Архив меток: Казімір Сваяк

У Клюшчанах ушанавалі памяць Казіміра Сваяка

“…Хоць ты і змоўк…І хоць ліра разбіта І хоць новыя страты баляць, — Над краінай туманам спавітай, — Тваіх песняў акорды звіняць”. Гэтыя радкі класіка беларускай літаратуры Міхася Машары як нельга лепш адлюстроўваюць лёс чалавека, чый голас не змоўк нават пасля таго, як зямное жыццё абарвалася. Асоба Казіміра Сваяка (у свеце — Канстанціна Стаповіча) нагадвае прамень, які прабівае шматвяковую імглу: ...

Читать далее »

У Глыбокім знайшлі абразок Маці Божай з вершам Казіміра Сваяка

У людзей у старых шафах і на гарышчах можна знайсці шмат цікавых рэчаў, каштоўных як для малой радзімы, так і агулам для гісторыі Беларусі. Нядаўна адзін чалавек набыў дом у Глыбокім на вуліцы, каторая мае гістарычную назву Копцеўская, а цяпер называецца Максіма Горкага. Сярод папер, якія засталіся ад былых гаспадароў, новы ўладальнік знайшоў некалькі ўнікальных старых абразкоў. Асабліва цікавы для ...

Читать далее »

Памяць застаецца. Казіміра Сваяка ўзгадалі ў Варнянах

Асоба Казіміра Сваяка заўсёды прыцягвала ўвагу даследчыкаў і навукоўцаў. За сваё нядоўгае жыццё святар паспеў зрабіць многае. Гэта выдатны прамоўца, драматург, паэт. Яго пропаведзі краналі прысутных, прымушалі задумацца над сэнсам уласнага жыцця, а паэтычны талент дапамагаў выказваць думкі ў творчай форме. У невялікім аграгарадку Варняны да гэтага часу памятаюць свайго таленавітага земляка. Тут час ад часу праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя жыццёваму ...

Читать далее »

Трагедыя ў Клюшчанах: пры рамонце згарэлага касцёла загінуў рабочы

Брыгада працавала без рэгістрацыі і выкарыстоўвала самаробныя рыштаванні, паведамілі ў Следчым Камітэце. У вёсцы Клюшчаны Астравецкага раёна на Гродзеншчыне адбылася трагедыя: пры рэстаўрацыі касцёла святога Яхіма загінуў будаўнік. 30-гадовы мужчына выконваў працы на вышыні, ён абшываў сцяну сайдынгам. Аднак рыштаванні аказаліся кепска замацаванымі і абрынуліся, разам з імі ўпаў будаўнік са Смаргоні. Ён разбіўся і памёр да прыезду “хуткай”. Справа ...

Читать далее »

У Вільні ўсталявана шыльда ў гонар Казіміра Сваяка

У Вільні 22 мая была ўсталяваная мемарыяльная шыльда ў гонар каталіцкага святара і паэта Казіміра Сваяка. Шыльда ўсталявана ў старым горадзе на будынку дома па адрасе Дзіджоі 17 (Didžioji g. 17). Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай шыльды адбудзецца 19 чэрвеня ў 12.00 пасля набажэнства ў беларускім касцёле св. Барталамея з удзелам духавенства Літвы і Беларусі, паведамляе katolik-gomel.by. Скульптар шыльды — Ігар Засімовіч. Мецэнатам стаў Мікіта ...

Читать далее »