзе вашым навігатарам у дарозе да Бога” (+відэа)

У парафіі Спаслання Духа Святога ў Мікалаеве Лепельскага дэканата 20 мая адбыўся адпустовы фэст. Яшчэ задоўга да пачатку святой Імшы на вясковых могілках і каля капліцы, што размешчана побач, сталі збірацца людзі. Уся навакольная тэрыторыя была застаўленая аўтамабілямі, прычым не толькі з беларускімі, але і з расійскімі нумарамі. Трэба адзначыць, што па нядзелях Імшы адбываюцца ў суседніх Уле і Кардоне, ...

Читать далее »

У вёсцы Мікалаева Шумілінскага раёна ўшанавалі памяць былых вязняў Беразвечча

На месцы пахавання адбылася святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. У богаслужэнні прынялі ўдзел канцлер курыі кс. Віктар Місевіч, эканом дыяцэзіі кс. Вячаслаў Барок, лепельскі дэкан кс. Уладзімір Заянчкоўскі, афіцыял біскупскага суда а. Сяргей Мацюшонак OFMCap, пробашч парафіі ў Мікалаеве кс. Аляксандр Півавар. Прысутнічаў таксама праваслаўны святар з Беларускай аўтакефальнай царквы. Нагадаем, што 26 чэрвеня 1941 года ...

Читать далее »

У Мікалаеве адбылася Імша на магіле вязняў з Беразвечча, якія загінулі ў 1941 годзе (+відэа)

У вёсцы Мікалаева Шумілінскага раёна ўшанавалі памяць ахвяр, якія загінулі ад рук сталінскіх катаў 75 гадоў таму. Напачатку вайны з немцамі вязняў турмо ў Беразвеччы савецкія ўлады вырашылі эвакуяваць на ўсход. План прадугледжваў правядзенне гэтай эвакуацыі з дапамогай чыгуначнага транспарту. Але імклівае наступленне немцаў перашкодзіла ажыццяўленню гэтага плана: чыгунка была занятая вайсковымі эшалонамі, некаторыя станцыі захопнікі паспелі разбамбіць, цэнтральныя дарогі ...

Читать далее »

“Мяне хрысціла баба Агата…”: рэпартаж аб евангелізацыйнай дзейнасці свецкай жанчыны

Некалькі разоў ужо мне давялося пачуць з вуснаў знаёмых святароў пра ўнікальны выпадак у іх душпастырскай дзейнасці. На пытанне: “Дзе Вас хрысцілі?” некаторыя вернікі адказвалі: “Мяне хрысціла баба Агата”. Каб даведацца пра абставіны евангелізацыйнай дзейнасці гэтай свецкай жанчыны, накіроўваемся ў вёску Мікалаева, што ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Там сустракаемся з дачкой бабы Агаты Фаінай Бізуновай. Пані Фаіна адразу пачынае ...

Читать далее »